эфект адсарбцыйнага зніжэння трываласці цвёрдага цела з прычыны абарачальнага фіз.-хім. ўздзеяння навакольнага асяроддзя. Адкрыты П.А.Рэбіндэрам у 1928.
Праяўляецца ў шматразовым зніжэнні трываласці, павышэнні крохкасці, памяншэнні даўгавечнасці цвёрдага цела (напр., растрэскванне шкла, горных парод у прысутнасці вады, разбурэнне палімерных матэрыялаў пад уплывам арган. растваральнікаў), а таксама павышэнні пластычнасці цвёрдых матэрыялаў і аблягчэнні іх дыспергавання. Паверхневымі працэсамі, што выклікаюць Р.э., акрамя адсорбцыі, могуць быць змочванне (асабліва цвёрдых цел расплавамі, блізкімі, па малекулярнай прыродзе), эл. зараджанне паверхні, хім. рэакцыі. Выкарыстоўваюць Р.э. для аблягчэння апрацоўкі металаў ціскам і рэзаннем, тонкага драбнення горных парод і цэментнага клінкеру, пры свідраванні і праходцы тунэляў.
Літ.:
Горюнов Ю.В., Перцов Н.В., Сумм Б.Д. Эффект Ребиндера. М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПФІ́Р (грэч. sappheiros ад стараж.-яўр. — сапір, магчыма, ад стараж.-інд. sanipriya літар. — любімы Сатурнам),
мінерал, празрыстая разнавіднасць карунду любога колеру, акрамя чырвонага (гл.Рубін). Сінганія трыганальная. Крышталі выцягнутыя бочкападобныя або дыпірамідальныя. Колер пераважна сіні, а таксама фіялетавы, жоўты, аранжавы (падпараджа), зялёны, ружовы або бясколерны (лейкасапфір). Утвараецца як магматычны мінерал у выглядзе парфіравых украпанікаў у базальтах, лампрафірах, шчолачных пегматытах і пры гідратэрмальна-метасаматычных працэсах. Прамысл. радовішчы — элювіяльныя, элювіяльна-дэлювіяльныя і алювіяльныя россыпы. Прыродны сіні С. — каштоўны камень 1-га парадку, астатнія колерныя разнавіднасці — 2-га парадку. Сінтэзуецца ў прамысл. маштабах. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе, лейкасапфіры — у эл.-тэхн. прам-сці. Радовішчы ў Індыі, Бірме, Танзаніі, Аўстраліі, ЗША і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯ́Л-ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ ДА́НІІ (СДПД; Danmarks Socialdemokratiske Parti),
адна з вядучых партый краіны (належыць да левага кірунку). Засн. ў 1871 як секцыя 1-га Інтэрнацыянала, у 1872 распушчана дацкім урадам, у 1876 адноўлена як С.-д. саюз. З 1884 сучасная назва, парламенцкая партыя. Уваходзіла ў 2-і Інтэрнацыянал (з 1889). У 1924—42 (акрамя 1926—29), 1945, 1947—50, 1953—68, 1971—73, 1975—82 і з 1993 кіруючая партыя. Ідэалогія — рэфармізм. Сярод прэм’ер-міністраў Даніі ад партыі — яе лідэры Т.Стаўнінг (1924—26, 1929-42), Х.К.Хансен (1955—60), П.Н.Расмусен (з 1993). Уваходзіць у Сацыяліст. інтэрнацыянал.
Літ.:
Тимашкова О.К. Скандинавская социал-демократия на современном этапе. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛІШЧА,
1) тэрмін, які шырока ўжываецца ў стараж. летапісах у сэнсе сяло, вёска.
2) Археал. тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння рэшткаў стараж. неўмацаванага паселішча. Як правіла, С. не маюць знешніх прыкмет (равоў, валоў). Найчасцей узнікалі на роўных мясцінах каля рэк і азёр. Жытлы звычайна драўляныя, чатырохвугальныя; дамы размяшчаліся радамі; сустракаецца і кучная забудова без бачнага парадку. Некат. С. былі абгароджаны плятнямі. На Беларусі С. вядомы з эпохі бронзавага веку. У раннім жал. веку насельніцтва пераважна жыло на гарадзішчах (акрамяПд). Новая хваля пашырэння С. пачалася з першых стагоддзяў н.э., асабліва ў 4—5 ст. Шмат С. захавалася ад раннефеад. часу (9—13 ст.). На тэр. Беларусі зафіксавана некалькі соцень С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕТКАКРЫ́ЛЫЯ (Neuroptera, або Planipennia),
атрад насякомых. Каля 5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Вядомы з пермскага перыяду. На Беларусі найб. адзначаюцца прадстаўнікі сям.залатавочак і мурашыных ільвоў.
