Сало́ма ’сухія сцёблы злакавых раслін, якія застаюцца пасля абмалоту’. Агульнаславянскае, укр., рус.соло́ма, ст.-рус.солома, ц.-слав.слама, польск., в.-луж., н.-луж.słoma, чэш.sláma, славац.slama, серб.-харв.сла̏ма, славен.sláma, балг., макед.сла́ма. Прасл.*solma ’салома’ роднаснае лат.salms ’саломінка’, ст.-прус.salme ’салома’, ст.-в.-ням.hal(a)m ’сцябло’, лац.culmus ’чарот’, і, далей, ст.-інд.çalākas ’сцябло, колас’; усе да і.-е.*ḱoləmā ’сцябло’. Гл. Сной, 578; Борысь, 558. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 713; Махэк₂, 551; Шустар-Шэўц, 2, 1304.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скра́баць ‘рабіць шум, скрабучы, драпаючы што-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Варл.), скро́баць ‘скрэбці, шаркаць нагамі’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), гіперкарэктнае скрёбыць ‘скрабаць, шкрабаць’ (Бяльк.). Рус.скроба́ть ‘скрэбці’, укр.скроба́ти, шкроба́ти, польск.skrobać, в.-луж.škrabać, н.-луж.škrabaś, чэш.škrábati, славац.škrabať, славен.škrábati. Роднасныя літ.skrabéti ‘шамацець’, лат.skrabêt ‘скрасці’, с.-н.-ням.schrapen (*skrapôn) і г. д. (гл. Фасмер 3, 658; Махэк₂, 613). Іншая ступень чаргавання ў скрэбці (гл.). Сной₁ (636) узнаўляе прасл.*skrabati, якое лічыць новаўтварэннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́тра ’неахайная жанчына, бруднюха, мурза’ (гродз., воран., Сл. ПЗБ). З літ.sùtros ’гнойная жыжка’, sutrà ’мурза’; гл. Сл. ПЗБ, там жа.
Сутра́ ’іл на дне возера з дробнымі водарасцямі’, сутры́стае дно (брасл., Непакупны, Связи). Непакупны (там жа, 183) параўноўвае з лат.sutra ’гнаявая жыжка’, літ.sútros ’тс; памыі, мутная вадкасць’, ’бруд на целе’, заўважаючы, што па акцэптацыі і семантыцы беларуская форма бліжэй да літ.sutrà з другасным значэннем ’дрэнны чалавек, вырадак’ (адзначала ў в. Гервяты на мяжы з Літвой); гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 190.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ткале́ ’на ўсякі выпадак, хоць, хаця’ (слонім., Нар. словатв.), тка́ле ’ўсё ж, аднак’ (ганц., Ск. нар. мовы), ’толькі, адно’ (Сержп.), тка́ля ’можа, каб’ (лях., Цыхун, вусн. паведамл.), тколе́ ’жа, ж’ (пін., Жыв. сл.; Сл. Брэс.), тколэ́ ’усё-такі, усё ж, аднак’ (пін., Нар. лекс.). Відаць, да папярэдняга (гл.), ускладненае дадатковай канцавой часціцай ‑ле (< ‑*lě, параўн. але, гл. ESSJ SG, 1, 319). Менш верагоднае вывядзенне з тыке́ле, тыке́ля ’толькі’ (Ласт., 706) або з літ.tik ’толькі, адно’, лат.tikai ’тс’ (Санько, Крыўя, 1996, 1, 93).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́маль ‘бітон’, труме́льчык ‘невялікая каструлька з ручкай’ (Рэг. сл. Віц.), сюды ж тру́ман ‘паходны жалезны чайнік з вузкім горлам і шырокім дном’ (Касп.), параўн. рус.пск.тру́моль ‘чайнік’. Рэгіянальнае запазычанне з лат.trumulis ‘конусападобны бляшаны сасуд, банка, чайнік’, якое з н.-ням., усх.-фрыз.trummel ‘барабан або іншы шумны моцны інструмент’, ‘бляшаны посуд з накрыўкай’, параўн. таксама ням.Trommel ‘барабан, вал, цыліндр’, якія праз ст.-в.-ням.trumba ўзыходзяць да франц.trompe ‘медны рог, труба, горн’ < італ.tromba ‘труба’ (Каруліс, 2, 432; Васэрцыер, 237).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КУПА́ЛЫ Я́НКІ ЛІТАРАТУ́РНЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1944 у Мінску, адкрыты 20.9.1945. Размяшчаўся ў будынку б. Дома прафсаюзаў (пл. Свабоды, 23), з 1950 — у б. доме Саюза пісьменнікаў Беларусі (вул. Энгельса, 21), з 1959 у спец. будынку, пабудаваным на месцы дома, дзе ў 1927—41 жыла сям’я Я.Купалы (вул. Я.