1) прынцып роўнага прадстаўніцтва бакоў; азначае таксама роўнасць, раўнапраўе, раўнацэннасць, роўнае становішча. У міжнар. праве — парытэтны прынцып азначае дагаворнае абавязацельства ўстанавіць для замежных грамадзян і юрыд. асоб такі статус, якім карыстаюцца грамадзяне і юрыд. асобы дадзенай краіны. Найб. пашыраны пры пагаджальным разглядзе прац. і інш. канфліктаў у арбітражах.
2) П. валютны — суадносіны паміж валютамі розных краін. У эпоху абарачэння золата (серабра) у якасці грошай і пры свабодным абмене папяровых грошай на золата (да 1-й сусв. вайны 1914—18) ужываўся манетны П. (па колькасці чыстага золата, якое ўтрымлівалася ў грашовай адзінцы). Ва ўмовах абарачэння неразменных на золата папяровых грошай — валютны П. (па колькасці золата, якое афіцыйна ўстанаўліваецца ўрадам у нац. грашовай адзінцы). Валютны П., які змяняецца дзяржавай у залежнасці ад руху цэн унутры краіны і пакупной сілы замежнай валюты, называецца П. пакупной сілы валют.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЁНАВА (Рэўміра Сяргееўна) (н. 25.3.1931, Мінск),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1985), праф. (1987). Акад.Бел. акадэміі адукацыі (з 1998). Скончыла БДУ (1954). З 1954 на камсамольскай і парт. рабоце (сакратар ЦК ЛКСМБ, сакратар Ленінскага райкома КПБ Мінска). З 1973 у Мінскім пед. ін-це замежных моў (заг. кафедры). З 1979 дырэктар Бел. філіяла Усесаюзнага НДІ прафтэхадукацыі, у 1990—92 — НДІпед. адукацыі АПНСССР. З 1992 у Бел.дзярж.пед. ун-це. Навук. працы па праблемах дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арг-цый, выхавання і развіцця грамадскай актыўнасці моладзі, пед. адукацыі, навукова-прафес. падрыхтоўкі магістраў і аспірантаў і інш.
Тв.:
Очерки истории пионерской организации Белоруссии. Мн., 1975 (у сааўт.);
Воспитание общественно-политической активности учащихся средних профтехучилищ. М., 1987;
Сущность и специфика студенческого самоуправления. Мн., 1991;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Раймонд Генрыхавіч) (н. 17.8.1922, ст. Рубежная Луганскай вобл., Украіна),
бел. і рас. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1964), праф. (1964). Скончыў Ленінградскі ун-т (1944), з 1944 працаваў у ім. З 1956 у Малдаўскай АН, з 1958 у Ленінградскім аддзяленні Ін-та мовазнаўства Рас.АН, з 1964 у Мінскім пед. ін-це замежных моў, з 1966 у Рас.пед. ун-це імя А.І.Герцэна. Даследуе праблемы тэарэт. лінгвістыкі, штучнага інтэлекту, інж. лінгвістыкі, лінгвадыдактыкі. Аўтар кн. «Мадэліраванне фаналагічных сістэм і метады іх параўнання» (1966), «Інжынерная лінгвістыка і тэорыя мовы» (1979), «Тэкст — камп’ютэр — чалавек» (1984) і інш.
Тв.:
Введение в математическую лингвистику. Мн., 1982 (разам з М.М.Лясохіным, К.Ф.Лук’яненкавым);
Методы автоматического анализа и синтеза текста. Мн., 1985 (у сааўт.);
Лингвистический автомат и его речемыслительное обоснование. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВАВА́Я ДАПАМО́ГА.
дагаворы аб прававой дапамозе, дагаворы, якія заключаюцца дзяржавамі па пытаннях супрацоўніцтва ўстаноў юстыцыі (судоў, органаў натарыяту, пракуратуры), па аказанні юрыд. дапамогі па цывільных, сямейных і крымін. справах. У СНД прынята Мінская канвенцыя аб П.д. і прававых адносінах (1993). Беларусь мае таксама дагаворы аб П.д. з шэрагам інш.замежных дзяржаў. Мэта дагавораў — забеспячэнне ўзаемнага прызнання і захавання маёмасных і асабістых правоў грамадзян адной дзяржавы на тэр. другой дзяржавы. Дагаворы рэгулююць пытанні супрацоўніцтва паміж установамі юстыцыі, прававой абароны, вызначэння кампетэнцыі судоў і прымянення права, працэсуальных правоў іншаземцаў, выканання даручэнняў аб П.д., прызначэння і выканання рашэнняў па цывільных, сямейных справах, прызнання і перасылкі дакументаў, выдачы злачынцаў і г.д. Паводле дагавора П.д. грамадзяне адной дзяржавы карыстаюцца на тэр. другой дзяржавы такой жа абаронай іх асабістых і маёмасных правоў, як і ўласныя грамадзяне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГАЧО́ВА (Ала Барысаўна) (н. 15.4.1949, Масква),
расійская эстрадная спявачка. Нар.арт. Расіі (1985). Нар.арт.СССР (1991). Скончыла Муз. вучылішча імя М.Іпалітава-Іванава ў Маскве (1969), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1981). З 1970 артыстка Ліпецкай філармоніі, салістка эстр.арк. пад кіраўніцтвам А.Лундстрэма, вакальна-інстр. ансамбля «Вясёлыя рабяты», Расканцэрта. З 1988 маст. кіраўнік т-ра-студыі «Тэатр песні». У рэпертуары песні рас. і замежных кампазітараў, шмат з якіх выканала ўпершыню, уласныя песні. Яе выкананне вылучаецца драматург. пабудаванасцю, рэжысёрскай прадуманасцю кампазіцый. «Гран-пры» на Міжнар. фестывалях эстраднай песні «Залаты Арфей» (1975, Балгарыя) і «Бурштынавы салавей» у Сопаце (1978, Польшча). Здымалася ў кіно («Жанчына, якая спявае», «Прыйшла і гавару» і інш.). Яе творчасці прысвечаны тэлефільмы «Тэатр Алы Пугачовай» (1978), «У Алы» (1979), «Маналогі спявачкі» (1981) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1995.
