ЖЫРАРДО́Н ((Girąrdon) Франсуа) (17.3.1628, г. Труа, Францыя — 1.9.1715),
французскі скульптар, прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Труа, потым у Рыме ў Л.Берніні (да 1650), зазнаў уплыў барока. З 1657 чл. Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы (праф. з 1659). Майстар манум.-дэкар. скульптуры. Аўтар скульпт. груп («Апалон і німфы», 1666—76, «Выкраданне Празерпіны», 1699, і інш.) і дэкар. ваз для палаца і парку ў Версалі, грабніцы кардынала Рышэлье ў царкве Сарбоны (1675—94), коннай статуі Людовіка XIV на Вандомскай пл. ў Парыжы (1683—99; разбурана ў 1792), шэрагу партрэтных бюстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХАРЫ́НСКІ (Вячаслаў Адамавіч) (н. 14.10.1950, г.п. Глуск Магілёўскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). Афіц.прадстаўнікЕўрап.АМ у Варшаве (з 1993). Раннім творам уласцівы лірызм і паэтычнасць («Любімая зямля», 1978, «Жураўліная журба», 1983, і інш.). У 1986—96 працаваў за мяжой (Польшча, Германія, Італія). Для твораў гэтага перыяду характэрна складанае спалучэнне рэаліст. і фармальна-абстрактных форм, канцэптуальнасць — цыклы: «XX стагоддзе», «Аварыя» (абодва 1988), «Пацукі» (1988—89), «Фарысеі» (1989), «Грэшнікі» (1989—90), «Святыя» (1990), «Мой сябра Феліні» (1992—93), «Лэдзі», «Ню» (абодва 1990—95), «Архідэі» (1995).
В.Захарынскі. Ефрасіння Полацкая. З цыкла «Святыя». 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ФЛАНД ((Iffland) Аўгуст Вільгельм) (19.4.1759, г. Гановер, Германія — 22.9.1814),
нямецкі акцёр, драматург, рэжысёр. З 1777 акцёр т-ра ў Гоце, з 1779 Мангеймскага т-ра (з 1792 гал. рэжысёр), з 1796 у Берлінскім каралеўскім нац. т-ры. Сярод роляў: Філіп, Франц («Дон Карлас», «Разбойнікі» Ф.Шылера), Шэйлак («Венецыянскі купец» У.Шэкспіра), Натан («Натан Мудры» Г.Лесінга). Лепшыя ролі выканаў ва ўласных п’есах і п’есах А. фон Кацэбу. Прадстаўнік жанру мяшчанскай драмы: п’есы «Злачынства з пыхлівасці» (1784), «Узнагароджанае пакаянне», «Паляўнічыя» (абедзве 1785), «Сярэдні шлях — дабрачыннасць» (1788) і інш. адлюстроўвалі ідэалогію бюргерства. Аўтар кн. «Мая тэатральная ніва» (1798).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНЕ́ЛІУС ((Cornelius) Петэр фон) (23.9.1783, г. Дзюсельдорф, Германія — 6.3.1867),
нямецкі жывапісец, прадстаўнікрамантызму. Вучыўся ў АМ у Дзюсельдорфе (у 1795—1809). У 1811—19 уваходзіў у групоўку назарэйцаў у Рыме. З 1821 дырэктар дзюсельдорфскай, з 1825 — мюнхенскай, з 1841 — берлінскай АМ. Пісаў у лінейна-графічнай манеры напоўненыя патэтыкай фрэскі, у якіх адлюстроўваў тэмы ант. і сярэдневяковай гісторыі, біблейскія сцэны, алегарычныя выявы (фрэскі ў доме Бартольдзі ў Рыме, 1816—18; у гліптатэцы, 1820—30, і ў царкве св. Людвіга, 1829—40, у Мюнхене і інш.). Зрабіў ілюстрацыі да «Фаўста» І.В.Гётэ (1816) і інш.
