мясі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына, прыстасаванне для размешвання, змешвання чаго‑н. Мясілка для цеста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плытахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Прыстасаванне, пры дапамозе якога плыты пры сплаве праходзяць цераз плаціпу, не парушаючы яе работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самакарму́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Аўтаматычнае прыстасаванне для самастойнага кармлення жывёлы пры бесстаночным утрыманні яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарсу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Спец. Прыстасаванне для распыльвання якіх‑н. вадкасцей або парашкападобных матэрыялаў.

[Ад англ. force-pump — нагнятальная помпа.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпіго́ўка, ‑і, ДМ ‑гоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шпігаваць.

2. Прыстасаванне для ўтыкання шпігу ў мяса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАГАНЕ́Ц,

у беларусаў стараж. прыстасаванне для асвятлення памяшкання; гліняная, часам металічная пасудзіна з кнотам, напоўненая тлушчам або алеем. У залежнасці ад паліва мянялася форма К. — ад латка і міскі да гаршка і глячка. К. ставілі ці падвешвалі пад вусцем дымахода. Бытаваў побач з лучніком да нач. 20 ст.

Каганец. 19 ст.

т. 7, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПНЕЎМАПРЫВО́Д, пнеўматычны выканаўчы механізм,

сілавое прыстасаванне для дыстанцыйнага ўздзеяння (напр., клапанам, засоўкай, кранам) у сістэмах кіравання; выкарыстоўваецца і для прыводу рабочых машын. Паводле характару ўздзеяння адрозніваюць П. з паступальным і вярчальным рухам. Найб. пашыраны П. з паступальным рухам, у якіх перапад ціску паветра пераўтвараецца ў рух (перамяшчэнне поршня ці мембраны).

т. 12, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШРУБЦЫ́НГА (ням. Schraubzwinge ад Schraube вінт + Zwinge Ціскі),

прыстасаванне для мацавання дэталей на варштаце, станку або ў шаблоне. Выкарыстоўваецца пры слясарнай, сталярнай і інш. відах апрацоўкі, пры склейванні дэталей, зборцы і г.д.

Шрубцынга: 1 і 2 — драўляная і металічная для сціскання ў адной плоскасці; 3 — для сціскання ў двух плоскасцях.

т. 17, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шчо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Прыстасаванне для чысткі, мыцця, змятання чаго-н. у выглядзе плоскай калодачкі з густа насаджаным на яе шчаціннем ці іншым матэрыялам.

Ш. для абутку.

Зубная ш.

Ш. для чысткі коней.

2. У коней: частка нагі над капытом і пучок валасоў на гэтым месцы (спец.).

3. Прыстасаванне ў электрамашыне для перадачы току ад вярчальных частак да нерухомых (спец.).

|| памянш. шчо́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шчо́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наву́шнікі, -аў, адз. наву́шнік, -а, м.

1. Прылада для слухання, якая надзяваецца на вушы.

Н. да плэера.

2. Частка цёплай шапкі, якая закрывае вушы, або спецыяльнае прыстасаванне для засцярогі вушэй ад холаду.

Апусціць навушнікі ў шапцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)