грыб сям. балетавых. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 5 форм, афарбоўка шапкі якіх залежыць ад месца росту грыба. Напр., П. баравы, дуброўны, чырв.-буры. Трапляюцца з чэрв. па вер. у лясах з асінай, бярозай, радзей з дубам, елкай, хвояй.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. 4—20 см (радзей 30), аранжавая, аранжава-чырв., чырв.-бурая, часам белая, паўшарападобная, сухая, з вузкай палоскай скуркі па краі. Ножка белая, даўж. 6—20 см, патоўшчаная каля асновы, валакністая, з лускавінкамі, якія з часам цямнеюць. Мякаць белая, шчыльная, на зломе сінее, потым шарэе. Споры гладкія, бураватыя, верацёнападобныя. Ядомы.
расійскі біёлаг-эвалюцыяніст, адзін з заснавальнікаў эмбрыялогіі ў Расіі. Акад. Пецярбургскай АН (1823). Вучыўся ў Дэрпцкім ун-це (1812—14) і ва ун-тах Германіі. У 1816—18 працаваў у г. Вюрцбург. У 1821—27 у Пецярбургскай АН, з 1842 у Горным дэпартаменце. Навук. працы па эмбрыялогіі, палеанталогіі, агульнай і параўнальнай марфалогіі жывёл, геалогіі. Рэканструяваў прымітыўную форму стараж. бяссківічнага пазваночнага. Паказаў ролю 3 зародкавых лісткоў у фарміраванні органаў, адзінства арганізацыі выкапнёвых і сучасных форм жывёл і іх гіст. пераемнасць. Прызнаваў гіст. змены арганізмаў пад уплывам умоў асяроддзя. Працы П. выкарыстоўваў для абгрунтавання сваёй тэорыі Ч.Дарвін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
П’Е́РА ДЫ КО́ЗІМА [Piero di Cosimo; сапр. П’ера ды Ларэнца (Piero di Lorenzo); 1462, г. Фларэнцыя, Італія — 1521],
італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння. Прадстаўнік фларэнційскай школы жывапісу. Зазнаў уплывы Філіпіна Ліпі, Леанарда да Вінчы і Х. ван дэр Гуса. Творам, у якіх пераважалі фантастычна-міфалагічныя сцэны, уласціва паэт.-казачнае адчуванне прыгажосці свету, вытанчаная стылізацыя маст.форм, спалучэнне цікавасці да натуры з некат. манернасцю вобразаў: «Венера і Марс», «Персей і Андрамеда», «Вакханалія», «Бітва кентаўраў і лапіфаў», «Смерць Пракрыды», «Сустрэча Марыі з Лізаветай», «Заручыны Лізаветы», «Марыя Магдаліна», «Святая сям’я», «Мадонна з голубам», «Партрэт Сіманеты Веспучы» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКСІЯЛО́ГІЯ (ад грэч. praksis справа, дзеянне + ...логія),
галіна сацыялагічных даследаванняў, якая вывучае методыку разгляду розных дзеянняў або сукупнасці дзеянняў з пункту погляду іх эфектыўнасці. Засн. польскім вучоным Т.Катарбінскім, з’яўляецца адным з метадаў сучасных сацыялагічных даследаванняў. Сутнасць метаду заключаецца ў практычным (і гіст.) даследаванні і характарыстыцы розных прац. навыкаў і прыёмаў, выяўленні іх элементаў і складанні на гэтай аснове розных рэкамендацый практычнага характару. П. займаецца гісторыяй названых катэгорый, а таксама канкрэтнымі даследаваннямі працы калектываў, аналізам форм арг-цыі працы, яе спецыялізацыі, суб’ектыўнымі (радзей аб’ектыўнымі) фактарамі змены арганізацыі, і ступені эфектыўнасці працы. П. вывучае ўзаемадзеянне індывіда і калектыву ў працэсе вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУЖА́НСКАЯ КЕРА́МІКА,
ганчарныя вырабы майстроў 19—20 ст. з г. Пружаны Брэсцкай вобл., аднаго з буйнейшых ганчарных цэнтраў паўд.зах. Беларусі. Выраблялі чорнаглянцаваны посуд традыц. асартыменту: гаршкі і слоі з накрыўкамі, збаны, макатры, спарышы, міскі, талеркі, патэльні, кубкі і інш., якія вызначаліся буйнымі формамі, глянцаваным дэкорам у выглядзе вертыкальных і косых палос, рамбічнай сеткі, завіткоў, елачкі і інш. Характар размяшчэння дэкору падкрэсліваў выразнае чляненне форм вырабаў. З 1920-х г. асвоены таксама выраб глазураванага посуду. З 1984 промысел не існуе.
