Бло́га ’аблога, поле, якое не засяваецца год, два і болей’ (Яшкін). Дэкампазіцыяй марфалагічных элементаў з абло́га (гл.). Слова аблога (*ob(ъ)‑loga, прэфікс і аснова log‑: leg‑ ’ляжаць’) трансфармавалася ў выніку этымалагічнай непразрыстасці і змены марфалагічных меж (абло́га → а‑бло́га > бло́га).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спага́да ‘спачуванне, сімпатыя’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Стан., Варл.), спага́д (Стан.), спагадзі́на ‘тс’ (Барад.). Аддзеяслоўныя назоўнікі ад спагада́ць ‘адносіцца са спагадай, спачуваць, праяўляць літасць’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Арх. Федар., Касп., Пятк. 2, ТС), якое да прасл.*goditi < *godina (гл. год).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
nieurodzajny
nieurodzajn|y
неўраджайны, неўрадлівы;
~y rok — неўраджайны год;
~a gleba — неўрадлівая глеба
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МАГІЛЁЎСКІ ПІВАВА́РНЫ ЗАВО́ДЗасн. ў 1865 у Магілёве
(яго уладальнік — купец Лекерт). Размяшчаўся ў мураваным будынку, у 1890 меў 2 паравыя машыны (72 к.с.),
у 1895 — паравы кацёл. У 1913 працавала 50 рабочых. У Вял.Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1961 з магутнасцю 1,4 млн. дал піва за год. У 1966 уведзены ў эксплуатацыю цэх па вырабе соладу магутнасцю 3300 т за год. З 1986 — участак № 1 Магілёўскага з-да напіткаў, з 1997 — цэх № 1 у дзярж.ВА «Магілёўаблхарчпрам».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЛЯРО́ЎСКІ (Уладзімір Аляксеевіч) (8.12.1853, маёнтак у Валагодскай губ., Расія — 1.10.1935),
рускі пісьменнік. Каля 10 гадоў вандраваў па Расіі, працаваў бурлаком, кручнікам, пажарным, табуншчыкам, цыркачом, правінцыяльным акцёрам; добраахвотна ўдзельнічаў у рус.-тур. вайне 1877—78. Як журналіст выступаў у друку з 1873. Супрацоўнічаў у многіх газетах; Гіляроўскага называлі «каралём рэпарцёраў» («Катастрофа на Хадынскім полі», 1896). Першая кніга нарысаў і апавяданняў «Трушчобныя людзі» (1887) спалена па загаду цэнзуры яшчэ да выхаду ў свет. Аўтар кніг вершаў «1914 год. Казакі» (1914), «Год вайны. Думы і песні» (1915), «Грозны год», кніг мемуараў пра дарэв. Расію, норавы і звычаі старой Масквы «Масква і масквічы» (1926), «Мае вандраванні» (1928), «Людзі тэатра» (выд. 1941), «Масква газетная» (выд. 1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦЭ́НТ (ад лац. pro centum за сто),
сотая частка лікавага значэння велічыні, прынятай за адзінку. Абазначаецца знакам %. 1% = 10−2 = 0,01. Дае магчымасць хутка параўноўваць часткі ліку з усім лікам і паміж сабой, спрашчаць разлікі і інш.
Адрозніваюць 3 тыпы задач на П.: знаходжанне П. ад зададзенага ліку, ліку па зададзеным П. і працэнтных суадносін паміж лікамі. П. выкарыстоўваюць у фінансавых разліках. Напр., калі з сумы грошай a кожны год нарастае p%, то праз t гадоў яна ператворыцца ў велічыню x = a(1 + pt/100), дзе даход за кожны год налічваецца з зыходнай сумы (простыя П.). Калі ж даход за папярэдні год дадаюць да пачатковай сумы і новы даход вылічваюць з атрыманай велічыні, то x = a(1 + p/100)t (складаныя П.). Складаныя П. выкарыстоўваюцца ў многіх галінах гасп. дзейнасці, бухгалтарскага ўліку, а таксама ў розных стат. разліках.