Галёнка ’галёнка’ (БРС, Шат., Касп., Нас.). Рус. го́лень, укр. голі́нка, польск. goleń, чэш. holeň, балг. го́лен, серб.-харв. го̏лијен і г. д. Слова засведчана ўжо ў ст.-слав. мове (голѣнь). Думаюць, што гэта ўтварэнне ад прыметніка *golъ ’голы’ суфіксам *‑ěnь (першапачатковае значэнне ’голая косць’). Брукнер, 149; Міклашыч, 70 і наст. Іншая версія (роднаснасць з грэч. γυῖον ’рука, нага’, γύαλον ’дупло, упадзіна’) пераконвае менш. Гл. Фасмер, 1, 428; Шанскі, 1, Г, 117. Вельмі падрабязна Слаўскі, 1, 311–312.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ганара́р (БРС). Рус. гонора́р, укр. гонора́р. Як мяркуюць Фасмер (1, 437) і Шанскі (1, Г, 128–129), запазычанне з ням. Honorar, а гэта з лац. honorārium ’узнагарода’ (аб гісторыі слова падрабязней гл. у Шанскага, там жа). Можна ставіць пытанне, ці бел. і ўкр. словы не запазычаны праз рус. мову (для канкрэтнай гісторыі бел. і ўкр. слоў не хапае даных). Наўрад ці паміж бел. ганара́р і ст.-бел. гонорариумъ (XVII ст., гл. Булыка, Запазыч., 84) ёсць прамая сувязь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Касме́тыка ’касметыка’ (ТСБМ, БРС). Рус. косме́тика, укр. косме́тика. Лічыцца запазычаннем з франц. мовы ў канцы XVIII ст. У рус. мове гэта слова ўпершыню згадваецца ў слоўніку 1803 г. Гл. Шанскі, 2, К, 346. Франц. cosmétique, якое было базай для рус. назвы, запазычана з грэч. мовы (κοσμητικός), дакладней, з κοσμητική (τέχνη) ’мастацтва ўпрыгожвання’. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 346. Таксама з франц. мовы, відаць, запазычаны і прыметнік рус. космети́ческий (першакрыніца грэч. κοσμητικός, які потым зрабіўся базай для бел. і ўкр. утварэнняў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзя́к ’расліна Cirsium, бадзяк палявы, агародны’ (Бяльк.; гл. таксама Кіс.), будзя́к ’чартапалох, Carduus crispis L.’ (Кіс.). Укр. бодак, бодляк, бодлак ’Cirsium, бодак, будяк, бодяк ’Carduus’, рус. будяк. Параўн. чэш. bodlák, славац. bodliak ’Carduus’, славен. bodak ’Carduus’, ст.-польск. bodłak, bodak, bodziak ’тс’. Усё гэта незалежныя слав. утварэнні ад дзеяслова *bosti, *bodati калоць’. Гл. Махэк, Jména rostl., 255 (рус. формы, як лічыць Мяркулава, Очерки, 94–95, запазычаны з укр.). Параўн. і Слаўскі, 1, 38. Гл. яшчэ бада́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Беке́ша (Нас.), таксама беке́ш (Сцяшк. МГ, Сакал.), біке́ш (Янк. Мат., Інстр. I), бікеша (Інстр. I). Запазычанне з польск. bekiesza (а гэта з bekieszka; ад прозвішча Bekesz венгерскага караля С. Баторыя, гл. Кіт, ЭИРЯ, IV, 48 і далей). Варыянт беке́ш, біке́ш адлюстроўвае венг. форму bekes (< польск.). Гл. Фасмер, 1, 146; Кіт, там жа; Шанскі, 1, Б, 83. Аб гісторыі слова падрабязна (з літ-рай) гл. таксама MESz, 1, 271. Параўн. ст.-бел. бекешка (XVI ст., Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макарон, мыкарон ’локшына’ (Гарэц., Шн. 3, Касп., Нас., Вешт.; полац., Нар. сл.; Бяльк.), ’мітусня’ (Нас.), макарона ’харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе тонкіх трубачак’, ’страва з макароны’ (ТСБМ), макароны ’тс’ (Мат. Гом.). Гэта еўрапейскае слова запазычана яшчэ ў сярэдневякоўі, відавочна, праз польск. мову з італ. maccaroni, якое да грэч. μακαρία ’ежа з ячменнай мукі ці круп’ (Меер–Любке, 427; Фасмер, 2, 561; Махэк₂, 349; Брукнер, 319; Кохман, 84). Бел. макарона стала ж. р. пад уплывам локша, локшына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маты́лькі ’кветкі валошкі, Centaurea cyanus L.’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). З польск. motyl ’сіняк’ і паводле падабенства колераў назва перанеслася на васілёк. Аднак рус. маск. мотылёк ’валошка’ і дан. ’стэпавы бяссмертнік’.

