Рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца. Маёр высока падымае бровы, крывіць ўсмешку і, надзеўшы пальчаткі, ідзе на сяло.Скрыган.Скінуўшы скураныя пальчаткі і ўзняўшы вышэй на лоб чорную вушанку, .. [Лёнеў бацька] прывітаўся з паляўнічымі.Ваданосаў.//Уст. Металічны футляр, які надзяваўся рыцарам на руку ў час бітвы.
•••
Кідаць пальчаткугл. кідаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаро́тавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да чароту. Чаротавае сцябло. Чаротавыя зараснікі. □ З аднаго боку вада, з усіх астатніх — непраходныя, тонкія чаротавыя джунглі вышэй чалавечага росту.В. Вольскі.
2. Зроблены з чароту. Лявей гэтага пляца раскінулася вёска Высокае, дзе з-за дрэў весела выглядалі акуратныя чаротавыя стрэхі сялянскіх хат і клуняў.Колас.
•••
Чаротавы котгл. кот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штабс-капіта́н, ‑а, м.
Да рэвалюцыі ў рускай і некаторых іншаземных арміях афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, раптам вышэй паручыка і ніжэй капітана. // Асоба, якая мела такі чын. Кожнага, хто гаварыў з ім [Мікалаем], помніў усё жыццё: .. Здзіўляў гэтым апошняга адстаўнога штабс-капітана, пасяляючы ў ім пачуццё, падобнае на прымхлівы жах: «Праз дваццаць пяць год успомніў!»Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́шнік1 ’дама ў картах’ (Нас., Гарэц., Бяльк.). Укр.ви́шник ’тс’. Запазычанне з польск.wyżnik ’тс’, якое калькіруе чэш.svršek ’дама’. Чэш. у сваю чаргу з’яўляецца перакладам ням.Ober ’дама або карта вышэйUnterʼa — валета’ (Чэрнышаў, РР н. с., 1928, 2, 61).
Вы́шнік2 ’гара, вышкі’ (Бяльк.). Ад вышкі або ад выш‑ (гл. вышка). Параўн. вышкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ня́ўкаць ’мяўкаць’ (Сл. ПЗБ; лін., Шатал.; Мат. Маг.); укр.нявкати ’мяўкаць; крычаць (пра саву)’, рус.нявкать, нявгать ’мяўкаць; плакаць, хныкаць’, славен.njȃvkati ’мяўкаць’ серб.-харв.тьаўкати, крњаўкати ’тс’. Гукапераймальнае, роднаснае літ.niaukti, kniaūkti ’тс’. Зыходнае пяў разглядаецца як даўні дублет мяў (Бязлай, 2, 225), гл. мяўкаць, курмяўкаць (апошняе безпадстаўна разглядаецца як балтызм, параўн. прыведзеную вышэй паўднёваславянскую паралель), няўчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надвы́ш ’больш, вышэй’ (Нас.), nàdwyż ’плата звыш дамоўленага’ (Арх. Федар.). Са спалучэння прыназоўніка над (указанне на меру) з назоўнікам у форме старога він. скл. выш ’вышыня’, параўн.: упасць з вышы (Нас.), параўн. ESSJ SG, 1, 126. Форма з канцавым ж (калі гэта не прыкмета польскай арфаграфіі) пад уплывам польск.wyżej, што дало дыялектнае выжай замест вышай (Карскі, 1, 385).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕРХАЯ́НСКІ ХРЫБЕ́Т,
