1. Довад або факт, які з’яўляецца падставай для сцверджання чаго‑н.; сведчанне чаго‑н. Людзі кінуцца ў лес, а гэта і будзе доказам іх партызанскай прыналежнасць.Шчарбатаў.Даўно ўжо так не абедаў Пракоп, і лепшым доказам гэтага багатага абеду служылі засеўшыя ў зубах кавалачкі гавядзіны.Колас.Шмат каго будуць судзіць за зносіны з паўстанцамі, хаця ніякага доказу на гэта.. не маецца.Чарот.
2. Сістэма вывадаў, якая служыць для устанаўлення новага палажэння на падставе іншых, раней вядомых. Складанасць.. [тэарэмы] была ў тым, што, каб даказаць яе, трэба было ведаць заадно доказ і яшчэ адной тэарэмы.Краўчанка.
•••
Рэчавы доказ — прадмет, які мае дачыненне да злачынства і спрыяе яго раскрыццю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. З’яўляцца, паказвацца на кароткі час і знікаць; з’яўляцца час ад часу. Белая суседчына хустка мільгала за рэдкім плотам.Мікуліч.//перан. З’яўляцца, праносіцца ў памяці. Не раз мільгала думка — стаць ляснічым, садзіць бярозы і сосны.Навуменка.Нешта даўно забытае мільгала ў памяці.Чарнышэвіч.
2. Хутка праносіцца адно за другім, зменьваючы адно другім. Міма вокнаў вагона мільгаюць пералескі, злёгку кранутыя пазалотай восені.Шахавец.Міналася спусцелае поле і голыя гайкі, і мільгалі на спатканне тэлеграфныя слупы.Гарэцкі.
3.(1і2ас.неўжыв.). Свяціць коратка, з перарывамі; бліскаць. Насупраць мільгаюць зарніцы, Гудуць урачыста гудкі.Хведаровіч.— Глядзіце, глядзіце! Вунь там мільгае агеньчык!Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напо́мніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
1.абкім-чым, пракаго-што і без дап. Прымусіць успомніць, прывесці на памяць, звярнуць увагу на каго‑, што‑н. Напомніць аб сваім існаванні. Напомніць пра свае заслугі. □ [Сцёпка] напомніў тут словы Леніна аб тым, што і кухарка павінна ўмець кіраваць дзяржавай.Колас.[Шугаеў:] Я хачу табе напомніць, што галоўнага інжынера назначае і знімае міністр.Крапіва.
2.каго-што. Здацца падобным на каго‑, што‑н., выклікаць успамін пра каго‑, што‑н.; нагадаць. Прахожы напомніў сябра. Возера напомніла мора. □ Твар чалавека напомніў штосьці даўно знаёмае, крануў балючую струнку не то з дзяцінства, не то з юнацтва, і я пачаў пільна сачыць за гэтым чалавекам.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасма́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Знемагчы, змучыцца ад смагі, гарачыні. Недалёка ў кустах, у траве, верасах Булькатала паціху крыніца: — Не здавайся, салдат! Ты, магчыма, сасмаг? Дам уволю табе я напіцца.Бялевіч./уперан.ужыв.Паведаміла матка і аб крамніку Ёселю, які нібы матцы сваёй прызнаўся, што яго сэрца даўно сасмагла па Рыве.Лынькоў.
2.(1і2ас.неўжыв.). Перасохнуць (пра губы, горла, рот). Прыступамі так хапала жывот, што хоць садзіся. На твары выступіў пот і сасмаглі губы.Мыслівец./убезас.ужыв.Сасмагла ў роце.// Звянуць, пасохнуць ад недахопу вільгаці (пра траву, пасевы і пад.). Сасмаглі дрэвы навакол. І ўсё, што з іх радні.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., што і без дап.
1. Гатаваць на агні (мяса, рыбу, грыбы і пад.). Раскладалі вялікі агонь, на ражнах смажылі сала.Чарнышэвіч.Не паспела паказацца ў пакоі Вольга Сцяпанаўна, як Тарас Іванавіч закамандаваў: — Смаж яечню!Колас.