Купалы, 4). Стваральнік і першы дырэктар музея — жонка Я.Купалы У.Ф.Луцэвіч. Пл. экспазіцыі 492 м². Захоўвае прадметы духоўнай і матэрыяльнай культуры (каля 35,2 тыс. адзінак, у т. л. 27,3 тыс. асноўнага фонду), звязаныя з жыццём і грамадскай дзейнасцю Я.Купалы. Кніжны фонд налічвае 6500 экз., у т. л. ўсе прыжыццёвыя выданні кніг Я.Купалы, 1111 кніг з Віленскай бібліятэкі-чытальні Даніловіча «Веды», дзе Я.Купала працаваў бібліятэкарам; перыяд. выданні 1905—42: газеты «Наша ніва» (1906—15), «Северо-Западный край» з першай публікацыяй верша «Мужык», «Наша доля», «Звон», «Рунь», «Беларусь», «Беларускае жыццё», «Голас Беларуса», «Наша думка», «Беларуская думка», асобныя нумары час. «Лучынка», «Саха», «Вольны шлях», «Маладняк», «Зоркі», «Малады араты», «Чырвоны сейбіт», «Беларускі каляндар» (1909—17) і інш., газеты і лістоўкі перыяду Вял.Айч. вайны і перыёдыка пасляваен. часу з творамі Я.Купалы; публікацыі пра яго на бел., рус., укр., груз., арм., літ., лат., славенскай, эст., балг., польск., чэш., англ., ням., франц., ісп., кіт. і інш. мовах свету, у т. л. кніга аднаго верша «А хто там ідзе?» на 83 мовах. Фонд рукапісаў Я.Купалы (больш за 1240 адзінак) захоўвае рукапісы твораў, аўтарызаваныя машынапісныя лісты, кнігі паэта з дарчымі надпісамі. У фотаархіве музея (3594 адзінкі) фотаздымкі Я.Купалы 1888—1942, яго родных, групавыя здымкі з пісьменнікамі, дзярж. і грамадскімі дзеячамі, сябрамі, знаёмымі і інш., а таксама фотаздымкі святаў паэзіі ў Мінску, Вязынцы, Ляўках, Акопах, вечароў у гонар паэта, купалаўскага фотапленэру, рэсп. і міжнар. Купалаўскіх чытанняў і інш.У кінафонавідэаархіве музея (каля 230 адзінак) фоназапісы выступленняў Я.Купалы, успамінаў пра паэта яго родных і блізкіх, бел., рас. і інш. пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва і інш. Асобны раздзел фанатэкі складае муз.-літ. Купаліяна: песні і рамансы на словы паэта, драм. творы Я.Купалы ў выкананні артыстаў тэатраў, радыё і тэлебачання. Зберагаюцца дакумент. кадры кінахронікі пра жыццё і творчасць, пахаванне Я.Купалы ў 1942 у Маскве, перапахаванне ў 1962 у Мінску, кадры кіначасопісаў «Савецкая Беларусь», прысвечаных юбілеям Я.Купалы, кінафільмы «Янка Купала. Жыццё і творчасць», «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» і інш., дыяфільмы «Янка Купала» (1955, 1982). З 1991 фарміруецца калекцыя відэастужак: фільм «Ніколі я не паміраў», запісы вечароў і тэлеперадач, прысвечаных Я.Купалу, спектакляў «Тутэйшыя», «Паўлінка» і інш. У фондзе выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (больш за 2000 адзінак, у т. л. больш за 1000 адзінак маст. Купаліяны) прыжыццёвыя партрэты паэта работы Дз.Полазава (1921), Я.Кругера (1923), працы, прысвечаныя Я.Купалу або сюжэтам з яго твораў, жывапісцаў С.Андруховіча, Г.Бржазоўскага, М.Гусева, А.Кроля, Х.Ліўшыца, З.Паўлоўскага, М.Савіцкага, П.Сергіевіча, У.Стальмашонка, І.Стасевіча, В.Цвіркі, Я.Ціхановіча, А.Шаўчэнкі і інш.; графікаў Э.Агуновіча, М. і У. Басалыгаў, А.Кашкурэвіча, Я.Куліка, М.Купавы, Я.Раманоўскага, В.Шаранговіча; скульптараў З.Азгура, А.Анікейчыка, А.Бембеля, А.Глебава, У.Летуна, М.Палякова і інш., работы самадз. майстроў. Зберагаюцца асабістыя рэчы, дакументы, узнагароды Я.Купалы, вырабы дэкар.-прыкладнога мастацтва (вазы, дэкар. талеркі, шкатулкі) з партрэтамі паэта і выявай помнікаў яму. У экспазіцыі макеты хаты ў Вязынцы, дзе нарадзіўся Я.Купала, дачы ў Ляўках, эскізы і макеты да драмы «Раскіданае гняздо», трагікамедыі «Тутэйшыя», камедыі «Паўлінка», оперы Р.Пукста «Машэка», п’есы У.Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц» (пра юнацтва паэта), значкі і медалі, паштоўкі з выявамі Я.Купалы, купалаўскіх мясцін. Асобны фонд музея складае архіў У. Ф.Луцэвіч (3078 адзінак): дакументы, рукапісы, эпісталярная спадчына, фотаздымкі, яе асабістыя рэчы. Фонд ушанавання памяці Я.Купалы (1100 адзінак) захоўвае ўспаміны, артыкулы і вершы, прысвечаныя Я.Купалу. Супрацоўнікі музея праводзяць святы паэзіі, выстаўкі, дні музея ў вёсках, навук.рэсп. (з 1995 міжнар.) канферэнцыі «Купалаўскія чытанні». Па ініцыятыве музея створаны Міжнар. фонд Я.Купалы, які аб’ядноўвае даследчыкаў спадчыны паэта з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Англіі, ЗША. Музей падрыхтаваў і выдаў зб-кі матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць паэта, матэрыялы міжнар. Купалаўскіх чытанняў, бібліяграфіі твораў Я.Купалы, успаміны, буклеты пра яго. Музей мае 4 філіялы: Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Акопы», Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Вязынка», Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Ляўкі», Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Яхімоўшчына». На матэрыялах фондаў музея створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі», музей-кватэра Я.Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літ. музей «Над ракой Арэсай» у калгасе «Чырвоная змена» Любанскага р-на (1980), музеі ў школах імя Я.Купалы ў в. Сеніца Мінскага р-на (1982) і в. Бяларучы Лагойскага р-на (1998).
Літ.:
Літаратурны музей Янкі Купалы. Мн., 1981;
Святло Купалава Дому. Мн., 1998.
Ж.К.Дапкюнас.
Купалы Янкі літаратурны музей.Купалы Янкі літаратурны музей. Рабочы кабінет паэта.Купалы Янкі літаратурны музей. Фрагмент экспазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Верх, Ст.-рус.вьрхъ, рус.верх, укр.верх, польск.wierzch, чэш.vrch, ст.-слав.врьхъ, балг.връх, серб.вр̑х і г. д. Прасл.*vьrxъ ’верх, вяршына’ (< *vьrs‑) — ступень рэдукцыі да і.-е.*u̯ers‑ ’паднімацца і да т. п.’ (< *u̯er‑s‑): літ.viršùs, лат.vìrsus ’верх, верхняя частка’, грэч.ἕρμα ’скала, вышыня’ (*u̯erma), лац.verrūca ’ўзвышэнне; бародаўка, нарыў’ (< *versūca), ст.-інд.varšman‑ ’вышыня, горка, вяршыня’ і г. д. Слав.*vьrxъ — назоўнік асноў на ‑ŭ (параўн. літ.viršùs, лац.*versū‑ca, ст.-слав. прыслоўе връхоу і да т. п.). Гл. Фасмер, 1, 301–302.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́лава (БРС, Яруш., Грыг., Нас., Касп., Шат.). Рус.о́лово ’волава’, ст.-рус., ст.-слав.олово ’свінец’, укр.о́лово, польск.ołów, чэш., славац.olovo, балг.о́лово, серб.-харв.о̏лово, славен.olȏv, ólovo (Далабко, ZfslPh, 3, 131), в.-луж.wołoj, н.-луж.wółoj ’свінец’. Роднаснымі з’яўляюцца літ.alvás ’свінец’ лат.al̂va, al̂vs ’волава’, ст.-прус.alwis ’свінец’. Далей гэта слова збліжаюць з назвамі колераў: ст.-в.-ням.ëlo ’жоўты’, лац.albus ’белы’, грэч.ἀλφός (Траўтман, 7; Фартунатаў, AfslPh, 4, 580; Персан, 300). Іншыя гіпотэзы і літаратуру гл. Фасмер, 3, 135; Махэк₂, 413.
*Ла́патка, ла́по̂тка ’паглыбленне на галёнцы задняй лапкі пчалы, акружанае цвёрдымі і кароткімі шчацінкамі, якое служыць для пераноскі пылку’ (Анох.). Магчыма, сюды ж рус.лапотки ’пупышкі на лапах мядзведзя’, зах.-укр.лапоть ’абрэзак, шматок, лапік’, славен.lapet ’кавалак зямлі’, серб.-харв.ла̀пат ’тс’, ’кавалак, абрэзак, акравак, лапік’, ц.-слав.лапътъ ’кавалак’. Прасл.lapъtъ роднаснае з літ.lõpas ’акравак’, лат.lãps ’лапік’, алб.lapë ’тс’, ст.-грэч.λώπη ’адзенне’. Гл. лапаць. Суф. ‑ъtь, як у слове (паз)ногаць. У палес.ла́по̂тка па аналогіі да лапка, ножка, абношка даданы яшчэ суф. ‑к‑а.