ПІ́МЕНАЎ (Васіль Васілевіч) (н. 27.3.1954, г. Віцебск),
Герой Сав. Саюза (1984). Скончыў Разанскае вышэйшае паветр.-дэсантнае каманднае вучылішча (1975), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1987). З 1971 у Сав. Арміі. Камандзір батальёна парашутна-дэсантнага палка маёр П. вызначыўся ў час вайны ў Афганістане 1979—89 у кастр. 1983 у разгроме буйной групоўкі душманаў. З 1991 у штабе паветр.-дэсантных войск арміі Рас. Федэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛАНГА́ЦЫЯ ДАГАВО́РА,
прадаўжэнне дзеяння дагавора звыш прадугледжанага пры яго заключэнні тэрміну дзеяння. Адбываецца 2 спосабамі: шляхам заключэння спец. пагаднення (пратакола) аб прадаўжэнні дагавора на пэўны тэрмін; шляхам уключэння ў тэкст дагавора ўмовы аб яго прадаўжэнні. Мае месца і аўтаматычная П.д., калі ні адзін з дагаворных бакоў не зробіць заявы пра адмаўленне ад дагавора за пэўны час да сканчэння тэрміну яго дзеяння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПІ́СКІ,
у тэхніцы алейнага шматслаёвага жывапісу этап выканання палатна, у час якога мадэліруюцца формы і аб’ёмы, ствараецца асн. каларыт будучага твора. Робіцца за падмалёўкай, папярэднічае лесіроўцы. Колькасць П. можа быць рознай, але кожная з іх завяршаецца поўным высыханнем фарбаў. У шырокім і недакладным сэнсе П. наз. часам падмалёўку, а таксама любую прапрацоўку ўжо закончанай карціны або яе дэталі, у т. л. неаўтарскія панаўленні.
грузінскі пісьменнік. Друкаваўся з 1858. У апавяданнях і аповесці «Прыгода трох» (1889) выступаў супраць сац. несправядлівасці. У рамане «Мацы Хвітыя» (1870) крытыкаваў разлад сярод феадалаў, што прывяло Грузію да паліт. і эканам. заняпаду. Аўтар трагедыі «Вялікі Маўраві, ці Георгій Саакадзе» (1869) і гіст. нарыса «Георгій Саакадзе і яго час». Аўтар літ.крытычных артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВА́НІЦКАЯ СУКО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1831—85 каля мяст. Раванічы Ігуменскага пав. (цяпер вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл.). Вырабляла сукны і трыко. У 1858 размяшчалася ў мураваным і 3 драўляных будынках. Мела вадзяны рухавік, у 1860—2 машыны для ачысткі воўны, 6 часальных, 6 мех. ткацкіх станкоў, 12 ручных, валяльны, 3 ворсавыя. У розны час працавала ад 25 да 150 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
while
[hwaɪl]1.
n.
час -у m., адрэ́зак ча́су
a long while — до́ўга
in a little while — неўзаба́ве
a little while ago — няда́ўна
for a while — на не́йкі час
2.
conj.
1) тады́ як; калі́, паку́ль
While I was speaking, he said nothing — Калі́ я гавары́ў, ён нічо́га не каза́ў
2) хоць
While I like the color of your hat, I do not like its shape — Хоць мне падаба́ецца ко́лер твайго́ капелюша́, не падаба́ецца мне яго́ны фасо́н
•
- while away time
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
tick3[tɪk]v.
1. ці́каць (пра гадзіннік)
2. памяча́ць «пту́шачкай»
tick away[ˌtɪkəˈweɪ]phr. v. бе́гчы, ху́тка ісці́, ляце́ць (пра час);
Meanwhile the minutes kept ticking away. Між тым хвіліны ўсё ляцелі.
tick by[ˌtɪkˈbaɪ]phr. v. =
tick awaytick off[ˌtɪkˈɒf]phr. v.
1. рабі́ць паме́ту, ста́віць «пту́шачку»
2.infml даць наганя́й
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
грані́ца
1. Лінія ў выглядзе вузкай палоскі зямлі, дзірваністай броўкі або разоры, якая падзяляе два сумежныя ўчасткі (Віц.Касп., Нясв., Рэч., Слаўг.).
2. Пратаптаны след на сенажаці ў час касавіцы паміж участкамі, на полі ў час уборкі; мяжа паміж калгаснымі лясамі (Слаўг.).
3. Умоўная мяжа паміж зямельнымі абшарамі вёсак (Слаўг., Стол.).
4. Сцежка або дарожка на мяжы (Слаўг.).
5. Дзяржаўны рубеж (БРС).
6. Града, ляха (Віц., Пол.).
□пас. Грані́ца каля в. Рэкта Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Вы́гада1 ’разлік’ (БРС, Касп., Яруш., Шат.) і выго́да ’тс’ (Шат.), укр.ви́года, рус.вы́года. Ад выгадаць ’мець прыбытак’, што да гадзіць ’пападаць, цаляць’ (гл.); параўн. рус.дыял.годи́ть ’мерыцца, цэліцца’, серб.-харв.га́ђати ’цэліцца, страляць, кідаць’ і інш.
Вы́гада2 (БРС) ’раскоша, прыемнасць’ (Касп.); ’паша’, рус. ’угодье’ (Мядзв.: «Выгадай або пашай называецца ўся прастора памешчыцкай зямлі, куды сялянам дазваляецца ганяць жывёлу, за што яны павіяны адрабляць у памешчыка пэўны час»). Гл. выгода.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наварот ’вяртанне, зварот’ (Др.-Падб.), наворот ’заход’: < гУжэ другім наворотом грыбы несуць» (ТС, 3, 115); на́варатам ’у першы, другі, трэці прыём’ (Некр.). Калі першае слова з пэўнымі падставамі можна разглядаць як фанетычна адаптаваны паланізм, параўн. польск.nawrót (гл. Вячорка, БЛ, 30, 1986, 51), то астатнія несумненна ўяўляюць мясцовыя ўтварэнні ад варочаць, варочацца, вядомыя і іншым славянскім мовам. Параўн. наварачацца ’заходзіць час ад часу’ (Мат. Гом.), серб.-харв.на́врат: у вище наврата ’шматразова’ і пад.