бяско́нцы, ‑ая, ‑ае.
1. Бязмежны, бяскрайні, без канца і пачатку. Недзе ў бясконцым блакіце неба курлыкалі жураўлі. Гамолка.
2. Надзвычай доўгі, працяглы. Бясконцая прамова. Бясконцы шлях. Бясконцая ноч. □ [Вася:] — Я не спаў, добра памятаю, што не спаў, але сніў сны, бясконцыя, цяжкія, жудасныя. Шамякін. // Бесперапынны, няспынны. Бясконцым патокам у гумны Снапы залатыя плылі... Панчанка. // Які ніколі не канчаецца, не змаўкае, працяглы. З вышыні на зямлю лілася бясконцая песня нябачных жаваранкаў. Алешка.
3. Вельмі моцны, нязмерны па сіле праяўлення, па велічыні. У яго [Ляткоўскага] голасе была тая бясконцая радасць жыцця, якую толькі і можна выказаць песняй. Вітка.
4. Які маецца ў вялікай колькасці; шматлікі. Дзе б гэта магло быць? У Мінску? Ці ў адной з гэтых бясконцых вёсак, у якіх пабываў.. [Павел], крочачы па доўгіх франтавых дарогах? Васілёнак. Школа акуналася ў новае жыццё, поўнае бясконцых цікавых таямніц. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невялі́кі, ‑ая, ‑ае.
1. Нязначны па велічыні і памерах; малы. Невялікі пакой. Невялікія вокны. □ У цэнтры паляны высіўся двухпавярховы драўляны дом з невялікім садам, агародам і гаспадарчымі прыбудовамі. В. Вольскі. Ад лесу .. да самай шашы дарога ішла паўз невялікія лясы. Чорны. // Невысокі ростам. Адчыніліся дзверцы, і з машыны выскачыў невялікага росту чалавек: жвавы, хударлявы, але ўжо немалады. Мяжэвіч. // Нязначны па колькасці, нешматлікі. Вось у вышыні са свістам праляцела невялікая чародка качак-цыранак. Аляхновіч. // Нядоўгі (пра час). Брыгадзе далі невялікі адпачынак. Мележ.
2. Нязначны па сіле, інтэнсіўнасці, якасці, зместу і пад. Невялікі вецер. Невялікая радасць. □ Пагода стаяла сухая з невялікімі прымаразкамі па начах. Якімовіч.
3. Які не мае вялікага значэння ў грамадстве. Невялікі чын. □ [Астап:] — Чалавек я.. службы невялікай, у вока дужа каму не кідаюся. Лынькоў.
4. Які нічым не вылучаецца; пасрэдны. Невялікі знаўца. Невялікі грамацей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
птушы́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да птушкі. Птушыныя галасы. Птушыны пух. □ Там, у гушчары дрэў, Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў. Панчанка. // Які складаецца з птушак. У чарацяным гушчары шчабеча ды шастае нейкая птушыная дробязь. Брыль. Маці дужа клапацілася аб тым, каб хто не спакусіўся на яе птушынае багацце. Лынькоў. // У якім водзіцца многа птушак; населены птушкамі. Птушыны гай. □ Таямнічы шолах плыў з птушынага бярэзніку. Бялевіч. // Прызначаны для птушак. Птушыны корм. Птушыная клетка.
2. Які нагадвае птушку; такі, як у птушкі. У прыемнай сакратара пісала на машынцы бялявая дзяўчына з маладзенькім, нейкім птушыным тварам. Гаўрылкін. Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк, з блакітнымі вачамі, доўгім птушыным носам і доўгімі светлымі валасамі. Маўр.
•••
З вышыні птушынага палёту гл. вышыня.
Птушыны базар гл. базар.
(Толькі) птушынага малака не хапае гл. хапаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
level3 [ˈlevl] v.
1. раўня́ць, выраўно́ўваць; загла́джваць;
level a road раўня́ць даро́гу
2. зраўно́ўваць, руйнава́ць з зямлёй, по́ўнасцю разбура́ць;
Тhe storm levelled a part of the town. Бура поўнасцю разбурыла частку горада.
level at [ˌlevlˈæt] phr. v. нацэ́львацца, прыцэ́львацца;
level a charge/criticism at/against абвінава́чваць/крытыкава́ць;
Нe levelled bitter criticism against the government. Ён жорстка крытыкаваў урад.
level off [ˌlevlˈɒf] phr. v. зраўня́цца, пераста́ць ру́хацца ўверх або́ ўніз;
Тhe plane levelled out at about 10,000 metres. На вышыні прыкладна 10 000 метраў самалёт выраўняўся;
Inflation has begun to level off. Інфляцыя спыніла свой рост.
level out [ˌlevlˈaʊt] phr. v. = level off
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
балю́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Пашкоджаны хваробай, раненнем. Вавілыч і партызаны, якія прыходзілі яму на дапамогу, паспелі адскочыць крокаў на сотню, аднак балючая нага садоўніка пашкодзіла ўсяму. Кулакоўскі.
