По́йка ’соска’ (Нар. сл.), ’спецыяльна падрыхтаваны напітак для дзіцяці’ (ТС). Ад паіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑a са значэннем ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыасётак ’прыбудоўка пры восеці, ёўні; заканурак у гумне, паміж ёўняй і сцяной, у які сыплюць колас, мякіну’ (Некр., Янк.). Да асе́ць, во́сець (гл.). Параўн. засётак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пі́цюхны — спагадлівая форма заг. ладу ад дзеяслова піць (Нас.). Утворана ад піць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ухп‑ы. Параўн. нітачкі, піцвпькі, атаксама назоўнікмат‑ухп‑а мамачка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ржа́ніца ’іржаная салома’ (расон., Шатал.). Да іржа2 (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑іц‑а ад (а)ржаны, як аўся́ніца, прася́ніца, я́чніца (Сцяцко, Афікс. наз., 110).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэкра́цыя перан. іран. ’важны ўчынак’ (Сл. ПЗБ). Ад рэкра́цыя ’забава, адпачынак’ (гл. яшчэ рэграцыя), якое набыло супрацьлеглае значэнне ў іранічным кантэксце (параўн. ужыванне малайчынапры асуджэнні).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стра́пнік (стра́пнэк) ‘зрэбнае палатно нізкага гатунку’ (Сл. Брэс.), стра́пнік, стрэ́пнік ‘трапкач’, таксама страпка́ч ‘тс’ (Уладз.). Гл. стрэ́пкі ‘адходы пры часанні льну’, адсюль ‘палатно з адкідаў льну’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тражкі́ ’чорнае зерне’ (Жд. 1, Шчарб.). Відаць, да ражкі, ражок ’тс’ (ЛА, 2) з прыстаўным т‑ у выніку дзеяння народнай этымалогіі (пры ад’ідэацыі лексемы труці́ць ’атручваць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іглі́чыць ’змацоўваць з дапамогай ігліцы’ (ТСБМ), ’злучаць дошкі’ (Інстр. II); параўн. рус.смал.игли́чить ’рабіць што-н. з дошак пры дапамозе набіўных дошчачак’. Ад ігліца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЗЗВАРО́ТНАЕ ВОДАСПАЖЫВА́ННЕ,
у вузкім сэнсе — забор водаў без вяртання іх у натуральныя крыніцы водаспажывання; у шырокім сэнсе — спажыванне вады з воднага аб’екта або сістэмы водазабеспячэння, пры якім частка яе страчваецца. Беззваротныя страты вады ў быт. мэтах, сельскай гаспадарцы, прам-сці падзяляюцца на неабходныя (напр., уваходзяць у склад прадукту: пры вырабе буд. матэрыялаў для прыгатавання рабочых раствораў, у гальванічных і электролізных ваннах у металургіі) і неапраўданыя (уцечка ў трубаправодах, каналах, натуральнае выпарэнне з паверхні сажалак-ахаладжальнікаў, адстойнікаў, вадасховішчаў). Некантралюемае беззваротнае водаспажыванне вядзе да абмялення і вычарпання вадаёмаў, з якіх забіраюць ваду, зменьвае іх біятычныя ўмовы. Пры замкнёным цыкле водаспажывання і безадходных тэхналогіях беззваротнае водаспажыванне не аказвае адмоўнага ўздзеяння на стан водных крыніц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫЯБА́ТНЫ ПРАЦЭ́С (ад грэч. adiabatos непераходны, запёрты),
тэрмадынамічны працэс, які адбываецца без цеплаабмену паміж тэрмадынамічнай сістэмай і навакольным асяроддзем. Працякае ў сістэме з цеплаізалявальнай (адыябатнай) абалонкай ці без яе пры ўмове, што працэс працякае настолькі хутка, што цеплаабмен можна не ўлічваць (напр., пры выбуху, распаўсюджванні гуку). Адыябатным працэсам лічацца многія атм. працэсы (напр., узыходны і сыходны рух паветра ў антыцыклонах і інш.).
На дыяграме адлюстроўваецца крывой — адыябатай, якая мае найб. просты выгляд для ідэальных газаў (гл.рыс.) і падпарадкоўваецца ўраўненню pvγ = const, дзе p — ціск газу, v — яго аб’ём, γ = Cp/Cv» — паказчык адыябаты, Cp і Cv» — цеплаёмістасці газу пры ізабарным і ізахорным працэсах адпаведна.