рака ў Бразіліі, на Бразільскім пласкагор’і. Даўж. 2800 км, пл.бас. каля 600 тыс.км². Вытокі ў горным масіве Сера-да-Канастра, у вярхоўях мае горны характар, потым цячэ ў шырокай даліне тэктанічнага паходжання. У ніжнім цячэнні прарываецца цераз берагавы ўступ пласкагор’я да Атл.ак., утварае парогі і вадаспады Паўлу-Афонсу. Высокія ўзроўні вады ў ліст.—маі. Сярэдні расход вады ў вусці 3300 м³/с. Буйное вадасх. Трэс-Марыяс і ГЭС (у верхнім цячэнні), некалькі ГЭС на вадаспадах Паўлу-Афонсу (у ніжнім). Суднаходная ў сярэднім цячэнні і ад вадаспадаў да вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛІГЕ́Р,
возера ў Цвярской і Наўгародскай абл. Расіі, на Валдайскім узв., на выш. 205 м. Пл. 212 км². Сярэдняя глыб. 5,8 м, найб. 24 м, працягласць з Пн на Пд 66 км, з З на У 37 км. Катлавіна ледавіковага паходжання. Мае складаную лопасцевую форму. Складзена з некалькіх адасобленых плёсаў, злучаных кароткімі пратокамі. 169 астравоў, найб. Хочын (31 км²). Берагі моцна парэзаныя. Прымае 110 прытокаў (асн., — рэкі Чаромуха, Крапівенга, Сароча), сцёк у р. Селіжараўка (левы прыток р. Волга). Ледастаў ад ліст. да красавіка. Рыбалоўства. На С. — г. Асташкаў. Раён турызму і адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУРВІ́ЛА Паўліна (н. 1961, Мадрыд),
амерыканскі этнамузыколаг і мастачка бел.паходжання. Д-р у галіне музыказнаўства, прафесар. Дачка І.Сурвілы. Жыла ў Іспаніі, Францыі, з канца 1960-х г. у Канадзе, цяпер у ЗША. Служыла музыкантам у канадскім войску. Скончыла ун-т у ЗША (штат Мічыган; 1992). Выкладае ва ун-це Паўн. Караліны. Даследуе бел. музыку Мінска, Палесся, Беласточчыны і інш. мясцін. Займаецца жывапісам (найб. значная маст. выстаўка ў 1996 у штаце Агайо, ЗША), малюе на бел. сюжэты. Аўтар шэрагу публікацый у амер. друку пра бел.традыц. і рок-музыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СХІ́ЛЫ,
нахіленыя ўчасткі зямной паверхні, што фарміруюцца ў выніку эндагенных і экзагенных працэсаў на сушы (у гарах, далінах, катлавінах, на ўзвышшах), а таксама на дне мораў і акіянаў (мацерыковы схіл, падводныя хрыбты і ўзвышшы). Характар С. вызначаецца складам і будовай парод, абсалютнымі і адноснымі вышынямі, асаблівасцямі клімату, глеб, расліннасці, іх экспазіцыяй, інтэнсіўнасцю схілавых працэсаў. Паводле паходжання вылучаюць тэктанічныя, дэнудацыйныя, акумулятыўныя, складаныя; паводле формы — прамыя, пукатыя, увагнутыя, складанай будовы; паводле стромкасці — слабаспадзістыя (нахіл 1—3°), спадзістыя (3—5°), слабапакатыя (5—7°), пакатыя (7—10°), стромкія (10—15°), вельмі стромкія (15—20°). На Беларусі каля 50% ворных зямель размешчана на С.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙЛАР, Тэйлар (Tylor) Эдуард Бернет (2.10.1832, Лондан — 2.1.1917), англійскі этнограф, даследчык першабытнай культуры. З 1833 хавальнік этнагр. музея Оксфардскага ун-та, з 1896 праф. у ім. Даследаваў гісторыю культуры, найб. ўвагу аддаваў гісторыі духоўнай культуры, асабліва рэлігіі. Асн. працы — «Першабытная культура» (т. 1—2, 1871) і «Антрапалогія» (1881). Стварыў анімістычную тэорыю паходжання рэлігіі, якая доўгі час была пануючай у навуцы; рэлігію разумеў як з’яву індывід. псіхалогіі, а не як факт грамадскай свядомасці (гл.Анімізм). У даследаваннях т. зв. перажыткаў выявіў гіст. карані шматлікіх звычаяў і абрадаў. Разам з Г.Спенсерам заснаваў эвалюц. школу ў гісторыі культуры і этнаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАПІ́ЧНЫ КЛІ́МАТ,