Літ.:
Сахута Я.М. Беларуская народная кераміка. Мн., 1987.
Я.М.Сахута.
Да арт.Пружанская кераміка. А.Такарэўскі. Ганчарны посуд. 1980-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУКЦЫ́НІЯ, пучынія (Puccinia),
род іржаўных грыбоў сям. пукцыніевых. Каля 1800 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразіты злакаў, асаковых, складанакветных, парасонавых, лілейных (гл.Іржа раслін). Маюць вял. колькасць спецыялізаваных форм і рас. На Беларусі каля 200 відаў. Найб. вядомыя П.: злакавая (P. graminis), выклікае сцябловую ржу злакаў, карончатая (P. coronifera) — карончатую ржу аўса, скрытая (P. recondita) — бурую ржу жыта і пшаніцы.
Міцэлій міжклетачны з гаўсторыямі. Міцэлій і споры маюць кроплі алею аранжавага ці ржавага колеру. Цыкл развіцця поўны (5 тыпаў споранашэння) і няпоўны, бываюць аднагаспадаровыя (развіццё ўсіх тыпаў споранашэння на адной расліне) і рознагаспадаровыя (гаплоідная і дыплоідная стадыі грыба развіваюцца на розных раслінах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДАДЭ́НДРАН (Rhododendron),
род кветкавых раслін сям. верасовых. Больш за 600 (па інш. звестках да 1300) відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від Р. жоўты (Rh. luteum), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў падлеску хваёвых лясоў, утварае зараснікі. З інтрадукаваных відаў найб. пашыраны Р.: даурскі (Rh. dahuricum), Ледэбура (Rh. ledebourii) і японскі (Rh. japonicum). Шмат сартоў і садовых форм вырошчваецца ў парках, альпінарыях, аранжарэях і пакоях (азаліі).
Вечназялёныя і лістападныя кусты, радзей невял. дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Кветкі буйныя, часта яркія, у шчыткападобных або парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка. Некат. віды — меданосы, але іх мёд часта мае таксічнае ўздзеянне. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСШЧАПЛЕ́ННЕў генетыцы,
паяўленне ў патомстве гібрыдаў асобін (клетак) рознага генатыпу (Р. па генатыпе) ці генатыпічна абумоўленае адрозненне патомкаў па праяўленні адзнакі (Р. па фенатыпе). Аснова — траплянне розных алеляў генаў храмасом і храматыд у даччыныя клеткі пры дзяленні мацярынскай. Утварэнне розных палавых клетак у меёзеназ. меятычным, ці гаметычным Р., а клетак рознага генатыпу ў мітозе — мітатычным або саматычным Р. (у шматклетачных арганізмаў прыводзіць да мазаіцызму). Пры нармальных паводзінах храмасом патомкі рознага генатыпу (і фенатыпу) паяўляюцца з вызначанай частатой, таму Р. характарызуюць колькасна. Выяўленне Р. — важны інструмент генет. аналізу, які сведчыць пра гетэразіготнасць зыходных арганізмаў (клетак). Выкарыстоўваецца для атрымання зыходных форм у селекцыі арганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сегрэга́цыя
(лац. segregatio = аддзяленне)
1) адна з форм расавай дыскрымінацыі, звязаная з абмежаваннем у правах па матывах расавай ці нацыянальнай прыналежнасці, напр. з прымусовым адасабленнем неграў ад белых;
2) тое, што і ліквацыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Батарэ́я. Рус.батаре́я, укр.батаре́я (ст.-укр.батарія, баттерія, XVIII ст., непасрэдна з зах.-еўрап.форм, можа, праз польск.bateria). Запазычанне з ням.Batterie або франц.batterie (да battre ’біць’). Праабражэнскі, 1, 19; Фасмер, 1, 134; Шанскі, 1, Б, 55. Укр.батаре́я яўна з рус. мовы.