чэшскі скульптар, прадстаўнік сімвалізму. Вучыўся ў школе скульптараў і каменшчыкаў у Горжыцы, у Маст.-прамысл. школе (1896—98; выкладаў у 1916—25) і АМ (1898—1901; выкладаў з 1925) у Празе. У 1904—08 у Парыжы. Творчая манера адметная пошукамі прасторавай выразнасці, свабодай кампазіцый, жывапіснай пластычнасцю. Сярод работ: «Руіны жыцця» (1902), «Брукаўшчыкі», «Серна з дзіцянятамі», рэльеф «Пасля купання ў моры» (усе 1905), «Абуджэнне» (1905, 1926), «Зоркі гаснуць» (1906), праекты помнікаў К.Гаўлічаку-Бораўскаму (1924), Я.Жыжку (1931—34; устаноўлены ў 1950 у Празе) і інш. Працаваў як партрэтыст і медальер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́МЕНАЎ (Уладзімір Сямёнавіч) (2.6.1908, г. Днепрапятроўск, Украіна — 14.6.1988),
расійскі мастацтвазнавец. Засл. дз. маст. Расіі (1968). Д-р мастацтвазнаўства (1958), правадз.чл.АМСССР (1954; віцэ-прэзідэнт з 1966). Вучыўся ў 1-м Маскоўскім ун-це (1928—30). Выкладаў у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва (1933—38). У 1938—40 дырэктар Траццякоўскай галерэі. Нам. міністра культуры СССР (1954—56). У 1956—58 прадстаўнікСССР пры ЮНЕСКА. Работы па эстэтыцы, тэорыі, гісторыі рус., сав. і зах.-еўрап. мастацтва. Дзярж. прэмія СССР 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАРК (Clark) Джон, архітэктар і будаўнік 1-й пал. 19 ст., прадстаўнік архітэктуры класіцызму. Англічанін. У 1800—26 жыў і працаваў у Гомелі. Сярод работ сядзібны комплекс на беразе р. Сож (1802, не захаваўся), бакавыя флігелі Гомельскага палаца (перабудаваны пры рэканструкцыі 1837—48), царква (1805), Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Гомельскага духоўнага вучылішча будынак, гандл. рады з вежай (1818, згарэлі ў 1865), Гомельскай ланкастэрскай школы будынак, бальніца (1819, перабудавана ў 20 ст.), касцёл (1822, не захаваўся), карчма (1822, 2-і паверх перабудаваны ў 1950-я г.), царква ў в. Гадзілавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. (1822, не захавалася).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯЖНІ́Н (Якаў Барысавіч [14.10.1742) (1740?),
г. Пскоў, Расія — 25.1.1791], рускі драматург; прадстаўнікрус. класіцызму. Чл.Рас. акадэміі (1750—55). Аўтар трагедый «Дыдона» (1769), «Уладзімір і Яраполк» (1772), «Рослаў» (1784) і інш., накіраваных супраць тыраніі, дэспатызму, прасякнутых патрыят. пафасам. Тыраж трагедыі «Вадзім Наўгародскі» (1782) за антыманархічную накіраванасць спалены па загадзе імператрыцы Кацярыны II у 1793. У камедыях «Хвалько» (1784—85), «Дзівакі» (1790) — актуальныя праблемы тагачаснага жыцця Расіі. Аўтар лібрэта 6 камічных опер. Пераклаў на рус. мову асобныя творы Вальтэра, П.Карнэля, К.Гальдоні і інш. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Э.Валасевіч.
англійскі архітэктар; прадстаўнік неакласіцызму. Вучыўся ў Каралеўскім каледжы мастацтва ў Лондане (1885—87). Прэзідэнт Лонданскай АМ (з 1938). У творчасці звяртаўся да нац.арх. традыцый, адрадзіў традыц. тып англ. сядзібнага дома, прыўнёс у яго элементы сучаснага камфорту (дом Дынеры-гардэнс у Сонінгу, 1901). Стварыў імпазантны афіц. стыль адм. і дзелавых будынкаў (палац віцэ-караля, цяпер Раштрапаці Бхаван, г. Нью-Дэлі, Індыя, 1913—30). Працаваў у галіне горадабудаўніцтва (планіроўка г. Нью-Дэлі, з 1912, цяпер у межах Дэлі). Аўтар манументаў на ўшанаванне памяці ахвяр 1-й сусв. вайны («Кенатаф» у Лондане, 1919—20).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНТО́ВІЧ (Фёдар Іванавіч) (1833, с. Папоўка Сумскай вобл., Украіна — 3.1.1911),
гісторык права, прадстаўнікт.зв. «юрыдычнай школы» рус. гістарыяграфіі 2-й пал. 19 ст.Д-р права (1868). Скончыў Кіеўскі ун-т (1860). Працаваў у Кіеўскім, Новарасійскім (Адэса), Варшаўскім ун-тах. Даследаваў гісторыю дзярж. устаноў і права Стараж. Русі і ВКЛ. Развіваў тэорыю абшчыннага паходжання Рус. дзяржавы. Даследаваў праблемы прыняцця польскага права ў ВКЛ, гістарыяграфіі права паўд. славян і неславянскіх народаў Расіі. Падрыхтаваў да друку больш за 750 актаў 1413—1507 з Метрыкі ВКЛ. За манаграфію «Нарысы гісторыі літоўска-рускага права» (1894) Увараўская прэмія 1895.