2. Які выклікае адчуванне фізічнага болю. Балючы ўкол. // Які сведчыць пра боль; пакутны. Балючым енкам прагучэў самотны крык арла ў вышыні. Самуйлёнак.
3. перан. Які прычыняе душэўныя хваляванні, неспакой. — Добра, тата, добра, — адказала Таня, каб хутчэй закончыць гэтую балючую размову. Шамякін. // Які выяўляецца ў рэзкай форме. Андрэй чакаў нейкага адказу, магчыма, самага балючага рэагавання. Кулакоўскі. // Вельмі важны, найбольш хвалюючы. [Дзяўчынкі] спяшаюцца выкласці самае балючае — у іх класе ёсць яшчэ вучні з дрэннымі паводзінамі. «Маладосць». // Які цяжка адбіваецца на чым‑н. Была скончана пачатковая школа, але далейшы лёс хлопчыка апынуўся ў тупіку: працяг вучобы патрабаваў грашовых затрат, балючых для сялянскай гаспадаркі. У. Калеснік.
•••
Балючае месца гл. месца.
Балючае пытанне гл. пытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ілю́зія, ‑і, ж.
Скажонае ўяўленне, уражанне, заснаванае на падмане пачуццяў; прыняцце ўяўнага за сапраўднае. Аптычная ілюзія. □ Ілюзія руху была настолькі вялікая, што ад хуткасці зацінала дыханне. Мележ. У сляпым жа палёце не відаць лініі далягляду, зрок не правярае самаадчування, і лётчыку часамі здаецца, што самалёт ідзе з наборам вышыні або хіліцца набок. Гэта ілюзіі. Алешка. // Уражанне, бачнасць чаго‑н. Наяўнасць у пакоі некалькіх люстраў — вялікае трумо, люстра ў шафе і вялікі трэльяж каля ложка на начным століку, а таксама мноства крыштальных рэчаў — стваралі ў пакоі ілюзію празрыстасці. Рамановіч. Ілюзія мацярынства была такой моцнай, што часам і сама яна [Таццяна] цвёрда верыла, што Віця — яе сын. Шамякін. // Памылковае ўяўленне аб чым‑н.; надзея на што‑н., пазбаўленая рэальных падстаў. Народніцкія ілюзіі. Цешыць сябе ілюзіямі. Паддавацца ілюзіям. □ Так былі развеяны марныя ілюзіі добрага і дастойнага чалавека, нібыта ён пісьменнік. Лужанін.
[Фр. illusion — зманлівае ўяўленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
строп 1, ‑а, м.
Спец.
1. Канат, трос для падвешвання гандолы да дырыжабля, аэрастата, для ўтрымання чалавека або грузу на парашуце. Ермакоў хутка перарэзаў стропы, якімі, пакунак быў прывязан да парашута, і загадаў несці. Мележ. «Дружа! Ніколі не рабі скараспелых вывадаў!» — паўтарыў .. [Крамнёў] сваю любімую фразу і выпусціў з рук мокрыя стропы парашута. Шашкоў.
2. Прасцейшае прыстасаванне з каната або троса ў выглядзе пятлі, кольца і пад. для падхвату грузу і падвешвання яго па крук пад’ёмнага крана. З вышыні Павел Клімко ўжо ледзь праглядаў не тонкія, тон так дваццаць можна чапляць, стропы вежавага крана. Мыслівец.
строп 2, ‑а, м.
Абл. Стык бакоў страхі. Стаіць толькі адна вялізная, яшчэ бацькава, пуня, пад самы строп напакаваная сенам. Броўка. Пад стропам закапашыліся сонныя вераб’і. Мурашка. Праз усю пярэднюю сцяну цягнецца зашклёная веранда, пасярэдзіне яе — адкрыты ганак з пеўнікам на стропе. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упо́равень, прысл.
Разм.
1. На адной лініі, вышыні, глыбіні і пад. Вада кіпела ўпоравень з бартамі. Арабей. Хвілін праз пяць.. [Раман] падняў упоравень з грудзьмі ляшча і гукнуў: — Во!!! Ляўданскі. [Хатка] такая маленькая і нізкая, што мальвы і сланечнік, якія абступілі яе вакол прызбы, цвітуць упоравень са страхой. Васілевіч. // На аднолькавым узроўні, у роўным становішчы. Літаратура наша вырасла да такой ступені, што зрабілася фактам не толькі нацыянальна-беларускім, а выйшла на ўсесаюзную арэну, стаўшы ўпоравень з лепшымі творамі шматнацыянальных літаратур. Скрыган.
