Га́блі ’вілкі з тупымі зубамі для насыпання бульбы’ (КЭС), ’вілы з густа пастаўленымі зубамі’ (Сцяшк.), укр.га́блі, ка́блі ’вілы з трыма зубамі’. Першакрыніцай з’яўляецца ням.Gabel ’тс’. Рудніцкі (778) прымае для ўкр. непасрэднае запазычанне з ням., а Шалудзька (Нім., 28) мяркуе пра пасрэдніцтва польск.gabel.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́та ’капец бульбы’ (петрык., Выг. дыс.; мазыр., З нар. сл.). Праз польск. (паморск., варм.-мазурск.), каш.mita ’тс’, якія з н.-ням., с.-гал.mite (ням.Miete) < лац.mēta foeni ’стог, сцірта’ < mēta ’конус, піраміда’ (Басара, Terminol., 2, 60; Васэрцыер, 152). Гл. таксама мета.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыжо́ўка1 ’гатунак бульбы з ружовым колерам скуркі’ (пух., З нар. сл.). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑оўк‑а як красо́ўка ад кра́сны, сінёўка ад сі́ні (Сцяцко, Афікс. наз., 121).
Рыжо́ўка2, ра́жаўка рыбалоўная сетка (жытк., маз., Мат. Гом.). Да рэ́жа1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
клёцкі, ‑цак, Д ‑цкам; адз. клёцка, ‑і, ДМ ‑ццы, ж.
Страва з мучнога цеста або дранай бульбы ў выглядзе галачак, звараных у суне, малацэ, вадзе. Клёцкі з малаком. □ Трапіш да кабеціны рахманай — Паспытаеш, друг мой дарагі, Дранікі са свежаю смятанай, Бабку, клёцкі, нават пірагі.Панчанка.
•••
Клёцкі з душамі — вялікія галушкі, начыненыя мясным ці іншым фаршам з рознымі прыправамі.
[Польск. kluski з ням.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замяша́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Размешваючы, расціраючы што‑н. у вадкасці, прыгатаваць аднародную масу. Замяшаць раствор.// Прыгатаваць корм, мешанку жывёле. [Мацвеіха] дастала з печы чыгун паранай бульбы, пасекла ў карыце і замяшала свінням.Чорны.
замяша́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., кагоўшто.
Уцягнуць у якую‑н. (звычайна небяспечную, нядобрую) справу. Замяшаць у непрыемную гісторыю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баразна́
1. Глыбокая доўгая лінія, якая праведзена на паверхні глебы плугам, сахой, матыкай (паўсям.); вузкая доўгая градка, якая атрымліваецца пры акучванні пасеваў бульбы, буракоў (Нясв., Слаўг.); паглыбленне паміж градкамі бульбы для пераходу і сцёку вады (Слаўг.).
