забеспячэнне зямельнымі ўладаннямі (памесцямі) феадалаў за нясенне ваен. і адм. службы ў Расіі ў канцы 15 ст. — 1714. Узнікла ў выглядзе раздачы вял. князем (з 1547 царом) зямель з сялянамі ў карыстанне дваранам пры ўмове нясення імі дзярж., пераважна ваен., службы. Першая масавая раздача зямель у выглядзе памесцяў адбылася пры Іване III у Наўгародскай і інш. далучаных да Маскоўскага вял. княства землях. Пазней аб’ектам раздачы сталі паўд. стэпавыя землі т.зв. Дзікага поля. Эканам. значэнне П.с. было ў гасп. асваенні новых зямель, асабліва на Пд краіны, яе сац.-паліт. роля заключалася ў матэрыяльным забеспячэнні дваранства — асн.сац. сілы дзяржавы ў барацьбе з феад. раздробленасцю. Юрыд. асновы П.с. замацаваны ў Судзебніку 1497. П.с. дасягнула росквіту ў сярэдзіне 16 ст., калі Улажэннем аб службе 1556 была рэгламентавана ваен. служба памешчыкаў і вотчыннікаў: кожны памешчык з кожных 100 чвэрцей (50 дзес.) сваёй зямлі выстаўляў у войска цара аднаго ўзбр. конніка. Пытаннямі службы дваран-памешчыкаў і іх зямельным забеспячэннем займаліся Разрадны прыказ і Памесны прыказ. П.с. расла за кошт раздачы дваранам канфіскаваных баярскіх і царк. зямель, а таксама дварцовых і чарнасошных зямель, з яе пашырэннем звязана развіццё паншчыны і прыгоннага права. Многія памесці, пераходзячы з пакалення ў пакаленне ў адной сям’і, фактычна ператвараліся ў спадчынную ўласнасць — вотчыну. Гэты працэс адлюстравала Саборнае ўлажэнне 1649, якое дазваляла абмен памесцяў на вотчыны. Урад надаваў асобным памесцям статус вотчын у якасці ўзнагароды іх уладальнікам або шляхам продажу. Адначасова была рэзка абмежавана раздача новых памесцяў. П.с. спыніла існаванне пасля выдання Пятром I Указа аб адзінаспадчыннасці (1714), які юрыдычна замацаваў зліццё памесцяў з вотчынамі. Дваране пачалі атрымліваць за службу грашовае жалаванне.
Літ.:
Павлов-Сильванский Н.П. Феодализм в России. М., 1988;
Кобрин В.Б. Власть и собственность в средневековой России (XV—XVI вв.). М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
былы́, ‑ая, ‑ое.
1. Мінулы, прошлы. У народных песнях і паданнях расказваецца аб цяжкім лёсе дзяўчыны ў былыя часы.Ярош.Можа, ты пра былое жыццё сваё, браце, раскажаш?Танк.//узнач.наз.было́е, ‑ога, н. Мінулыя часы, падзеі; усё, што было раней, прошлае. Малюнкі далёкага былога набліжаліся, ажывалі, стаялі перад вачамі.Мележ.Фотаздымак.. Сваёю Рукою на ім Напісала яна [Алеся]: «На ўспамін аб былым».Куляшоў.Ды прашу, што мінула, Прайшло, не вяртай — Для былога няма павароту.Тарас.// Які быў раней, ранейшы. Шэрыя дзедавы вочы яшчэ захавалі сваю былую зоркасць.Колас.То нікла дойна, то ўзлятала ў высь начную да нябёс, і нам яна апавядала пра лёс былы і новы лёс.А. Вольскі.
2. Які страціў ранейшае становішча або прызначэнне. На месцы былой пусткі вырас дом. □ Кулага Мацвей — былы вучань Міхаіла Дзям’янавіча.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невядо́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога не ведаюць, аб якім няма звестак; незнаёмы. Дзень добры, невядомая краіна!Сіпакоў.Ісці ў такі час у невядомую дарогу было рызыкоўна.Пальчэўскі.Нейкі невядомы лагодны матыў мроіцца ў абуджаных марах.Ваданосаў.
2. Нязведаны, не перажыты раней. У Ніны ўявілася невядомае дагэтуль пачуццё рэўнасці.Гурскі.
3. Які не карыстаецца шырокай папулярнасцю; малавядомы. Невядомы артыст.
4.узнач.наз.невядо́мы, ‑ага, м.; невядо́мая, ‑ай, ж. Незнаёмы, незнаёмая. Тым часам на другім баку граніцы з асцярогаю выглядаў з куста невядомы ў шэрай сялянскай світцы, з аброццю ў руцэ.Пальчэўскі.
5.узнач.наз.невядо́мае, ‑ага, н.Аб чым‑н. нязведаным. Кожны крок наш быў незвычайным крокам у невядомае і небывалае.Грамовіч.
6.узнач.наз.невядо́мае, ‑ага, н. У матэматыцы — велічыня, якую трэба знайсці; проціл. вядомае. Ураўненне з двума невядомымі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пля́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.без дап. Ударыць, стукнуць з пляскам. Каля лодкі рыбіна злосна пляснула шырокім хвастом па вадзе, спрабуючы нырнуць пад ніз.Ігнаценка.