2. Аднолькава, на роўных умовах, правах і пад. [Алена Данілаўна] адчула сябе ўпоравень з усімі, з вядомымі ў краіне партыйнымі кіраўнікамі, з наватарамі вытворчасці. Сабаленка. Мне хацелася зрабіць нешта асаблівае, выключнае, што ўзвысіла б мяне ў вачах дзяўчыны, дазволіла стаць упоравень з ёй. Навуменка.
3. Поруч, побач. У падраным кажушку бяжыць упоравень з санкамі мужычок — грэецца. Мурашка. Ганна Макараўна ішла ўпоравень з вагонамі. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панара́ма
(ад пан- + гр. horama = відовішча)
1) выгляд мясцовасці з вышыні;
2) вялікая карціна, якая ахоплівае ўвесь круг гарызонту і сумяшчаецца з аб’ёмнымі макетамі прадметаў на пярэднім плане; размяшчаецца ў круглай зале з цэнтральнай агляднай пляцоўкай і стварае ілюзію рэальнай прасторы (напр. Севастопальская п.);
3) перан. шырокае апісанне якіх-н. падзей у мастацкім творы, прэсе, кіно (напр. п. зарубежных падзей);
4) аптычная прылада для павелічэння дакладнасці наводкі гарматы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БО́ФАРТА ШКАЛА́,
служыць для ацэнкі сілы ветру ў балах па яго ўздзеянні на наземныя прадметы або па хваляванні на моры. Распрацавана ў 1806 англ. контр-адміралам Ф.Бофартам. З цягам часу мянялася і ўдакладнялася. У 1963 прынята Сусв. метэаралагічнай арг-цыяй (гл. табл.).
Сіла ветру па шкале Бофарта (на вышыні 10 м над адкрытай роўнай зямной паверхняй)
| Балы Бофарта |
Скорасць ветру, м/с |
Характарыстыка ветру |
| 0 |
0—0,2 |
Штыль. Дым падымаецца вертыкальна. Люстраное гладкае мора. |
| 1 |
0,3—1,5 |
Ціхі. Дым адхіляецца, на моры рабізна. |
| 2 |
1,6—3,3 |
Лёгкі. Вецер адчуваецца на твары, шапоча лісце на дрэвах, адхіляецца флюгер. Кароткія хвалі на моры. |
| 3 |
3,4—5,4 |
Слабы. Лісце і тонкія галінкі пастаянна гайдаюцца. Выразныя кароткія хвалі, грабяні перакульваюцца, з'яўляюцца рэдкія баранчыкі пены. |
| 4 |
5,5—7,9 |
Умераны. Падымаюцца пыл і паперкі, гайдаюцца тонкія галіны дрэў. Хвалі на моры падоўжаныя, у многіх месцах белыя баранчыкі. |
| 5 |
8—10,7 |
Свежы. Гайдаюцца тонкія ствалы дрэў. Доўгія, але не вельмі буйныя хвалі, усюды баранчыкі, з’яўляюцца пырскі. |
| 6 |
10,8—13,8 |
Моцны. Гайдаюцца тоўстыя галіны, гудуць тэлеграфныя правады, з'яўляюцца вялікія хвалі, пеністыя грабяні займаюць вялікую плошчу. |
| 7 |
13,9—17,1 |
Вялікі. Гайдаюцца ствалы дрэў, цяжка ісці супраць ветру. Хвалі нагрувашчваюцца, грабяні зрываюцца, пена кладзецца палосамі па ветры. |
| 8 |
17,2—20,7 |
Вельмі вялікі. Ламаюцца галіны дрэў, вельмі цяжка ісці супраць ветру. Сярэдне доўгія хвалі. Па краях грабянёў узлятаюць пырскі. |
| 9 |
20,8—24,4 |
Шторм. Невялікія пашкоджанні, вецер зрывае чарапіцу. Высокія хвалі, шырокія палосы пены, пагаршаецца бачнасць. |
| 10 |
24,5—28,4 |
Моцны шторм. Разбураюцца пабудовы, дрэвы вырываюцца з каранямі. Вельмі высокія хвалі з доўгімі загнутымі грабянямі. Паверхня мора белая ад пены. Моцны грукат хваляў. Дрэнная бачнасць. |
| 11 |
28,5—32,6 |
Люты шторм. Вялікія разбурэнні на значнай плошчы. Надзвычай высокія хвалі. Невялікія і сярэднія судны часам не відаць. Паверхня мора ў камяках пены. Дрэнная бачнасць. |
| 12 |
больш за 32,7 |
Ураган. На сушы разбурэнні, як у люты шторм. На моры паветра напоўнена пенай і пырскамі. Вельмі дрэнная бачнасць. |
т. 3, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)