ПРЫЁМНАЯ СЯМ’Я́,
форма ўладкавання і выхавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і П.с. ўтвараецца на падставе дагавора аб перадачы дзіцяці (дзяцей) у сям’ю і прац. дагавора, што заключаецца паміж органамі апекі і папячыцельства і прыёмнымі бацькамі (мужам і жонкай або асобнымі грамадзянамі, якія жадаюць узяць дзяцей на выхаванне ў сям’ю). На выхаванне ў П.с. перадаецца дзіця (дзеці), якое не дасягнула паўналецця, на тэрмін, прадугледжаны дагаворам. Парадак перадачы дзяцей у П.с., умовы, якім павінны адпавядаць прыёмныя дзеці і прыёмныя бацькі, вызначаны заканадаўствам. На ўтрыманне кожнага дзіцяці П.с. штомесяц выплачваюцца грашовыя сродкі ў парадку, вызначаным урадам.
Г.А.Маслыка.
т. 13, с. 65
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ла́шчыць, -шчу, -шчыш, -шчыць; незак., каго-што.
1. Праяўляць пяшчотнасць, любоў, ласку¹.
Л. дзіця.
2. Пяшчотна дакранацца да каго-н., чаго-н., гладзіць.
Л. сабаку.
3. перан. Песціць, выклікаць прыемнае адчуванне.
Сонца л. твар.
|| наз. ла́шчанне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
недагле́дзець, -ле́джу, -ле́дзіш, -ле́дзіць; -ле́джаны; зак., каго-што і без дап.
1. Праявіць недастаткова ўвагі пры наглядзе за кім-, чым-н., не ўберагчы ад каго-, чаго-н.
Н. дзіця.
2. Не заўважыць, правяраючы што-н.
Карэктар недагледзеў памылку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сла́біць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -біць; незак.
1. безас., каго-што. Пра частае апаражненне кішэчніка.
Дзіця ўвесь час с.
2. Выклікаць паскоранае дзеянне кішэчніка ў каго-н.
Касторка добра с.
|| зак. прасла́біць, -біць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
со́ска, -і, ДМ со́сцы, мн. -і, -сак, ж.
1. Полы гумавы наканечнік у выглядзе саска, праз які дзіця ссе з бутэлькі малако; пустышка.
|| памянш. со́сачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. со́сачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Плаксу́ха, плаксу́н ’плакса’, плаксуно́к ’плаксівае дзіця’ (Стан., Варл.). Да плакса 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кура́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
Разм. Важнічаць, трымацца фанабэрыста. Куражыцца дзед, сам сябе Нясе ён з павагай, высока. Колас. // Крыўляцца. Сцяпан куражыўся, як малое дзіця. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малы́ш, ‑а, м.
Разм. Маленькі хлопчык, дзіця. Да паласатага шлагбаума спускалася чародка малышоў у белых панамках. Даніленка. І ўпершыню ў сваіх калысках Заснулі ціха малышы. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непачці́вы, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца к людзям без пачцівасці, павагі; недалікатны. Непачцівае дзіця. // Які выражае непачцівасць. [Міхась] не спадабаўся Пятру Пятровічу сваімі паводзінамі, сваёй непачцівай смеласцю... Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cudowny
cudown|y
цудоўны;
~e dziecko — цудоўнае дзіця; вундэркінд
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)