1. Труп жывёліны; мярцвячына. Калі звер галодны дарвецца да падлы — да яго падыходзяць бліжэй: не чуе, заняўшыся.Пташнікаў.Гэтыя агідныя звяры [гіены] кормяцца больш усялякай падлаю і рэдка нападаюць на людзей.Маўр.
2.Разм.зневаж. Аб кім‑, чым‑н. вельмі дрэнным. [Антон:] — Яшчэ гэтага толькі нам не хапала, каб псаваць сваё здароўе праз кожную падлу.Машара.Ды перабраў тут дзядзька меру: На слуп узбіўся, на халеру, Ды так аб падлу штурхануўся, Што свет яму перавярнуўся.Колас.// Лаянка, грубы зварот. — Пятрусь, уставай! — гукнула старая на печ. — Уставай, падла ты, тры гадзіны!Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рнасць1, ‑і, ж.
Уласцівасць парнага 1 (у 3 знач.).
па́рнасць2, ‑і, ж.
Гарачае, насычанае выпарэннямі, вільгаццю паветра; вільготная цеплыня. А сонца жарыць, млеюць далі, І парнасць землю абняла.Колас.Сонца, пераваліўшыся за поўдзень, здавалася, шпарчэй пачало апускацца над лесам, але парнасць стаяла нясцерпная.Пташнікаў.Печ пагрэлася, па хаце пайшла парнасць.Чорны.// Выпарэнні, туман. Бліскацела іржавая балотная вада, над якою застыла парнасць.Пестрак.Цёплая парнасць падымалася ад возера, ад зямлі.Чарнышэвіч.Павітаўшыся, і госць і гаспадар прыселі на бервяне, прыгрэтым не так сонцам, як земляной парнасцю.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пліта́, ‑ы, ДМ пліце; мн. пліты, пліт; ж.
1. Вялікі плоскі камень або кавалак металу і пад. з плоскай роўнай паверхняй. З цяжкіх гранітных пліт узняўся маўзалей.Танк.Прыстань шырокая, доўгая, роўная, прасторная, акуратна вылажана гладкімі каменнымі плітамі і заліта асфальтам, абсаджана двума радамі каштанаў.Колас.Рудзенькая дарожка да самага ганка была высыпана жоўтым пяском і выкладзена бетоннымі плітамі.Місько.
2. Кухонная печ з канфоркамі. — Хацелася б, сынок, каб і ты быў такі спагадлівы і уважлівы да людзей, — зазначыла маці і адышлася да пліты гатаваць снеданне.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угрэ́ць, угрэю, угрэеш, угрэе; зак.
Разм.
1.каго-што. Зрабіць, цёплым, нагрэць, сагрэць. Ледзь угрэлі гэту печ. Угрэць хату.
2.без дап. Прыгрэць. Угрэла сонца. Жней чародкі Ідуць паважна, як лябёдкі.Колас.
3.каго-што. Упарыць, моцна ўтаміць. Угрэць каня.
4.каго,пачым і без дап.Груб. Ударыць чым‑н., агрэць. Угрэць па патыліцы. □ Сабака, згледзеўшы гаспадара, з усіх ног кідаецца ў бульбоўнік. Нібы ведае: лепей быць далей ад гэтага панурага і злоснага чалавека — нізавошта можа ўгрэць ботам.Сачанка.[Дзед] глядзеў, есці даваў, але ці вуха закруціць ці плескача ўгрэе.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fiery
[ˈfaɪəri]
adj.
1) распа́лены, мо́цна нагрэ́ты, гара́чы (пра печ)
2) напа́лены; агні́сты, бліску́чы (пра во́чы)
a fiery red — агні́стая чы́рвань
3) па́лкі, гара́чы
a fiery speech — па́лкая прамо́ва
4) гара́чы, запа́льчывы
a fiery temper — запа́льчывы хара́ктар
5) лёгкі на загара́ньне (пра газ)
6) Med. запа́лены струп, бо́лька f.
a fiery sore — запа́леная ра́нка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
угрэ́цьсов., разг.
1. смочь нагре́ть; прогре́ть, согре́ть;
каб у. гэ́ту печ, трэ́ба шмат дроў — что́бы смочь нагре́ть (согре́ть, прогре́ть) э́ту печь, на́до мно́го дров;
2. пригре́ть;
яшчэ́ со́нца до́бра не ўгрэ́ла — ещё со́лнце хорошо́ не пригре́ло;
3. (утомить) упа́рить;
у. каня́ — упа́рить ло́шадь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
7.перан., што і чаго ў што. Расходаваць, патраціць (сродкі, грошы; разм.).
У. многа грошай у будаўніцтва.
|| незак.уса́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.уса́джванне, -я, н. (да 1, 3, 4 і 6 знач.) іуса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 6 знач.; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
афарбо́ўка, ‑і, ДМ ‑боўцы; Рмн. ‑бовак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. афарбаваць (у 1 знач.).
2. Колер, адценне колеру чаго‑н. Невялікая руская печ зіхацела белай мелавой афарбоўкай.Паслядовіч.Зялёнае.. жыта за апошнія дні пачынала набываць васковую афарбоўку.Кавалёў.
3.перан. Асаблівы сэнс, выразнае адценне чаго‑н. Эмацыянальная афарбоўка верша. □ Мелодыя ж спеваў надзвычайна багатая, разнастайная, дзівосна прыгожая і такая.. выразная, што яе можна палажыць на ноты, а мастак-музыка, напэўна, змог бы выканаць на скрыпцы, але афарбоўкі яе тонаў не патрапіць перадаць ніякі музычны інструмент.Колас.
•••
Ахоўная афарбоўка — афарбоўка жывёл, якая робіць іх малапрыкметнымі ў натуральных умовах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лахманы́, ‑оў; адз. лахман, ‑а, м.
Разм.
1. Старое, паношанае або падранае адзенне; лахмоцце. Жабрачыя лахманы. □ [Саша] адразу ж залезла з дачкой на печ, загарадзілася рознымі лахманамі, каб не было відаць.Шамякін.Дзіравыя лахманы ледзь прыкрываюць худыя целы.Лынькоў.
2. Кавалкі, абрыўкі адзення, матэрыі. Полы кажушка канчаліся .. абтрэпанымі лахманамі, якія пры хадзе і пры ветры рабілі вельмі смешныя рухі.Колас.Вопратка на .. [палонных] была парванай, звісала лахманамі.М. Ткачоў./ Пра шматкі, абрыўкі дыму, туману, хмар і пад. Трубы густа дымілі, і брудныя лахманы дыму паўзлі па блакіце неба.Гамолка.Землі дрыжаць, лахманамі хмары падаюць глуха за небасхіл.Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пля́га, ‑і, ДМ плязе, ж.
Разм.
1. Дажджлівае надвор’е, слота. [Ціток:] — Бывала, дождж ці якая пляга, то я толькі і думаю што пра цябе: дзе гэты бедны Амеля, думаю, ноч сваю каратае?Лобан.
2. Няшчасце, бяда. [Сымон:] — На печ залез я не на век І не зраблю вам ліха, плягі, Бо не такі я чалавек.Колас.// Пра што‑н. прыкрае, непрыемнае, назойлівае. [Бабка:] — Не дзеці, а пляга нейкая на маю галаву! Усё вышнараць, да ўсяго далезуць!Каліна.Вочы заплюшчаны, вушы зрэдку варушацца, а вакол галавы незлічоным роем кружацца камары, мушкі, авадні, слепні. Ад гэтай плягі лось і схаваўся ў пратоцы.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)