адносныя паказчыкі, якія характарызуюць суадносіны велічынь якой-н. эканам. з’явы ў часе (дынамічныя) або ў прасторы (тэрытарыяльныя), напр., кошт асобных тавараў, аб’ём прадукцыі, сабекошт і інш. З іх дапамогай параўноўваюць паказчыкі за шэраг гадоў, месяцаў і г.д. — дынамічны рад. На практыцы выкарыстоўваюць І., якія падзяляюцца на класы, роды, віды і разнавіднасці, на асабістыя і зводныя, яны адрозніваюцца ў залежнасці ад: індэксуемай велічыні — І. цэн, фіз. (натуральнага) аб’ёму прадукцыі, прадукцыйнасці працы і інш.; тыпу (формы) — агрэгатныя і сярэднія (сярэднія арыфметычныя, геаметрычныя і інш.); вагаў — простыя (няўзважаныя) і ўзважаныя (з пастаяннымі, нязменнымі і пераменнымі вагамі); тэрмінаў выкарыстання — базісныя з пастаяннай, нязменнай у часе базай і ланцуговыя (са зменнай базай). Элементамі І. з’яўляецца: індэксаваная велічыня, яе тып (форма), вага, тэрмін выканання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПЕНСА́ТАР (ад лац. compenso ураўнаважваю, параўноўваю),
1) прыстасаванне для ўраўнаважвання ўплыву розных фактараў (т-ры, ціску, становішча і інш.) на стан і дзеянне збудаванняў, машын, механізмаў і інш. Бываюць нерухомыя (напр., пракладкі) і рухомыя (сільфон).
2) Прылада (машына) для ўраўнаважвання зруху фаз току і напружання. Сінхронны К. дае магчымасць палепшыць каэфіцыент магутнасці і рэгуляваць напружанне ў лініях электраперадачы і эл. сетках.
3) Прылада (напр., патэнцыёметр), прынцып дзеяння якой заснаваны на параўнанні вымеранай велічыні з аднароднай узорнай велічынёй (гл. ў арт.Кампенсацыйны метад вымярэнняў, Нулявы метад вымярэнняў).
4) Прыстасаванне (напр., пласцінка) для вызначэння рознасці ходу светлавых прамянёў, напр., у інтэрферометрах, або вугла вярчэння плоскасці палярызацыі (гл.Палярызацыя свята).
5) Тэрмамагнітны жалеза-вугляродзісты сплаў, які выкарыстоўваецца ў электравымяральных прыладах як элемент магн. сістэмы для змяншэння ўплыву т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬКАСНЫ АНА́ЛІЗ,
сукупнасць фіз. і фізіка-хім. метадаў вызначэння колькасці ці колькасных суадносін кампанентаў у аналізуемым узоры; адзін з асн. раздзелаў аналітычнай хіміі. Кампанентамі, якія неабходна вызначыць, могуць быць атамы, ізатопы, малекулы, функцыян. групы, іоны, фазы і інш. (гл.Элементны аналіз, Функцыянальны аналіз). Класічныя метады К.а. — гравіметрычны аналіз і аб’ёмны аналіз.
У К.а. карыстаюцца інстр. метадамі, якія заснаваны на залежнасці фіз. і фізіка-хім. уласцівасцей рэчываў ад іх саставу і падзяляюцца на электрахім., спектральныя ці аптычныя, рэнтгенаўскія, храматаграфічныя, мас-спектраметрычныя і інш. Методыка К.а. рэгламентуе стадыі правядзення аналізу: адбор пробы; падрыхтоўка пробы да аналізу; вымярэнне аналіт. сігналу — фіз.велічыні (аптычнай шчыльнасці, інтэнсіўнасці спектральнай лініі і інш), што карэліруе з колькасцю вызначаемага кампанента; разлік вынікаў аналізу. Ствараюцца і камп’ютэрызаваныя экспрэсныя метады аналізу з высокай адчувальнасцю, дакладнасцю і ўзнаўляльнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎСКАЯ ПАРО́ДАавечак,
грубашэрсная парода аўчынна-мяснога кірунку. Выведзена ў 19 ст. ў Расіі шляхам адбору паўн. караткахвостых авечак па якасці аўчыны і плоднасці. Назву атрымала ад месца першапачатковага пашырэння — Раманава-Барысаглебскага пав. (Яраслаўская губ.). На Беларусі гадуюць у Віцебскай вобл.
