акрамя́, прыназ. з Р.

1. За выключэннем, не лічачы каго-, што-н.; апрача.

На рэчцы, а. жанчын, нікога не было.

2. У дадатак да каго-, чаго-н.; больш каго-, чаго-н.

А. дарослых у зале было многа дзяцей.

Акрамя таго, у знач. пабочн. сл. — да таго ж.

Акрамя таго, нам трэба было наведаць хворага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акрамя́

прыназоўнік

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акрамя́ предлог с род. кро́ме;

у ха́це ніко́га не было́, а. ба́бкі — в избе́ никого́ не́ было, кро́ме ба́бушки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акрамя́, прыназ. з Р.

1. Апрача, за выключэннем каго‑, чаго‑н., не лічачы каго‑, чаго‑н. У пакоі нікога не было, акрамя старой. Самуйлёнак. Ёсць пахвалы, якія для разумнага чалавека горш за разгром, бо ён адчувае, што аб яго працы больш нічога нельга сказаць, акрамя агульных слоў — «добра», «варта ўвагі», «крок наперад», «уклад у навуку, літаратуру». Шамякін.

2. Больш каго‑, чаго‑н., у дадатак да каго‑, чаго‑н. Акрамя «зайцавага хлеба» ў бацькавай скрынцы бывае шмат якіх цікавых рэчаў. Лынькоў.

•••

Акрамя таго (у знач. пабочн.) — да таго ж. Акрамя таго, .. [вучням] хацелася адчуваць сябе незалежнымі і сталымі, і яны не заўважылі, як зноў ператварыліся ў свавольных і смяшлівых дзяцей. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Акрамя́ ’апрача’ (Касп.), акром ’тс’ (Нас.) < рус. окромя ’тс’ (Мартынаў, SlW, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каляро́вы, -ая, -ае.

1. Які афарбаваны або мае які-н. колер ці колеры (акрамя чорнага і белага).

Каляровае шкло.

Каляровыя металы (усе металы, акрамя жалеза і яго сплаваў). К. фільм.

2. Пра людзей, якія належаць не да белай расы.

Каляровае насельніцтва.

|| наз. каляро́васць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашаба́шыць

‘зарабіць грошы, выконваючы якую-небудзь выгадную работу, акрамя асноўнай’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зашаба́шу зашаба́шым
2-я ас. зашаба́шыш зашаба́шыце
3-я ас. зашаба́шыць зашаба́шаць
Прошлы час
м. зашаба́шыў зашаба́шылі
ж. зашаба́шыла
н. зашаба́шыла
Загадны лад
2-я ас. зашаба́ш зашаба́шце
Дзеепрыслоўе
прош. час зашаба́шыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыты́м, злуч.

Да таго ж, акрамя таго (ужыв. звычайна ў спалучэнні са злучнікамі «і», «ды», «а»).

Ён малавопытны і п. мяккахарактарны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уско́сны, -ая, -ае.

1. Не непасрэдны, пабочны; проціл. прамы.

Ускосныя звесткі.

Ускосныя доказы.

Абвінавачванне ўскосна (прысл.) датычыць і яе.

2. У граматыцы пра перадачу чужой мовы: які выражаецца даданым сказам.

Ускосная мова.

Ускоснае пытанне.

Ускоснае дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў любым склоне, акрамя вінавальнага без прыназоўніка.

Ускосны склон — у граматыцы: усякі склон, акрамя назоўнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разнатра́ўе, -я, н.

1. Розныя травы, якія растуць разам.

2. Група кармавых травяністых раслін (акрамя злакавых, бабовых і асаковых; спец.).

|| прым. разнатра́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)