|| наз.расклада́нне, -я, ін., раскла́дванне, -я, н., раскла́д, -у, М -дзе, м.іраскла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спа́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., спадзе́; спаў, спа́ла; зак.
1. Упасці ўніз, аддзяліўшыся ад чаго-н., не ўтрымаўшыся на чым-н.
Абруч спаў з кадушкі.
2. Пайсці на спад, панізіцца ва ўзроўні (пасля паводкі).
Пасля паводкі вада спала.
3. Стаць меншым у сіле праяўлення, аслабець; меншаючы, знікнуць.
К вечару тэмпература ў дзіцяці спала.
Пухліна на руцэ спала.
◊
Спасці з цела (твару) (разм.) — схуднець.
|| незак.спада́ць, -а́е.
|| наз.спад, -у, М -дзе, м. (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чарада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. чаро́ды і (з ліч. 2, 3, 4) чарады́, чаро́д, ж.
1. Рад аднародных прадметаў, жывых істот, якія размяшчаюцца або рухаюцца адзін за адным.
Ч. машын.
Ч. хмар.
2. Статак, гурт жывёл, група птушак, рыб аднаго віду.
Ч. авечак.
Ч. кароў.
Ч. птушак.
3. Гурт, натоўп (людзей).
Ч. хлопчыкаў.
Ч. мужчын.
4. Чарга.
Заўтра яго ч. пасвіць кароў.
5.у знач.прысл.чарадо́й (-о́ю). Адзін за другім; бесперапынна.
Думкі плылі чарадой.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АПВЕ́ЛІНГ (ад англ. up наверх + well хлынуць),
падыманне водаў з глыбіняў у верхнія слаі акіяна, мора. Выклікаецца ўстойлівымі вятрамі, што зганяюць паверхневыя воды ў адкрытае мора, на месца якіх падымаюцца воды слаёў, што ляжаць ніжэй, а таксама пасатнымі і ўсх. памежнымі цячэннямі ў Атлантычным, Ціхім і інш. акіянах. Асабліва актыўны ў прыбярэжных зонах, дзе вада падымаецца з глыбіняў 100—300 м. Агульная пл. пастаяннага апвелінгу складае 1 млн.км² пры сярэдняй вертыкальнай скорасці падняцця водаў 1 м/сут. З цыркуляцыяй акіянскіх водаў у працэсе апвелінгу звязваюць утварэнне некаторых радовішчаў карысных выкапняў (напр., фасфарытаў), размяшчэнне багатых прамысл. раёнаў акіяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́ЎСКАЯ РЫСІ́СТАЯ ПАРО́ДАлёгказапражных коней. Выведзена ў канцы 18 — пач. 20 ст. А.Р.Арловым і В.К.Шышкіным на Хрэнаўскім конным з-дзе Варонежскай губ. скрыжаваннем верхавой арабскай з запражнымі пародамі (туркменскай, дацкай, галандскай і інш.). Стымулявала развіццё конегадоўлі ў Расіі. Выкарыстоўваюць для паляпшэння пароднасці мясц. коней, у спорце, турызме. На Беларусі перспектыўная ў вывядзенні прыгожых прагулачных коней.
Коні буйныя (выш. ў карку 160—162 см), гарманічнага целаскладу, трывалыя. Масць шэрая, вараная, гнядая. Маюць высокую рысістасць: рэкорд у конных забегах на 1600 м — 1 мін 59,7 сек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЁМ’ЕЎ (Валянцін Міхайлавіч) (н. 15.5.1934, г. Масква),
вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1989), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1956), дзе і працаваў. З 1987 дырэктар, з 1993 заг. лабараторыі Ін-та прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне аўтам. кіравання. Распрацаваў тэорыю дынамічных сістэм з выпадкова зменнай структурай.
Тв.:
Оптимизация динамических систем случайной структуры. М., 1980 (разам з Г.Я.Казаковым);
Основы автоматического управления. М., 1986;
Локационные системы роботов: Справ. пособие. Мн., 1988;