2. Палявая мяжа (АЗР 1, 125).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
АЛЬТЭРНАРЫЁЗЫ,
інфекцыйныя хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі з роду альтэрнарыя. Крыніца інфекцыі — заражаныя насенне, расліны і пасляўборачныя рэшткі. Альтэрнарыёзы рэзка зніжаюць ураджайнасць, усходжасць насення, захаванасць пладоў. На Беларусі найб. шкаданосны альтэрнарыёз капусты — чорная плямістасць. Пашкоджвае ўсе наземныя ч. расліны, асабліва насеннікі, лісце і струкі якіх пакрываюцца цёмным напыленнем. Насенне робіцца шчуплае або зморшчваецца і засыхае. На лісці качаноў утвараюцца цёмныя плямы, тканкі якіх паступова адміраюць. Пашырэнню хваробы спрыяе вільготнае надвор’е. Альтэрнарыёз морквы — чорная гніль, пашкоджвае расліны ў час росту і пры захоўванні, асаблівыя страты наносіць насеннікам. На ўсходах хвароба праяўляецца ў выглядзе чорнай ножкі, пазней лісце жаўцее, вяне і засыхае. У сховішчах морква чарнее і гніе. Альтэрнарыёз бульбы і памідораў выяўляецца на лісці, сцёблах, чаранках, пладах. Альтэрнарыёз вядомы таксама на збожжавых, бабовых культурах, яблыні, грушы, агрэсце, табацы. Меры барацьбы: правільныя севазвароты, пратручванне насення, знішчэнне раслінных рэшткаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПА́РНІК-ЗМЯША́ЛЬНІК КАРМО́Ў,
машына для прыгатавання кармавых сумесей здробненых с.-г. прадуктаў у сырым і запараным выглядзе, а таксама для змешвання сакавітых і грубых кармоў з канцэнтратамі, травяной мукой і інш. кармавымі дабаўкамі перад скормліваннем іх жывёле. Выкарыстоўваюцца З.-з.к. прадукцыйнасцю ад 2 да 5 т/гадз (з запарваннем) і да 10 т/гадз (без запарвання). Могуць працаваць як самастойныя машыны, так і ў тэхнал. лініях кармацэхаў. Запарнікі кармоў (бульбазапарачныя агрэгаты) прызначаныя для мыцця, запарвання, здрабнення і выгрузкі бульбы. Працуюць у цыклічным або бесперапынным рэжыме. Маюць запарачны чан умяшчальнасцю 3 м³, мыйку, загрузачныя і выгрузачныя шнэкі, транспарцёр і інш. Прадукцыйнасць да 3 т/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РТЭЛЬ (Мікалай Аляксандравіч) (н. 5.5.1937, в. Галяшы Расонскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне генетыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (1996; чл.-кар. 1986), д-рбіял.н. (1984), праф. (1991). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1967 у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі (у 1978—94 нам. дырэктара, з 1985 адначасова заг. лабараторыі, з 1994 дырэктар). Навук. працы па малекулярнай генетыцы і генет. трансфармацыі раслін, пытаннях селекцыі і генетыкі драўняных раслін, радыяцыйным мутагенезе с.-г. раслін, праблемах генет. і клетачнай інжынерыі вышэйшых раслін. Распрацаваў метад генет. трансфармацыі, стварыў трансгенныя расліны бульбы, распрацаваў малекулярна-генет. карту жыта, атрымаў новыя даныя пра ролю паўтораў ДНК у структурна-функцыян. арганізацыі генома раслін, падрыхтаваў тлумачальны слоўнік па генетыцы.
Тв.:
Биоинженерия: методы и возможности. Мн., 1989;
Фитогормоны и фитопатогенность бактерий. Мн., 1994 (разам з А.У.Лабанок, В.У.Фамічовай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙ (лац. Majus, магчыма, ад імя багіні зямлі Маі),
пяты месяц каляндарнага года (31 дзень), апошні месяц вясны. Бел.нар. назва месяца, як і ўкр., травень. 15 М. працягласць дня ў Мінску 15 гадз 58 мін, выш. Сонца над гарызонтам у поўдзень 54,8°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 567 МДж/м², радыяцыйны баланс дадатны (295 МДж/м²). Сярэдняя т-ра паветра ў М. 13 °C. Ападкаў за месяц 50—60 мм. Для М. характэрна найменшая адносная вільготнасць (68—72%), часта ствараецца неспрыяльны рэжым увільгатнення, часам назіраецца высушванне ворнага і больш глыбокага слоя глебы. У М. цвітуць сады. Пачынаюць каласіцца жыта, азімая пшаніца, узыходзяць яравыя, вядзецца сяўба позніх яравых культур, лёну-даўгунцу, пасадка бульбы, агуркоў. Вырастаюць першыя веснавыя грыбы — смаржкі і страчкі. Заканчваецца веснавая лінька звяроў. Паяўляецца прыплод у аленяў, ласёў, казуль, тхароў, баброў, вожыкаў; другі прыплод у зайцоў. Нерастуе рыба ў рэках і азёрах, паяўляюцца маляўкі.