ЛУНГЕРСГА́ЎЗЕН Фрыдрых Вільгельмавіч

(12.5.1884, г.п. Бекава Пензенскай вобл., Расія — 11.5.1960),

бел. геолаг. Правадз. чл. Інбелкульта, праф. (1923), канд. геолага-мінералагічных н. (1937). Скончыў Маск. ун-т (1911). У 1923—34 заг. кафедры БСГА. З 1926 старшыня навук. т-ва па вывучэнні Беларусі (г. Горкі). Навук. працы па праблемах геалогіі Паволжа, Сярэдняй Расіі і Беларусі (асабліва бас. Зах. Дзвіны), методыцы выкладання геалогіі. Склаў дапаможнік па геалогіі Беларусі.

Тв.:

Нарыс геалагічнай пабудовы Аршаншчыны // Аршаншчына. Орша, 1926. Ч. 1;

Уступ у геалогію Беларусі // Працы Горы-Горацкага навуковага т-ва БАН. 1930. Т. 7.

т. 9, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)