Кро́пнуць, кропнуты ’ударыць, стукнуць’ (Клім.). Да крапіць (гл.). Што датычыць семантыкі, параўн. укр. кропити ’моцна біць’, рус. кропить ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́дклік ’водгалас’ (Др.-Падб., Яруш., КТС). Рус. о́тклік, славен. odklik, макед. кніжн. отклик. Да адклікнуцца (гл.) з суф. ‑ъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуа́ль (БРС, КТС). З рус. вуаль (Крукоўскі, Уплыў, 79), дзе ў сваю чаргу з франц. volle (Фасмер, 1, 365).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́звал ’вызваленне ад чаго-небудзь’ (Нас.). Рус. смал. вы́звол ’вызваленне, выручка’, укр. ви́звіл ’тс’. Безафіксальнае вытворнае ад вызваліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вызвалі́цель (БРС, КТС). Да вызваліць (гл.). Калька рус. освободитель (Крукоўскі, Уплыў, 116), магчыма і запазычанне з польск. wyzwoliciel ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выключа́ць (БРС, КТС). Да ключ (гл.). У значэнні ’не дапускаць, устараняць’ з’яўляецца калькай рус. исключать (Гіст. мовы, 2, 141).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́перадкі (БРС, Нас., Касп., Гарэц., Яруш., Шпіл., КЭС, лаг.). Рус. вы́передки, польск. wyprzodki, wyprzódki. Ад вы́перадзіць з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́скачка (БРС, Яруш.), вы́скычка ’бег з падскокам’ (Бяльк.). Рус. вы́скочка ’выскачка’, укр. ви́скічка ’белка’. Ад выскачыць з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́слуга (БРС). Рус. вы́слуга, укр. ви́слуга, польск. wysługa. Аддзеяслоўнае ўтварэнне (зваротная дэрывацыя) ад выслужыць (гл. служыць). Параўн. Махэк₂, 557.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́чынка ’апрацоўка скуры’ (Янк. III). Ад вы́чыніць < чыніць *’дубіць, апрацоўваць скуры’; параўн. укр. чинити, рус. дыял. паўдн. чинить ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)