1. У шахматнай гульні — самая нізкая па свайму значэнню фігура. Хадзіць пешкай. □ Пешка рухалася няўмольна ўперад і на 8‑й гарызанталі рабілася ферзём.«Маладосць».
2.перан. Пра малазначнага і несамастойнага ў сваіх дзеяннях чалавека. [Мацей:] — А цяпер? Хто вы цяпер? Пешкі, чурбаны, халуі.Шамякін.[Антон:] — [Шылкін] і ўпэўнены, і самастойны, і справядлівы. Няхай! Толькі ж і Антон яму не пешка. Ён — старшыня.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хро́мавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хрому, які змяшчае ў сабе хром (у 1 знач.). Хромавая сталь. Хромавая фарба. Хромавая руда.
2. Які праводзіцца пры дапамозе хрому (у 1 знач.). Скура хромавага дублення.
3. Які з’яўляецца хромам (у 3 знач.). Хромавая скура.// Зроблены з хрому. [Стафанковіч] быў апранут у шматкішэнны фрэнч.. і хромавыя зграбныя боты на высокіх абцасах.Чорны.Цвёрда ступаючы хромавымі ботамі па пяску, старшыня рушыў у праўленне.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяп, выкл.
Разм.
1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкіх удараў па чым‑н. цвёрдым (пры сячэнні).
2.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. цяпаць —цяпнуць. Цяп за руку.
•••
Цяп-ляп — ужываецца для абазначэння хуткага, але неахайнага выканання работы, справы; абы-як. — Скаргі працоўных павінны разглядацца неадкладна, — безапеляцыйна адрэзаў Шпунцік. — Вядома, вядома, — згадзіўся старшыня, — але разглядаць іх трэба не па прынцыпу цяп-ляп, а на ўсю глыбіню.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЭНБУ́РГСКІ ГУРТО́К БЕЛАРУ́САЎ,
грамадская культурна-асветная арганізацыя беларускіх бежанцаў 1-й сусветнай вайны ў 1918. Аб’ядноўваў беларусаў Арэнбурга і ваколіц. Старшыня камітэта гуртка Б.І.Лагутка, таварыш старшыні У.Путчэўскі, сакратар В.Кот. Гурток меў на мэце аб’яднаць беларускія культурныя сілы для пашырэння сярод беларусаў друкаванага роднага слова, праўдзівых ведаў па яе гісторыі і этнаграфіі. Пры ім была бібліятэка-чытальня, праводзіліся лекцыі, канцэрты, спектаклі. Выступаў за палітычнае і культурна-нацыянальнае самавызначэнне Беларусі, падтрымліваў Беларускую раду ў Мінску. Летам 1918 наладзіў сувязь з Беларускім нацыянальным камісарыятам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЧАРЭ́НКА (Аляксандр Іванавіч) (28.1.1922, с. Грыгор’еўка Ісык-Кульскай вобл., Кыргызстан — 20.7.1988),
рускі літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1958), праф. (1965). Скончыў Маскоўскі абл.пед.ін-т (1942). Даследаваў творчасць М.Горкага, сацыяліст. рэалізм, суадносіны нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў мастацтве. Аўтар артыкулаў пра творчасць рус., бел. і ўкр. пісьменнікаў. У кн. «Сучасны беларускі раман» (1971, 2-е выд. 1978) разглядаў творы І.Мележа, А.Адамовіча, Я.Брыля, В.Быкава, А.Кулакоўскага, І.Навуменкі, І.Шамякіна, І.Чыгрынава і інш. У 1969—88 старшыня савета па бел. л-ры Саюза пісьменнікаў СССР.
Існавала ў 1926—30. Старшыня М.Аляшкевіч, сакратар П.Бруква. Ставіла за мэту вывучаць гісторыю, эканам. геаграфію, прам-сць, культуру і мастацтва Беларусі; аказваць матэрыяльную дапамогу сябрам зямляцтва. Складалася з аўтаномных аддзелаў, арганізаваных пры ВНУ Кіева. Існавалі культурніцкая і эканам. секцыі, працавалі гурткі бел. мовы і прыродазнаўства, бел.б-ка. На базе Цэнтр. клуба студэнцтва Кіева ўтвораны бел. клуб. Праводзіліся бел. студэнцкія вечарыны. Праўленне зямляцтва супрацоўнічала з Кіеўскай акр. радай пралетарскага студэнцтва Украіны, з бел. студэнцкімі зямляцтвамі Варонежа, Ленінграда, Масквы.
шведскі біяхімік. Чл. Каралеўскай Шведскай АН. Замежны чл.АНСССР (1976), АМНСССР (1982), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук у Бостане. Праф. (1947). Скончыў Каралінскі ін-т у Стакгольме (1943). З 1947 у Лундскім ун-це, з 1958 і ў 1970—77 (рэктар) у Каралінскім ін-це, з 1960 у Базельскім ун-це (Швейцарыя). Навук. працы па хіміі і біяхіміі простагландзінаў, біясінтэзе і абмене жоўцевых кіслот і халестэрыну, біяхіміі гепарыну. Старшыня Савета дырэктараў Нобелеўскага фонду (1975). Нобелеўская прэмія 1982 (разам з Б.Самуэльсанам і Дж.Вейнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЮ́ХЕР (Васіль Канстанцінавіч) (1.12.1889, в. Баршчынка Яраслаўскай вобл., Расія — 9.11.1938),
савецкі ваенны дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1935). Удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1917 у Чырв. гвардыі. У 1919 камандаваў 51-й дывізіяй у баях супраць Калчака, у 1920 — пры абароне Кахоўскага плацдарма і штурме Перакопа. У 1921—22 галоўнакамандуючы, ваен. міністр і старшыняВаен. савета Далёкаўсходняй рэспублікі. Пасля грамадз. вайны нач. Ленінградскага ўмацаванага раёна, камандуючы войскамі Укр.ваен. акругі. З 1929 камандуючы Далёкаўсх.: арміяй. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1937. Рэпрэсіраваны ў 1938. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́ЕЎ (Гейдар Алі Рза аглы) (н. 10.5.1923, г. Нахічэвань),
дзярж. і паліт. дзеяч Азербайджана. Двойчы Герой Сац. Працы (1979, 1983). Скончыў Азерб.ун-т. З 1941 у органах дзярж. бяспекі, СМ Нахічэванскай АССР. У 1950—64 у МДБ, МУС і КДБАзерб. ССР; з 1967 старшыняКДБ пры СМАзерб. ССР. З 1969 1-ы сакратар ЦК КП Азербайджана. У 1982—87 1-ы нам. старшыні СМСССР. Чл. Палітбюро ЦККПСС у 1982—87. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1970—87. З 3.10.1993 прэзідэнт Азербайджана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМО́ВІЧ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 10.4.1944, в. Забалацце Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
правазнавец, дзярж. дзеяч Беларусі. Д-рюрыд.н. (1986), праф. (1990). Скончыў БДУ (1973). Працаваў у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1988 заг. кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ. У 1991—92 чл.К-та канстытуцыйнага нагляду СССР. З 1992 старшыняЦэнтр. камісіі па выбарах нар. дэпутатаў Рэспублікі Беларусь (з 1994 — па выбарах і правядзенні рэсп. рэферэндумаў). Працы па праблемах дзярж.буд-ва і заканадаўства, узаемаадносін цэнтр. і мясц. органаў кіравання.