клімат трапічных шырот у Паўн. і Паўд. паўшар’ях Зямлі, як правіла, сухі і гарачы. Фарміруецца на працягу года пад уплывам абласцей павышанага ціску субтрапічных паясоў, пасатнай цыркуляцыі над акіянамі і дэпрэсіямі тэрмічнага паходжання над мацерыкамі. Адрозніваецца ўстойлівай перавагай малавоблачнага надвор’я, малой колькасцю ападкаў (звычайна менш за 200 мм за год), высокімі т-рамі паветра (ад 10 °C зімой да 35 °C летам). Тут знаходзяцца полюсы цяпла. Пераважаюць ландшафты пустынь і паўпустынь. У некат. класіфікацыях да Т.к. адносяць таксама клімат саваннаў (з рэзка выяўленым сухім зімовым і вільготным летнім сезонамі). Гл. таксама Пасатны клімат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТЫКА́КА (Titicaca),
салёнае возера ў Паўд. Амерыцы, на мяжы Перу і Балівіі, у Цэнтр. Андах; самае вял. высакагорнае возера на зямным шары (на выш. 3812 м). Пл. 8,3 тыс.км². Даўж. 150 км, шыр. да 70 км, глыб. да 304 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання, берагі парэзаныя, месцамі стромкія, густа парослыя трыснягом. У возера ўпадае 45 рэк (найб.р. Раміс) і ручаёў, сцёк па р. Дэсагуадэра ў воз. Паапо. Замярзае каля берагоў. Т. — рэшткі вялікага стараж. вадаёма. Рыбалоўства. Суднаходства. Найб. горад і порт — Пуна (Перу). На паўд.-ўсх. беразе і астравах помнікі стараж.-індзейскай культуры ціаўанака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРО́НАВЫЯ КІСЛО́ТЫ,
арганічныя аднаасноўныя к-ты, вытворныя монацукрыдаў, у якіх першасная спіртавая група акіслена да карбаксільнай. Уваходзяць у састаў біяпалімераў расл. і жывёльнага паходжання: гепарыну, геміцэлюлоз, камедзей, гіялуронавай к-ты. Найб. важныя У.к. — D-глюкуронавая, D-галактуронавая, D-мануронавая к-ты.
Цвёрдыя аморфныя або крышт. рэчывы, добра раствараюцца ў вадзе. D-глюкуронавая і L-ідуронавая к-ты — кампаненты гепарыну. Пры полікандэнсацыі D-галактуронавай к-ты і яе вытворных утвараюцца пекцінавыя рэчывы фруктаў, ягад. У некат. жывёл і раслін з D-глюкуронавай к-ты сінтэзуецца аскарбінавая к-та. Удзельнічаюць у абясшкоджванні таксічных рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМАШЭ́НКА Аляксандр Вікенцьевіч (н. 5.12.1958, в. Побалава Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1998). Скончыў БДУ (1980), дзе і працаваў. З 1999 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі. З 2001 у Канадзе. Навук. працы па вывучэнні біял. ролі монааксіду азоту, лекцінаў расл. і жывёльнага паходжання, працэсаў трансмембраннай перадачы сігналаў у нармальных і пухлінных клетках, малекулярных механізмаў міжклетачных узаемадзеянняў. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Тв.:
Применение эндогенных лектинов в клинической диагностике // Мед. новости. 1997. № 4;
Биофизика живых систем: от молекулы к организму. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭЛО́М (ад грэч. koilōma поласць, упадзіна), другасная поласць цела,
прастора паміж сценкай цела і ўнутранымі органамі ў шматклетачных жывёл. Мае ўласныя эпітэліяльныя сценкі мезадэрмальнага паходжання, утрымлівае цэламічную вадкасць і звычайна адкрываецца вонкі спец. пратокамі — цэламадуктамі. Гал. і першасная функцыя Ц. — апорная, таксама падтрымлівае біяхім. пастаянства ўнутр. асяроддзя арганізма (водны, газавы, іонны, салявы, тэмпературны рэжымы), выконвае розныя другасныя функцыі: выдзяляльную, дыхальную, палавую, трафічную і інш. Жывёл, якія маюць Ц., наз. цэламічнымі (другаснаполасцевымі). Да іх адносяць вышэйшых першаснаротых (кольчатыя чэрві, малюскі, сіпункуліды, эхіурыды), другаснаротых (ігласкурыя, паўхордавыя, хордавыя, у т. л. пазваночныя), паганафор, шчацінкасківічных, шчупальцавых.