2.каго і без дап. Ударыць, стукнуць далонню аб далонь або далонню па кім‑, чым‑н. — Што ты нарабіла? — пляснула далонямі Поля, да якой не адразу дайшло, што здарылася.Шамякін.Дзверы адчыніла мне цётка. Пляснула ў далоні, ледзьве зірнула на мяне.Савіцкі.Я прамармытаў нешта, а ён пляснуў мяне па плячы: — Значыць, дамовіліся!Рунец.
3.што. Разм. Кінуць што‑н. з шумам, з пляскам. Тады Алёша з размаху пляснуў аб падлогу мокрую анучку і рушыў да дзвярэй.Шамякін.// Упасці з шумам.
4.што або чаго. Разм. Плюхнуць на каго‑н., у што‑н. Бабка бразнула пустым посудам, ссыпала ўсе лыжкі і міскі ў начоўкі, пляснула гарачай вады.Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
1. Прасіць у каго‑н. рады (у 1 знач.). Да Язэпа ішлі радзіцца і свае аднавяскоўцы і людзі з наваколля.Рамановіч.
2. Мець з кім‑н. раду (у 2 знач.); раіцца. Дзед Талаш і Мартын Рыль, расказаўшы адзін аднаму аб сваіх прыгодах, сталі радзіцца, што рабіць далей і куды ісці.Колас.
радзі́цца, раджу́ся, ро́дзішся, ро́дзіцца; зак. і незак.
1. Тое, што і нарадзіцца (нараджацца). І прыйшлося .. [Ігнасю] тады астацца ў хаце, дзе радзіўся і дзе гаспадарыў і паспеў ужо разбагацець брат Макар.Чорны.У сэрцы .. [Аўгіні] радзілася надзея, што сярод уцёкшых з-пад арышту сялян быў і Мартын Рыль.Колас.
2.незак. Даваць ураджай, плады; радзіць (аб раслінах). Сама зямля без гною тлуста, І надта родзіцца капуста: З вядро галоўкі вырастаюць, З трох коп кадушку накладаюць!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спра́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Ажыццявіць, здзейсніць; выканаць. Помсціць кляўся родны брат І ўсе таварышы яго. І спраўдзяць. Будзе ведаць свет Аб справе слаўных змагароў.Броўка.Валя арганізавала школу, каб толькі спраўдзіць мару.Лужанін.Хадоська выняла з хусткі гасціпчык, дала кожнаму па сушанай грушцы, спраўдзіла матчыну волю — паклала на стол нізку грыбоў.Мележ.
2. Апраўдаць што‑н. (звычайна пра надзеі і пад.). Нічога не кажучы хлопцу аб тым, што ён не спраўдзіў спадзяванняў, майстар пачаў тлумачыць, што трэба рабіць.Шахавец.«Няўжо дачка мяне пакіне?.. Не спраўдзіць бацькавых надзей?..»Аўрамчык.
3. Упэўніцца ў чым‑н., праверыць што‑н. Іван Сымонавіч спраўдзіў: на палях кнігі ажно вунь колькі разоў паўтараецца Міхасёва прозвішча.Брыль.
4.Разм. Правільна прадказаць што‑н. — Глядзіце, хоць раз спраўдзіў наш сіноптык, — сказаў камандзір палка Пішчыкаў, узіраючыся ў акно.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ніхто́ (род., вин. ніко́га, дат. ніко́му, твор. нікі́м, предл. ні аб кі́м) мест.отриц. никто́;
н. не ве́даў — никто́ не знал;
ніко́га не было́ — никого́ не́ было;
ніко́му не вядо́мы — никому́ не изве́стный;
ні з кім не сустрака́ўся — ни с кем не встреча́лся;
н. і́ншы — никто́ ино́й (друго́й)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
свя́таIср. пра́здник м.; пра́зднество;
◊ бу́дзе і на на́шай ву́ліцы с. — погов. бу́дет и на на́шей у́лице пра́здник;
калі́ то́е с. бу́дзе — погов. ули́та е́дет, когда́-то бу́дет
свя́таIIнареч. свя́то;
с. захо́ўваць па́мяць аб загі́нуўшых барацьбіта́х за свабо́ду — свя́то храни́ть па́мять о поги́бших борца́х за свобо́ду
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
палажэ́ннен.
1. (тэзіс) Satz m -s, Sätze; Léitsatz m; Thése f -, -n;
навуко́вае палажэ́нне Léhrsatz m, Thése f;
метады́чныя палажэ́нні methódische Grúndlagen;
2. (статутаі пад.) Verórdnung f -, -n, Órdnung f, Bestímmung f -, -n;
палажэ́нне аб вы́барах Wáhlordnung f;
агу́льныя палажэ́нні Bestímmungen pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
праця́гласць
1. (прачас) Dáuer f -; Fórtdauer f -; Zéitdauer f -; Ánhalten n -s (марозуі г. д.);