падурэ́ць сов., разг.

1. (поиграть) пошали́ть, побалова́ться, порезви́ться; (без удержу) побеси́ться; (о несерьёзном поведении, проказах) подура́читься;

2. (о многих) одуре́ть;

ад па́ху кве́так ледзь не ~рэ́лі — от за́паха цвето́в едва́ не одуре́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтрамалекуля́рны

(ад лац. intra = унутры + малекулярны)

унутрымалекулярны;

і-ае дзеянне — акісляльна-аднаўляльны працэс, які адбываецца ў малекулах раслін і некаторых жывёл без доступу свабоднага кіслароду, у выніку расшчаплення арганічных рэчываў у клетках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ке́пі

(фр. képi)

1) фуражка з невялікім цвёрдым донцам і прамым казырком (у арміях некаторых краін і ў рускіх гімназістаў 19 ст.);

2) мужчынскі летні мяккі галаўны ўбор з казырком без аколыша.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

астро́іда

(ад астра- + гр. eidos = выгляд)

мат. плоская крывая, якая апісваецца пунктам акружнасці, што з сярэдзіны датыкаецца да нерухомай акружнасці з радыусам, большым у чатыры разы, і коціцца па ёй без слізгання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бута́н

(гр. boutyron = масла, тлушч)

арганічнае злучэнне, насычаны вуглевадарод аліфатычнага рада, газ без колеру і паху, які змяшчаецца ў прыродных газах і прадуктах нафтавай перапрацоўкі; выкарыстоўваецца як паліва і для атрымання бутадыену.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фасфе́н

(ад гр. phos = святло + phaino = паказваю)

зрокавае адчуванне колеру, якое ўзнікае ў чалавека без уздзеяння святла на вока, пры механічных, хімічных і электрычных раздражненнях сятчаткі або зрокавых участкаў кары галаўнога мозгу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вурга́ніць ’валіць адно на другое без парадку, рабіць абы-як’ (Нас.). Відаць, немагчыма разглядаць асобна ад варганіць ’тс’; узыходзіць да незафіксаванага *вурга́ць, вургану́ць ’кідаць, штурхаць’, што адпавядае балг. въ́ргам ’перакульваць, валіць’, чэш. vrhati, славац. vrhať ’кідаць’ і інш.; адносна семантыкі параўн. таксама балг. арг. върго́лю ’рабіць, працаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падсо́біць ’памагчы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Бяльк.). Рус. падсоби́ть, укр. підсоби́ти. Усходнеславянскае, ад дав. скл. зваротнага займ. сабе. У іншых славян аналагічныя дзеясловы без прыстаўкі або з інш. прыстаўкамі: польск. (o)sobić ’прысвойваць’, чэш. sobiti, osobiti, дыял. dosobit se і г. д. (гл. Брукнер, 505; Махэк, 535).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мыла́ты ’бязрогі (карова)’, (чэрв., Нар. лекс.). Славен. miiliti ’абшчыпваць’, ’вырываць’, ’пасціся’, серб.-харв. омулити се ’адарваць, адвязацца’, балг. шмуля ’абтрасае, абшчыпвае’. Стары балтызм. Параўн. літ. [mulas, smilias, лат. šmaulsбез рог’, а таксама літ. gumulą і kamuolys ’тс’ (Шульц, KZ, 40, 566; Бязлай, 2, 206 і 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дурэ́ць ’дурэць’. Рус. дуре́ть, укр. дурі́ти ’тс’, польск. durzeć ’упадаць у задуменнасць і да т. п.’, чэш. duřeti ’быць у збянтэжанасці, глядзець азадачана’, славен. duréti ’тупа, бяздумна глядзець’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 160–161, але без бел. матэрыялу). Прасл. *durěti звязана з прасл. *dur‑ (гл. дурны́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)