распая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Расплавіць, звычайна на месцы, дзе спаяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

традыцыяналі́зм, ‑у, м.

Кніжн. Прытрымліванне традыцый, звычайна аджыўшых, кансерватыўных. Традыцыяналізм у жывапісе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

троль, ‑я, м.

У скандынаўскай міфалогіі — істота (часцей волат), звычайна варожая людзям.

[Швед. troll.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гамані́ць, -маню́, -мо́ніш, -мо́ніць; незак.

1. Гаварыць, размаўляць, расказваць.

Г. — галава не баліць (прымаўка).

2. Моцна, гучна размаўляць (звычайна пра многіх).

Ля электрычкі гаманіў натоўп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даты́чыцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -чыцца; незак., каго-чаго.

Мець дачыненне да каго-, чаго-н.

Справа датычылася прысутных.

Гэта вас не датычыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачы́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто пачынае што-н. (звычайна непрыстойнае).

З. бойкі.

|| ж. зачы́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. зачы́ншчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

банкно́ты, -аў, адз. банкно́т, -а, М -но́це, м.

Грашовыя знакі, зробленыя з паперы ці іншых матэрыялаў, звычайна прамавугольнай формы.

|| прым. банкно́тны, -ая, -ае.

Банкнотнае абарачэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́кладка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. гл. выкласці.

2. звычайна мн. Разлік, вылічэнне.

Матэматычныя выкладкі.

3. Паходная амуніцыя салдата.

Баявая в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брыня́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ня́е; незак.

1. Разбухаць, павялічвацца ў аб’ёме ад вільгаці.

2. Павялічвацца ў працэсе росту, напаўняючыся пажыўнымі сокамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абу́так, -тку, м.

Выраб са скуры ці іншых матэрыялаў, звычайна з цвёрдай падэшвай, які носяць на нагах.

Зімовы а.

Вытворчасць абутку.

|| прым. абутко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)