горная краіна на ПнУ Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. З’яўляецца водападзелам басейнаў рэк Лена і Алдан, Амалой, Яна. Даўж. каля 1200 км ад дэльты Лены да р. Тампо (правы прыток Алдана). Утварае выпуклую на ПдЗ дугу шыр. ад 100 да 250 км. Складаецца са шматлікіх масіваў і хрыбтоў з высакагорным (Арулган) і згладжаным сярэднягорным (Хараўлахскі, Кулар) рэльефам і ўпадзін, што іх падзяляюць. Вышыні ад 700 да 900 м на Пн і Пд у сярэдняй ч. павялічваюцца да 2389 м. Верхаянскі хрыбет — антыклінорый, складзены з алеўралітаў, пясчанікаў, сланцаў, радзей вапнякоў. Месцамі асадкавыя пароды прарваны дайкамі дыябазаў і гранітнымі інтрузіямі. Да выш. 800—1200 м лістоўнічныя рэдкалессі, вышэй — хмызняковая вольха і кедравы сланік; на вяршынях высакагорных хрыбтоў халодная арктычная пустыня. Усюды пашырана шматгадовая мерзлата. Радовішчы золата, алавяных руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУНГА́РСКІ АЛАТА́У,
горная сістэма ў Сярэдняй Азіі, паміж воз. Алаколь і р. Ілі, у Казахстане і часткова ў Кітаі. Працягнулася з ПдЗ на ПнУ амаль на 450 км, шыр. ад 50 да 190 км. Складаецца з некалькіх паралельных хрыбтоў: Каратау, Баскантау, Таксанбай, Беджынтау і інш.Выш. ад 1500 да 3000 м, найб. — 4464 м (г. Бесбаскан). Паўн. раёны ўтвораны з пясчанікаў, алеўрытаў і сланцаў, паўднёвыя — з вулканагенных парод; у цэнтр.ч. выходзяць стараж.крышт. пароды. Радовішчы поліметал. руд, медзі, рэдкіх металаў; тэрмальныя мінер. крыніцы. Характэрна змена вышынных ландшафтных паясоў: на ніжніх схілах — пустыні, паўпустыні і стэп, які на выш. 1200 м пераходзіць у леса-лугавы пояс, вышэй 2600 м — субальпійскія і альпійскія лугі. Ледавікі (агульная пл. больш за 1000 км²), у т. л. ледавікі Джамбула і Берга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ (франц. halo ад грэч. halōs круг, дыск),
адна з аптычных з’яў у атмасферы. Узнікаюць гало ў перыстых, перыста-слаістых і перыста-кучавых воблаках (знаходзяцца на вышыні больш за 6 км) у выніку пераламлення святла ў ледзяных крышталях або адбіцця святла ад іх граней. Назіраюцца вакол Сонца і Месяца, маюць вуглавы радыус 22° і 46° і форму каляровых (як слабая вясёлка) ці белых кругоў, дугаў, слупоў, крыжоў, плям. Гало адрозніваюцца ад вянцоў, што ўтвараюцца пры дыфракцыі святла на дробных кроплях празрыстых, пераважна высокакучавых воблакаў і маюць меншы дыяметр. Ва ўмовах Беларусі (Мінск) гало назіраюцца каля 30 разоў за год.
Асноўныя формы гало: 1 — кругі з вуглавым радыусам 22° і 46°; 2 — слупы вышэй і ніжэй свяціла; 3 — несапраўдныя Сонцы ці Месяцы на гарызантальным крузе; 4 — датычныя дугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАКО́НАВЫ ГО́РЫ (афрыкаанс Drakensberg),
у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, на ПдУ Афрыкі, ч.Уступу Вялікага. Працягласць каля 900 км. Найвыш. вяршыня Д.г. і Паўд. Афрыкі г. Тхабана-Нтленьяна (3482 м); пераважаюць вышыні 2000—3000 м. Складзены з пясчанікаў і сланцаў сістэмы Кару (ад верхняга карбону да верхняга трыясу — ніжняй юры) і базальтаў, выліванне якіх адбылося ў пач. мезазойскай эры. Гарызантальнае заляганне адкладаў Кару абумовіла сплошчаныя вяршыні гор, расчлянёныя эрозіяй на стромкія схілавыя плато. З’яўляюцца водападзелам паміж рэкамі Індыйскага ак., якія праразаюць усх. стромкі схіл, і вярхоўямі р. Аранжавай. Клімат і расліннасць усх. і зах. схілаў рэзка адрозніваюцца. На ўсх. вільготных да 1200 м трапічныя дажджавыя лясы, вышэй лісцевыя і хвойныя лясы, калючыя хмызняковыя зараснікі, горныя лугі і каменныя россыпы. На сухіх зах. схілах лясы саступаюць месца саваннам і хмызнякам.