*Масіню́рына, полац. мъстю́рына мая! — лашчыць кошку, кацянё (Нар. лекс.). Да ⁺масенькі. Параўн. рус. пск., цвяр., смал., валаг., каст., вяц. ма́сенький ’вельмі маленькі’, перм. ма́си‑ма́си‑ма́сенькі — падзыўное для авечак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нагадава́ць, нагодова́ць ’накарміць’: нагодуй дзіця (лельч., Нар. лекс.). Ад гадаваць, што мае шырокую семантыку, у тым ліку і ’карміць’: ходзем свінья годоваць (ТС), параўн. чэш. hodovati ’піраваць’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Наказна́ць, накэзнаты ’закілзаць (каня)’ (брэсц., Нар. лекс.). Калі гэта не пераробка з кілзаць, то хутчэй за ўсё можа быць аднесена да *kazrib, параўн. польск. kazń ’пакаранне’, гл. казна́, асяніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накара́скацца ’навязацца’ (кіраўск., Нар. сл.). Да караскацца ’карабкацца’ (гл.), аднак семантыка сведчыць аб сувязі з адна рукацца ’адвязацца, адчапіцца’, з якога, відаць, шляхам субстытуцыі суфіксаў і было ўтворана слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ключы́ ’злучаныя парамі накрыж кароткія жэрдкі, якімі прыціскаюць салому ці кастрыцу на вільчаку, кроквы’ (Сл. паўн.-зах., Нар. сл., КЭС, лаг., П. С., Тарнацкі, Studia, Маш., Бломкв.). Гл. ключі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куку́ля ’зязюля’ (Шат., МГ, Сл. паўн.-зах., Яўс., З нар. сл., Янк. I, Мядзв.), параўн. рус. кукушка, кукавица. Да кукаваць (гл.). Словаўтварэнне на ‑уля (Сцяцко, Афікс. наз., 67–68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куро́дым ’густы едкі дым пры тленні’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Ян., Сцяшк., З нар. сл., Сержп. Пр., Сержп. Ск., Янк. I, Бір.). Да курыць (гл.) і дым (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагізон ’легіянер’ (нар. этымалогія). Так сяляне называлі ў 1918 г. польскіх легіянераў корпуса Доўбар–Мусніцкага, збліжаючы легіянер з лагіза ’гультай, абібок, прайдзісвет’ (Некр.), лагізон ’тс’ (Сцяцко, Афікс. наз., 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́гліўка ’пякучая крапіва’ (гарадоц., Нар. лекс., 34). Як і жа́гляўка (гл.), утворана ад незафіксаванага прыметніка (*жаглівы ’куслівы’). Параўн. жыгучка ’крапіва’ (гл). Цікава адзначыць славац. žihľava ’крапіва’ з блізкай суфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабе́луха (пырыбі́луха) ’акуратная жанчына’ (іван., Нар. лекс.). З ⁺prěběluxa, у якім прыстаўка prě‑ мае ўзмацняльнае значэнне, а běl‑ux‑a азначае ’тая, якая адрозніваецца беллю, чысцінёй’ < *bělъ > бе́лы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)