1.з чаго. З цяжкасцямі выйсці адкуль-н., вызваліцца.
В. з натоўпу.
В. з галечы.
В. з даўгоў.
2. (1 і 2 ас.неўжыв.). Прабіцца, вылезці з-пад чаго-н. на паверхню.
Агонь выбіўся з-пад страхі.
Валасы выбіліся з-пад хусткі.
3. Разбіцца (пра шкло акна).
Выбілася шыба.
◊
Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, знемагчы.
Выбіцца з графіка — парушыць графік работ.
Выбіцца са сну (разм.) — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.
Выбіцца (або выйсці) у людзі (разм.) — пасля доўгіх намаганняў дасягнуць добрага грамадскага становішча.
|| незак.выбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Бу́рдавы ’цёмна-чырвоны’ (Касп.). Гл. бурдо́вы. Націск у форме бу́рдавыневельмі зразумелы. Няма ніякай роднаснай формы ці слова, якія б маглі вытлумачыць яго ўзнікненне (зыходнае толькі бурда́). Застаецца меркаваць, што ў бу́рдавы — націск «экспрэсіўнага» паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барабаны ’рукавы сарочкі з папярочнымі на іх зверху чырвонымі палосамі’ (Шн., 3). Невельмі ясна. Магчыма, першапачаткова ’шырокія надуўныя рукавы’ (як барабаны). Параўн. таксама стракатую фарбу барабанаў. Цікава, што рус. (разан.) бараба́н — гэта ’папяровы карункавы ўзор’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басі́ла ’здаравяка-лайдак’ (Яўс.). Параўн. рус.дыял.баси́ла ’франт; бяспутны чалавек, хуліган’, баси́ло ’горды чалавек; франт’. Мабыць, звязана з дзеясловам тыпу рус.дыял.ба́си́ть ’выстройвацца, франціць’, ’трымацца горда, важнічаць’ (паходжанне яго невельмі яснае). Гл. баской.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
tie up
а) зьвяза́ць, завяза́ць
б) закруці́ць, загарну́ць у што
в) перашко́дзіць
г) быць заня́тым
I can't come tomorrow; I’m all tied up — Я не магу́ за́ўтра прыйсьці́; я ве́льмі заня́ты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
перато́млены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад ператаміць.
2.узнач.прым.Вельмі ўтомлены. Хоць ператомлены, але не спіцца, І не таму, што знікла цішыня: Перада мной дзяржаўная граніца, А там — зямля, адкуль прыйшла вайна.Прануза.«Хто? Хто? Хто?» — бухала ў грудзях Платона, аж разрывалася ператомленае сэрца.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
САКРА́Т (Sōkratēs, 470—399 да н.э.),
старажытнагрэчаскі філосаф. Жыў у Афінах. Удзельнічаў у ваен. дзеяннях, пасяджэннях «савета пяцісот», выконваў інш. грамадскія абавязкі. Абвінавачаны ў бязбожнасці, разбэшчванні моладзі і прыгавораны да пакарання смерцю. Адхіліў падрыхтаваныя сябрамі ўцёкі і прыняў атруту. Вызначыў новую задачу філасофіі як пазнанне чалавека ва ўсёй разнастайнасці яго духоўнага быцця, а не пазнанне прыроды. Пазнанне чалавека звязваў з самапазнаннем сябе як грамадскай і маральнай істоты. Спрабаваў даць вызначэнні агульным паняццям мудрасці, дабра, справядлівасці і інш.; падрыхтаваў аснову для далейшай распрацоўкі катэгарыяльнага апарату філасофіі. Свае ідэі выкладаў вусна ў выглядзе размоў, дыскусій. Лічыў, што напісаны тэкст «мёртвы» і ў значнай ступені скажае думку. Абгрунтаваў і распрацаваў метад дыялогу як асн. сродку вызначэння ісціны і такія яго складаныя кампаненты, як іронія, маеўтыка, індукцыя. Яго паліт. погляды заснаваны на перакананні, што дзяржавай павінны кіраваць «лепшыя» — мудрыя і справядлівыя грамадзяне. Лічыў неабходным «бударажыць» грамадства, не дазваляючы грамадзянам займацца толькі звычайнымі справамі (узбагачэннем, кар’ерай і інш.). Выступаў за духоўнае развіццё чалавека, яго маральнае і інтэлектуальнае самаўдасканальванне.
С. не стварыў цэласнай філас. сістэмы, але яго ўплыў на сусв. філасофію і духоўную культуру вельмі значны. Прадаўжальнік яго ідэй — Платон. Жыццёвы шлях С., яго асн. ідэі зафіксаваны ў працах стараж.-грэч. філосафаў Платона, Ксенафонта, Дыягена Лаэрцкага і інш. (гл.Сакратычныя школы).
Кр.:
Платон. Апология Сократа. Критон // Собр. соч.: Пер. с греч. М., 1990. Т. 1.
Літ.:
Лосев А.Ф. История античной эстетики: Софисты. Сократ. Платон. М., 1994;
Нерсесянц В.С. Сократ. М., 1996;
Кессиди Ф.Х. Сократ. Ростов н/Д, 1999;
Диоген Лаэртский. О жизни, учениях и изречениях знаменитых философов: Пер. с греч. М., 1995.