перасці́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. перасціх, ‑ла; зак.
Разм. Тое, што і сціхнуць. У сельсавеце была вялікая гамана, але, як зайшоў туды Гарбач, усе перасціхлі. Мурашка. Раптам на дол упала кропля, адна, другая, потым дзве разам. Адкуль бы гэта, калі дождж даўно перасціх і нідзе не нахмарвае? Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да забіць 1.
2. без дап. Пападаць, пранікаць (пра струмені вады, пыл, снег і пад.). З боку двара.. ляпілася некалькі дашчаных сенцаў. Вузкія, абшытыя знадворку стужкамі бляхі, каб не забіваў дождж, яны стаялі радком. Ракітны.
3. Душыць, мучыць (пра кашаль). Кашаль забівае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адхваста́ць, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак., каго-што.
1. Разм. Адсцябаць, адлупцаваць (дубцом, бізуном, пугай і пад.). // перан. Бязлітасна, рэзка пакрытыкаваць, вылаяць.
2. Хвошчучы, адбіць, аддзяліць бруд. Дождж сек са злосцю і ахвотай, здавалася, ён шалеў ад вялікай радасці, што змог нарэшце адхвастаць, абмыць засмужаную пасля бруднага верхаводдзя зямлю. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адшуме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.
Кончыць, перастаць шумець. Дождж адшумеў па бярэзніку, па дубняку, Ціха зрабілася ў лесе. Куляшоў. Адшумелі свой час неспакойныя восеньскія вятры. Колас. // перан. Прайсці, закончыцца (пра што‑н. шумнае, гучнае). Тры гады таму назад на гэтай зямлі адшумела вайна. Брыль. Адшумеў лістапад, адзвінелі дажджы. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшчабята́цца, ‑бячуся, ‑бечашся, ‑бечацца; зак.
1. Пачаць моцна і многа шчабятаць (пра птушак). Сарокі расшчабяталіся. □ Галя думае: мабыць, будзе дождж, бо чаго б так расшчабяталася гэтая птушка. Сабаленка.
2. перан. Пачаць многа, ахвотна гаварыць, расказваць. Дзяўчаты расшчабяталіся і павялі гутарку аб розных здарэннях, якія бачылі на працягу дня. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаця́жку, прысл.
Зацягваючыся, удыхаючы на ўсе грудзі (курыць, дыхаць і пад.). Курыў [стары] доўга, узацяжку, думаў. Надзя таксама не спала. М. Ткачоў. Першы раз Міхась смаліў узацяжку. Чэрня. Дождж прайшоў — І з сэрцам гладзіць цяжка: Птушкай рвецца ў чыстае раздолле! І на грудзі поўныя, узацяжку, Не надыхацца ніяк уволю. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прокля́тие ср.
1. праклён, -ну м.;
преда́ть кого́-л. прокля́тию праклясці́;
осыпа́ть прокля́тиями пракліна́ць;
2. межд., разг. лі́ха на яго́ (яму́);
прокля́тие! опя́ть дождь! лі́ха на яго́! ізно́ў дождж!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лу́шчык 1 ’лён-скакунец, самасейны лён, семя якога высыпалі ў купальскую ноч на магілу, каб выклікаць дождж’ (Уладз.; драг., КЭС). Да лу́шчыць (гл.). Матывацыя: лён адразу ж вылушчваўся, як толькі трохі паспяваў. Аналагічна ўтвораны лушчык ’лузан’ (ТС, віл., Сл. ПЗБ), а таксама лу́шчыкі ’расколатыя пруты, з якіх плялі кашы’ (паст., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Манто ’жаночае (футравае) паліто свабоднага пакрою’ (ТСБМ). Позняе запазычанне з польск. manto ці з рус. манто ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якія з франц. manteau (Фасмер, 2, 570). Роднаснымі да іх з’яўляюцца паўд.-рус. ма́нта ’малдаўскае адзенне з доўгім каўняром, які накідваецца на галаву ў дождж’, укр. бук. манта́ва ’доўгае суконнае паліто на ваце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пахмыз ’зараслі, хмыз’ (Федар. 7). Рэгіяналізм. Да па‑ (< прасл. pa‑) і хмыз, для якога Трубачоў (Эт. сл., 8, 45) выводзіць прасл. хтухъ (бел. смарг. хмызнік, укр. хмиз, рус. хмыз ’дробны кустарнік, параснік’, бран. хмыс, хмыза ’дробны дождж’), роднаснае да smyzb < і.-е. *smū‑gʼ‑/*smeu‑gʼ‑(ням. Schmauch ’густы дым’, англ. smoke ’дым’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)