гамані́ць, -маню́, -мо́ніш, -мо́ніць; незак.

1. Гаварыць, размаўляць, расказваць.

Г. — галава не баліць (прымаўка).

2. Моцна, гучна размаўляць (звычайна пра многіх).

Ля электрычкі гаманіў натоўп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)