расійскі ваен. дзеяч. Ген. ад кавалерыі (1813). Удзельнік рус.-тур. вайны 1787—91, вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 (гл. ў арт.Другі падзел Рэчы Паспалітай), задушэння паўстання 1794, Персідскага паходу 1796. У 1797—1805 у адстаўцы, з 1805 зноў у арміі. Удзельнік рус.-пруска-франц. 1806—07, рус.швед. 1808—09, рус.-тур. 1806—12 войнаў. У вайну 1812 камандаваў 7-м пях. корпусам, вызначыўся ў баях пад Салтанаўкай (23 ліп., каля Магілёва), Смаленскай бітве 1812, Барадзінскай бітве 1812, пад Малаяраслаўцам і Красным. Удзельнік замежных паходаў рускай арміі 1813—14 (бітвы пад Баўцэнам, Дрэздэнам, Парыжам). У 1815—24 камандаваў 3-м і 4-м карпусамі. З 1824 у адстаўцы. Чл.Дзярж. Савета з 1826.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙК ((Rajk) Ласла) (8.3.1909, Трансільванія, цяпер у Румыніі — 15.10.1949),
венгерскі паліт. і дзярж. дзеяч. Настаўнік. З 1930 чл. нелегальнай Камуніст. партыі Венгрыі. У 1937—39 у час грамадз. вайны ў Іспаніі ваяваў на баку рэспубліканцаў (паліт. камісар венг. батальёна інтэрнац. брыгад). У 2-ю сусв. вайну ўдзельнічаў у падп. барацьбе супраць рэжыму М.Хорці. З 1945 чл.ЦК і палітбюро Венг.камуніст. партыі. У 1946—48 міністр унутр. спраў (на гэтай пасадзе забяспечыў камуністам кантроль над паліцыяй і адміністрацыяй), потым міністр замежных спраў. У маі 1949 арыштаваны і на паказальным судовым працэсе (працэс Райка)’разам з інш. кіруючымі камуністамі прыгавораны да пакарання смерцю як «агент імперыялізму» і «цітаіст» («шпіён» югасл. маршала І.Б.Ціта). У 1956 рэабілітаваны.
Літ.:
Желицки Б.Й. Трагическая судьба Ласло Райка. Венгрия 1949 г. // Новая и новейшая история. 2001. №2—3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСІ́ЙСКАЕ ІНФАРМАЦЫ́ЙНАЕ АГЕ́НЦТВА «НАВІ́НЫ», РІА «Навіны», найбуйнейшая расійская дзярж. інфармацыйна-аналіт.арг-цыя. Створана ў 1941 у Маскве як Саўінфармбюро, з 1961 Агенцтва друку «Навіны» (АДН), з 1991 сучасная назва. З 1998 у складзе Адзінага вытв.-тэхнал. комплексу дзярж. электронных сродкаў масавай інфармацыі (Медыя-Холдзінг УДТРК). Распаўсюджвае актуальную грамадска-паліт., эканам., навук., фін. інфармацыю на рус., асноўных еўрап. і араб. мовах па каналах электроннай сувязі, а таксама ў выглядзе друкаваных веснікаў, бюлетэняў, даведнікаў. Мае разгалінаваную інфарм. інфраструктуру: 50 бюро ў замежных дзяржавах, 17 прадстаўніцтваў у краінах СНД, у т. л. на Беларусі, сетку карпунктаў у Рас. Федэрацыі, краінах СНД і больш чым у 40 краінах свету. Выдае кнігі і перыёдыку, у т. л. штотыднёвік «Спутник-Новости», міні-энцыклапедыю на англ. мове «Расія ад А да Я», рыхтуе тэлевізійныя праграмы і фотаматэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СКЕПТЫ́ЧНАЯ ШКО́ЛА»,
крытычны кірунак у рас. гістарыяграфіі 1-й пал. 19 ст. Заснавальнік — М.Т.Качаноўскі. Да «С.ш.» належалі В.М.Бадзянскі, С.М.Строеў, блізкія погляды мелі П.М.Строеў і інш. Прадстаўнікі «С.ш.» крытыкавалі канцэпцыі афіц. гісторыкаў, асабліва М.М.Карамзіна, даказвалі неабходнасць параўнальна-гіст. вывучэння мінулага Расіі, крытычных адносін да крыніц, праверкі сапраўднасці тэкстаў і аналізу зместу выкладзеных у іх падзей. Яны лічылі, што рус.летапісы 11—12 ст., Руская праўда, «Слова аб палку Ігаравым» і інш.стараж. помнікі не могуць служыць гіст. крыніцамі пры вывучэнні Кіеўскай Русі, бо ўзніклі, на іх думку, значна пазней за перыяд яе існавання і выключна пад уплывам замежныхліт. і дакумент. крыніц. Выступалі супраць нарманскай тэорыі, падзялялі погляды І.Эверса пра хазарскае паходжанне Русі. Нягледзячы на спрэчнасць яе канцэпцый, «С.ш.» — важны этап у фарміраванні рас. гістарыяграфіі.