Матылькі́ 1 ’зацірка’ (ельск., Мат. Гом.). Відавочна, гэта слова адносіцца да рэдкай заціркі, у якой галушкі цяжка злавіць у лыжку, як матылька. Да матылёк (гл.).

*Матылькі́ 2, матылькі́ ’від узору ткання’ (петрык., Уладз.). Вузкі рэгіяналізм. Да матылёк (гл.). Узор названы паводле «лёгкасці лёту яго кветак, нібы ў матылька».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядоўка 1 ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (гродз., Кіс.). Да мёд (гл.). Матывацыя: гэта меданосная расліна. Параўн. укр. медуниця польова, польск. miodanka.

Мядоўка 2, медоўка ’сіняк звычайны, Succisella Reck.’ (мазыр., Жыв. сл.). Відаць, да мёд (гл.), хаця сувязь (матывацыя) застаецца няяснай.

Мядоўка 3 б.-каш. ’пернік з мёдам’, чачэр. ’напітак з мёду’, жлоб. ’салодкая груша’ (Мат. Гом.). З польск. miodówka ’пернік’, ’салодкая груша, яблык’. Параўн. таксама і рус. свярдл. медовка ’брага, настаяная на мёдзе’. Да мёд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́цы 1 ’кароткі’ (ТСБМ, Нас., ТС, Касп., Бяльк.). Укр. куций, рус. куцый ’тс’. Надзейнай этымалогіі няма. Экспрэсіўны варыянт да *кусы (укр. кусий ’куцы’, балг. къс, серб.-харв. ку̑с, польск. kęsy, чэш. kusý, в.-луж. kuši, н.-луж. kušy ’тс’) (Бернекер, 601; Міклашыч, 128). Гэта версія даволі надзейная, бо дапамагае зразумець абмежаванае распаўсюджанне куцы і тое, што кусы і куцы знаходзяцца, за выключэннем укр. кусий, у дадатковай дыстрыбуцыі.

Ку́цы 2 ’чорт’ (Сержп. Грам.). Гл. куцы 1. Параўн. куртаты 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́лда ’высокі, непаваротлівы, нязграбны чалавек’, засведчана ў Вілен., Ковен., Гродз. Мін. губ. (Нас.), ’высокі, сутулаваты’ (Шат.), ’даўгавязы чалавек’ (Бяльк.), ’высокі худы чалавек’ (Касп.); гл. і Сл. паўн.-зах.; рус. ды́лда ’тс’, таксама ’жардзіна’. Лаўчутэ (Лекс. балтызмы, 19) этымалогіі рус. слова (бел. матэрыял ніхто раней не прыводзіў) лічыць непераканаўчымі і мяркуе, што гэта запазычанне з балт. моў; параўн. літ. dìlda ’непаваротлівы, неправорны чалавек’, лат. dilda ’дылда’ (Лаўчутэ, там жа, 19–20). Гл. яшчэ агляд версій у Фасмера, 1, 558.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)