Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
до́бры gut; gútherzig;
до́брыя лю́дзі gúte Ménschen;
◊
у до́бры час! viel Glück!;
усяго́ до́брага!álles Gúte!;
до́бры дзень! Gúten Tag!;
до́бры ве́чар! gúten Ábend!;
до́брыя тры гадзі́ны gúte [réichlich] drei Stúnden;
ён на до́брыя дзе́сяць год старэ́йшы за мяне́ er ist gut zehn Jáhre älter als ich;
до́брая во́ля gúter Wílle;
па до́брай во́лі aus fréien Stücken, fréiwillig
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адка́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Чалавек, на якога ўскладаецца адказнасць; які нясе адказнасць за каго‑, што‑н. Адказны рэдактар. Адказны дзяжурны./узнач.наз.адка́зны, ‑ага, м.; адка́зная, ‑ай, ж.Адказны за вечар. □ І кім жа яны, і чаму ж яны Так бязлітасна перагружаны? Не адказныя, не начальнікі, А пакутнікі-сумяшчальнікі.Крапіва.Адна з.. [жанчын], самая старэйшая ўзростам, Гарпіна, была вызначана адказнай за даенне і размеркаванне малака.Галавач.// Звязаны з разуменнем важнасці чаго‑н., гатоўнасці адказваць за каго‑, што‑н. Адказныя адносіны да справы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́нка1, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Ранішняя або вячэрняя зорка. Вечар быў цёплы. Вогнішчы гарэлі за ракою, а ў рацэ адбівалася вячэрняя заранка, куды больш яркая і барвяная, чым на небе.Караткевіч.Хутчэй, заранка ранняя, Спускайся на зямлю.А. Александровіч.// Увогуле зорка (у 1 знач.). Далёка наперадзе над дарогай успыхвалі густыя, чырвоныя заранкі.Пташнікаў.У змрочным вячэрнім небе замігцелі крывавыя заранкі.Лынькоў.
зара́нка2, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Тое, што і малінаўка 1. Івалгі аспрэчвалі першынство па мастацкаму свісту ў чырванагрудых заранак, жаваранкі не ўступалі па спевах чарнапёрым драздам.Вірня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Закрыць, засланіць чым‑н. Затуліць вочы далонямі. □ Апоўначы Свіст.. затуліў нейкім рыззём абодва акенцы і ўзяўся распальваць у грубцы.Быкаў.[Зыбін] заўважыў, што Жэня, у сваёй кароткай ватоўцы, у няцёплай хустцы, стыне на ветры, і стаў так, каб затуліць яе.Мележ.// Пакрыўшы, засланіўшы сабой, зрабіць нябачным. Пад вечар шэрыя хмаркі ўсё ж такі сабраліся ў адну і затулілі неба.Маўр.
2. Схаваць, захінуць у што‑н.; утуліць. [Хрысціна] шчыльней захуталася ў куртку, падняла каўнерык, затуліла ў яго твар.Асіпенка.Вінцэсь падышоў к грамадзе, адвярнуўся ад ветру, затуліў бараду ў каўнер сваёй світкі.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мно́га, прысл.
1. У вялікай колькасці, у вялікай ступені; не мала. Лес быў вялікі і глухі, зверыны рознай ды птаства многа вадзілася.Чарнышэвіч.Гэты вечар даў многа спакою Марыне Паўлаўне.Зарэцкі.//(прывыш. ст.ізпрыназ. «на»). Значна, у значнай ступені. Многа больш. На многа раней. □ На многа вёрст былі відаць з гары Адсюль палі жытоў і канюшыны.З. Астапенка.
2. Больш, чым патрэбна; лішне. Так ужо многа даставалася беднаму Цімошку з-за гэтага чорнага быка. Пападала яму ад чужых, пападала і ад сваіх.Колас.
•••
Ні многа ні мала — якраз столькі, роўна столькі (звычайна пра вялікую колькасць чаго‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Забраць, узяць з сабой, да сябе ўсё, многае або ўсіх, многіх. Пачынаўся вечар.. Змрокам ужо выйшаў .. [Тамаш] за гумно на агароды, пазабіраць калкі з разгароджанага плоту.Чорны.
2. Забраць сілай, канфіскаваць усё, многае. — Ад такарнага [цэха] нічога амаль не засталося. Верстакі палякі пазабіралі пры адыходзе, не было тут каму перашкодзіць ім.Галавач.Нічога [гарадавыя] не знайшлі. Ротмістр пазабіраў пісьмы, аркушы спісанай паперы, некалькі рукапісных вершаў. Усё гэта ён запісаў у пратакол.Колас.// Арыштаваць або прызваць усіх, многіх. [Марылька:] — А пасля [пільня] зусім была стала, як фронт падышоў. Дый людзей, сказаць, не было. У войска рабочых пазабіралі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. памёрз, ‑мерзла; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Загінуць ад марозу — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Кветкі памерзлі ад марозу.
2. Прабыць некаторы час на марозе, на холадзе. Той, хто столькі, як я, памёрз На скрыжаваннях дарог і вёрст, Не здолее ўседзець у цішыні Пры цёплым хатнім агні.Панчанка.
3.(1і2ас.неўжыв.). Моцна азябнуць, змерзнуць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. [Марцін:] — Ідзі, далажы... І няхай прышлюць змену, а то мы памерзлі ўжо.Пестрак.Віктар і Ларыса стаялі ў той вечар.., пакуль ногі ў іх не памерзлі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́спех, ‑у, м.
1. Удача ў дасягненні чаго‑н. Нізка ў пояс схіляецца жыта, Сінім морам вітаюць ільны. Беларускі народ працавіты, Твае поспехі свету відны.Астрэйка.Сход уважліва слухаў расказ Паходні пра поспехі Савецкай Арміі, пра блізкую перамогу.Хадкевіч.
2. Агульнае прызнанне дасягнутай кім‑н. удачы. У той незабыўны вечар на долю Наташы выпаў асаблівы, незвычайны поспех.Краўчанка.
3.толькімн. (по́спехі, ‑аў). Добрыя вынікі ў рабоце, вучобе і пад. Пад уздзеяннем ідэй Кастрычніка і поспехаў сацыялізма ў СССР, у выніку разгрому ў гады другой сусветнай вайны ўдарных сіл імперыялізму выраслі і ўмацаваліся сілы сацыялізма ва ўсім свеце, аслаблі пазіцыі сусветнага капіталізму.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Рабіць грашовыя падлікі, разлікі (звычайна ўзаемныя). — Ты толькі не бойся, я ж не за так цябе прашу. Грошы аддаць пасля магу. — Што мне твае грошы, ты мне паправіш вароты .. — Больш яны не рахаваліся.Чыгрынаў.// Весці ўзаемны ўлік (паслуг, прэтэнзій, крыўд і пад.). — Шмат я вам турбот нарабіў, — першы раз за вечар пачула Насця яго голас — Рахавацца пасля будзем... Паехалі, Насця.Асіпенка.
2. Абменьвацца думкамі; раіцца. — Няма часу нам тут доўга рахавацца, гэта не нарада і не педсавет.Кулакоўскі.— Рахаваліся, Валодзя, з начальнікам будоўлі, — паціскае руку і гаворыць парторг. — Думаем цябе ў брыгадзіры...Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)