Жывёлы сярэдняй велічыні, моцнай канстытуцыі. Бараны і маткі бязрогія і з рагамі. Маса бараноў 60—70 (да 80), матак 45—50 (да 60) кг. У нованароджаных ягнят воўна чорная; у дарослых шэрая з блакітным адценнем (доўгі белы пух і кароткія чорныя восці), на пысе і вушах бываюць белыя плямы. Гадавы настрыг з бараноў да 3, з матак 1,5—2 кг. Маткі здольныя апладняцца і прыносіць прыплод на працягу ўсяго года. Плоднасць 200—300 ягнят на 100 матак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыферэнцыя́л
(ад лац. differentia = розніца, адрозненне)
1) мат. адвольнае прырашчэнне незалежнай пераменнай велічыні;
2) тэх. зубчасты механізм, пры дапамозе якога перадаецца рух ад аднаго вала двум валам, што верцяцца з рознай хуткасцю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зме́ншыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
1. Зрабіць меншым па аб’ёму, колькасці, велічыні. Зменшыць крок. □ Прыехаў новы гаспадар, пачаў наводзіць у фальварку новыя парадкі, зменшыў і без таго мізэрную плату парабкам, і бацька забраў Андрэя дахаты.Хадкевіч.[Жанчына] зменшыла агонь, каб не выкіпела ў кацялку страва, узяла граблі і пайшла насустрач незнаёмаму.Гурскі.
2. Зрабіць меншым па ступені, сіле, інтэнсіўнасці праяўлення. Кравец павёў пяц[ь] чалавек пад пільню, стараючыся загаварыць, каб зменшыць сваё хваляванне.Чорны.Алесь зменшыў імклівы бег машыны.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязна́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Невялікі па колькасці, велічыні, сіле і пад. Нязначная сума грошай. Нязначны шум. □ Часамі Лабановічу здавалася, што школа адстае, што вынікі дасягнуты нязначныя.Колас.Гарадок [Лунінец] малады. Да правядзення чыгуначных шляхоў гэта быў зусім нязначны пасёлак.В. Вольскі.
2. Які не мае істотнага значэння; малаважны. Нязначныя змены. □ Уся сям’я сядзела за вячэрай, гаварылі аб самых нязначных справах.Васілевіч.Спадарожнікі перакідваюцца адзін з адным нязначнымі словамі, жартамі.Сабаленка.// Які не прыносіць вялікіх цяжкасцей. Нязначная просьба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Праявіць скупасць, празмерную эканомію. Мікодым, хоць і быў жмінда, на гэты раз не паскупіўся.Сабаленка.У нядзелю пайшла Маўра на базар прадаваць шчаўе... Да базары паскупілася пусціць дзешавей, прасядзела ледзь не да вечара.Сяркоў.— Сёння Амархан не паскупіўся, плоў прыгатаваў, — адказаў Мікола.Даніленка.//нашто. Даць, выказаць мала чаго‑н. Паскупіцца на пахвалу. □ Але ж яшчэ не было такога, каб паляўнічы паскупіўся на фарбы для апісання велічыні той дзічы, якую ён упаляваў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разнаста́йны, ‑ая, ‑ае.
Неаднолькавы з другім (другімі) па якіх‑н. прыкметах. Вільготная зямля і начная цішыня даносілі разнастайныя гукі неўгамоннага жыцця.Колас.Разнастайныя па форме, па велічыні сняжынкі ляцелі, кружыліся перад машынай, віхрыліся збоку.Шамякін.// Які складаецца з неаднолькавых, непадобных асоб, прадметаў, элементаў і пад. Разнастайны жывёльны свет. □ Жыве разнастайны ў мястэчку народ: Рамеснікі, цеслі, сяляне.Глебка.Павестка дня вялікая і разнастайная.Крапіва.Вельмі багатыя і разнастайныя па тэматыцы, па вобразах, лірычных пачуццях перш за ўсё песні любоўныя.Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпо́на, ‑ы, ж.
Спец.
1. Аднаслаёвая, няклееная фанера, якая ідзе на выраб клеенай фанеры, на фанераванне і пад. Рабочыя пры дапамозе вялізных нажніц разразаюць драўлянае палатно на кавалкі пэўнай велічыні. Гэтыя асобныя лісты тонкай драўніны называюцца шпонамі.«Беларусь».
2. У друкарскай справе — металічная пласцінка, якая служыць для павелічэння інтэрвалу паміж радкамі ў наборы. Дзяжурны павінен сядзець каля друкарскай машыны і сачыць, каб не палезлі шпоны, не з’ехала клішэ, бо друкар адзін не ўгледзіць за ўсім.Гаўрылкін.
[Ад ням. Span — трэска.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)