2.безас. Пра сухасць у роце, выкліканую смагай, жаданнем піць. Ад селядца смажыць. □ Смажыць. Даўно апаражнілі бутэлькі з вадой, што былі ў дзяўчат.Пташнікаў.На другім ад Ланска прыпынку.. [Мікалай] сказаў Данілу, што ідзе напіцца халоднай вады — смажыла надта пасля сала, — і выйшаў.Пальчэўскі.
3. Апякаць прамянямі, паліць (пра сонца). Сонца не пякло, а смажыла зямлю.Капыловіч.Калі ўспыхвае пунсовы ранак, сонца неміласэрна пачынае смажыць стэп.Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Цярпліва вынесці, вытрымаць (што‑н. страшэннае, непрыемнае. нясцерпнае). Стрываць боль. □ Як цяжка ні будзе, — стрываем. Радзіма, не зганьбім цябе!Астрэйка.Колькі перанесла .. [маці] гора — ні адна жывая душа не стрывала б.Ваданосаў.//без дап.(звычайназадмоўем). Стрымацца, утрымацца ад чаго‑н. (ад якіх‑н. слоў, учынкаў). Хлопчык не стрываў і, калі дзядзька выйшаў з хаты, спытаўся ў бацькі, навошта той гаварыў гэтак з Анісімам.Сачанка.Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду!Брыль.Смажыць. Даўно апаражнілі бутэлькі з вадой, што былі ў дзяўчат. Акцызнік не стрываў — сышоў да Парыпанавай студні.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэ́зіс, ‑а, м.
1. Палажэнне, правільнасць якога павінна быць раскрыта і абгрунтавана. Буржуазныя пісьменнікі, буржуазныя літаратуразнаўцы спрабуюць сцвердзіць тэзіс аб надкласавасці і надпартыйнасці, якія нібыта ўласцівы літаратуры.«Беларусь».[Юхневіч] рыхтаваўся да абароны, загадзя думаючы над тым, што ўзяць у якасці галоўнага тэзіса.Савіцкі.
2. У філасофіі Гегеля — зыходная ступень усякага працэсу развіцця, першая ступень трыяды.
3.звычайнамн. (тэ́зісы, ‑аў). Сфармуляваныя палажэнні, якія коратка перадаюць асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула і пад. Прамова даўно была гатова, тэзісы яе ляжалі на стале.Алешка.У гэты час .. [Хадановіч] думаў пра тэзісы, думаў аб тым, як выказаць калгаснікам на блізкіх прыкладах тыя думкі, што сабраў ён да лекцыі.Грамовіч.
[Грэч. thesis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыгу́н, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Сплаў жалеза з вугляродам, больш крохкі і менш коўкі, чым сталь, які прымяняецца для перапрацоўкі ў сталь і для вытворчасці літых вырабаў. Выплаўка чыгуну. Коўкі чыгун. □ Другі [сын] кажа [бацьку:] — На заводзе Быць хачу даўно я, Дзе чыгун ракою льецца, Дзе звініць сталь звонам.Купала.
2.‑а. Гаршчок з такога металу. Таіса пачала ставіць міскі і талеркі на стол, дастала з печы чыгун.Паслядовіч.// Колькасць, аб’ём чаго‑н., што ўваходзіць у такі гаршчок ці пасудзіну, змесціва такога гаршка ці пасудзіны. З’есці чыгун баршчу. Сагрэць чыгун вады. □ Раніцай Якавіха высыпала на стол чыгун-вядзёрнік бульбы ў мундзірах, налівала міску малака — садзіцеся і ешце.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hoch[ho:x]
1.a высо́кі;
vier Méter ~ чаты́ры ме́тры вышынёй;
hóhes Álter старэ́чы ўзро́ст;
auf hóher Sée у адкры́тым мо́ры;
es ist höchste Zeitдаўно́ пара́ [час]
2.adv высо́ка;
zwei Tréppen ~ на трэ́цім паве́рсе;
~ gespánnte Erwártungen вялікі́я надзе́і;
~ und héilig урачы́ста;
◊
da geht es ~ her там банке́т на ўве́сь свет
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сплы́сцісов.
1. сплыть;
кла́дка ~ла́ ў час паво́дкі — мостки́ сплы́ли во вре́мя полово́дья;