Даўж. цела 1—3 см, размах крылаў да 12 см. Цела тонкае, светла-зялёнае, чорнае і інш. Крылаў 2 пары, звычайна аднолькавых, празрыстых сеткавых (адсюль назва). Ротавы апарат грызучага тыпу. Ногі тонкія, хадзільныя, з 5-членікавымі лапкамі, у некат. відаў пярэднія — капальныя. Развіццё з поўным ператварэннем. У лічынак сківіцы ўтвараюць смактальныя трубкі. Многім з іх уласціва пазакішачнае страваванне (у цела ахвяры ўводзяць стрававальныя ферменты, потым высмоктваюць ператраўленую ежу). Карысныя: кормяцца тлёй, какцыдамі і інш. насякомымі, шкоднымі для сельскай і лясной гаспадарак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНІ́ЦАВЫЯ (Paridae),
сямейства птушак атр. вераб’інападобных. 2 падсям.: рэмезы і сініцы (Parinae). 55 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамяПаўд. Амерыкі, Аўстраліі, в-ва Мадагаскар. Жывуць у лясах, парках, скверах, рэмезы зрэдку ў трыснягу. На Беларусі 8 відаў. Найб. пашыраны: сініца вялікая (Parus major), блакітніца звычайная (гл.Блакітніцы), сініца чубатая (P. cristatus), гаічка чорнагаловая (гл.Гаічкі). 2 віды — блакітніца белая і рэмез занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела 7,6—20 см, маса 7—25 г. Апярэнне мяккае. Ногі моцныя. Крылы невял., тупыя. Дзюба прамая, канічная, зрэдку вострая. Кормяцца насякомымі, насеннем, пладамі раслін. Нясуць 4—16 яец.
Да арт.Сініцавыя. Сініцы: 1 — вялікая; 2 — чорная, або маскоўка; 3 — чубатая. 4 — Гаічка чорнагаловая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калі́тка1, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Уст.Памянш.да каліта (у 1 знач.); невялікая каліта. Акрамя Дароша, жонка толькі ведала, колькі новенькіх чырвончыкаў схована ў скураной калітцы.Мурашка.[Ян] выняў з кішэні скураную калітку, адлічыў грошы і падаў Андрэю.Чарнышэвіч.
калі́тка2, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Невялікія дзверы для праходу ў варотах, плоце, агароджы; фортка. Двор Кацубаў быў агароджаны новымі шчыкетамі, з брамаю і каліткаю.Якімовіч.З варот і калітак выглядалі жанчыны, праводзячы спачувальнымі позіркамі і заўвагамі мой руды, выцвілы пінжак.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малі́цца, малюся, молішся, моліцца; незак.
1. Звяртацца з малітвай да бога, святых. Акрамя няньчання дзяцей, у Васількі быў яшчэ адзін цяжкі абавязак — штодзень маліцца богу.Крапіва.А маці ноч бяссонную Малілася, каб бог Ад бед, ад гора чорнага Ёй сына пабярог.Панчанка.//перан. Вельмі моцна прасіцца. — Паночку, даражэнькі, — моліцца Сяргей, — няма ў мяне каня!..Нікановіч.
2.перан.; накаго-што. Разм. Богатварыць, абагаўляць. [Маргарыта:] — Якія ж бываюць людзі, толькі падумаць! А Барыс жа на .. [Усевалада] маліўся.Скрыган.[Васіль:] — Я не намераны маліцца на лепшых звеннявых і на звенні, як вы робіце ў адносінах да Міхальчук.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мета́л, ‑у, м.
Хімічна простае рэчыва або сплаў, якім уласцівы бляск, коўкасць, добрая праводнасць цеплыні і электрычнасці. Лёгкія металы. □ Халаднаваты метал быў пакрыты васковай плёнкай тавоту.Паслядовіч.Метал, здавалася, сам знаходзіў літнік, каб папасці і забегчы ў форму.Скрыган.// Пра гукі, голас, якія нагадваюць металічны звон. Смелы, магутны, з металу скованы голас аэраплана залятае ў дзедаву хату.Колас.
•••
Высакародныя металы — золата, серабро, плаціна.
Каляровыя металы — усе металы і іх сплавы, акрамя жалеза і яго сплаваў.
Невысакародныя металы — металы, якія акісляюцца, ржавеюць.
Цяжкія металы — металы з удзельнай вагой звыш 5 грамаў.
Чорныя металы — чыгун, жалеза, сталь.
[Грэч. metallon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачва́ра, ‑ы, ж.
1. Казачная, страшная істота, звычайна вялікіх памераў. З высокага трысця каля затокі выходзіць нейкая цёмная валасатая пачвара і спыняецца на адкрытым месцы.В. Вольскі.
2. Пра надта непрыгожага чалавека. Шаройка даўно марыў, каб жаніць .. [Максіма] [з дачкой], і не раз пілаваў Паліну за нерашучасць: «Не маленькая, дзякуй богу. І не век сядзець табе ў дзеўках.. Была б ты пачварай, а то такая прыгажуня».Шамякін.//перан. Пра жорсткага, з нізкімі маральнымі якасцямі чалавека, вырадка. [Шэмет:] — Ты акружыў сябе падхалімамі, як сцяною, і сядзеў, што ў дупле, нічога не бачачы, акрамя гэтых пачвар.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)