1) украінскі шчыпковы муз. інструмент тыпу лютні. Мае грушападобны корпус, шыйку з 4—10 ладамі ці без ладоў, 4 адзінарныя ці парныя струны. Была найб. пашырана ў 16—18 ст. сярод запарожскіх казакоў. У 1960—70-я г. мадэрнізавана, створана сям’я К. — малая, сярэдняя (рытм-К.) і вял. басовая. Пашырана ў аркестрах нар. інструментаў.
2) Малдаўскі, рум., польскі струнны шчыпковы муз. інструмент тыпу лютні. Мае кароткую шыйку. Строй асн. жыльных струн — C, G, d, g, строй 4 парных металічных — на актаву вышэй. Гук здабываюць з дапамогай плектра.
Літ.:
Лисенко-Дністровський М. Українська кобза // Жовтень. 1980. № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПАГРАМАТЫ́ЧНЫ ВЕРШ,
верш, інструментаваны такім чынам, што ў ім адсутнічае які-небудзь адзін ці некалькі гукаў (літар). Часам Л.в. ствараюць дзеля мілагучнасці. Часцей за ўсё Л.в. — гэта своеасаблівы верш-забава, які дэманструе версіфікатарскія здольнасці паэта і гукавыя магчымасці пэўнай мовы. У бел. паэзіі Л.в. надзвычай рэдкія. Адзін з нямногіх — «Матылёк» Р.Барадуліна, у якім выразная алітэрацыя на «л» і ні разу не ўжыты гук «р»:
Лілею
млявы
плёс
люляе,
З-пад злежалых
аблок
здалёк
Ляціць віхлясты і бялявы
Пялёстак лёгкі —
матылёк.
Ён кліча у блакіт лілею —
Каб не любіла больш да слёз
Бліскучы ад лускі і глею
Самлелы,
абмялелы
плёс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
throaty
[ˈӨroʊti]
adj.
1) гарта́нны
a throaty sound — гарта́нны гук
2) гарлавы́
a throaty voice — гарлавы́ го́лас
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Звяк ’металічны ці шкляны гук’. Рус.звяк, укр.дзвяк, польск.dźwięk, славен.zvèk, серб.-харв.зве̑н, зве̏ка, балг.звек, макед.ѕвек. Ц.-слав.звѧкъ ’гук’ (XIV ст.). Ст.-рус.звякъ (XVI ст.). Прасл.zvękъ узыходзіць да і.-е. кораня *gʼhu̯en‑ ’гучаць’ з падаўжэннем k (як і zvǫkъ > рус.звук) Покарны, 1, 491; Траўтман, 374; Махэк₂, 720; Фасмер, 2, 88; Шанскі, 2, З, 81. Гл. звінець, звяга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нацу́рудзі́ць экспр. ’наліць’ (ТС). Параўн. цурулець ’струменіць’ і іншыя ўтварэнні з коранем цур‑, што перадае гук вадкасці, якая льецца струменьчыкам, гл. цурком, цурок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пляску́шка ’пастка (на мышэй)’ (шальч., Сл. ПЗБ). Відаць, баптызм. Параўн. літ.pliaukšt ’лясь! ляп! бразь! бах! шчоўк!’ — перадае гук, калі раптоўна зачыняецца пастка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты-ты-ты — пра гук, тупат, стук (мсцісл., Нар. лекс.): і качачка казала: ты‑ты‑ты (Вушац. сл.). Гукаперайманне, параўн. та-та, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
празвіне́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
1. Утварыць звонкі, высокі гук. Ужо празвінеў першы званок, а Павел усё яшчэ не з’яўляўся.Шахавец.// Пачуцца, прагучаць (пра звонкі гук, голас). Танклявы галасок маленькай Верачкі празвінеў за сталом так нечакана, што ўсе сціхлі і павярнуліся да яе.Каршукоў.
2.перан. Стаць вядомым. [Аксіння:] — Глінчыха вунь, Наталька Чарнавус ды другія некаторыя гэтым летам на ўвесь раён празвіняць.Кулакоўскі.[Баяніст:] Наш ансамбль будуць запісваць для радыё. І пра цябе [Гэлю] запішуць. На ўвесь свет празвініш!Губарэвіч.
3. Звінець некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́свіст, ‑у, М ‑сце, м.
1.Гук свісту, які суправаджае асноўны гук або наогул якое‑н. дзеянне. За сценкай па-ранейшаму чуўся храп з прысвістам, прыглушанае мармытанне.Даніленка.[Юлій] прыкметна пастарэў, кашляе глуха, з прысвістам.Жычка.Над дубамі нізка праляцеў бусел, напружана, з прысвістам, махаючы крыламі.Дуброўскі.
2. Свіст, які суправаджае спевы, танцы і пад. Самы спрытны і фарсісты [хлопец] Выйшаў, тупае з прысвістам Ля красуні маладой.Ляпёшкін.Думаў Вася мо хвіліну. Потым з прысвістам, з прыпевам Кінуўся і сам На дрэва.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзво́н, ‑у, м.
Дадатковы гук, які вынікае ад удару металічных ці шкляных прадметаў аб што‑н. і далучаецца да асноўнага гуку ці шуму. Толькі чутно было, як боўталася з бляшаным адзвонам вадкасць у бітонах.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)