Прыту́ліца ’жаўтазель фарбавальны, Genista tinctoria L.’ (Ласт., Кіс.). Магчыма, адаптаванае польск. przytulia ’павіліца, Galium aparine’, якое ад przytulić się па ўласцівасці расліны прыхіляцца, чапляцца, прытуляцца да чаго-небудзь (Махэк, Jména, 219). На жаўтазель назва была перанесена з-за той жа ўласцівасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́хапкам, пры́хапком, пры́хопком, пры́хапкамі, пры́хапкамы, прі́хапкамі, прыхопкамі ’рабіць што-небудзь у вольную часіну, урыўкамі, прыхваткамі’ (бых., Янк. 3.; Мат. Гом.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 5), укр. приха́пком, при́хапцем, при́хапці ’ўрыўкамі’; ’спехам’, Тв. скл. назоўніка *прыхапак < прыхапіць < хапіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыхі́льны ’схільны да чаго-небудзь; добразычлівы; спагадлівы’ (Байк. і Некр., Ласт., ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (воран., ЛА, 3). Укр. прихи́льний ’тс’. З польск. przychylny ’тс’, або самастойнае ўтварэнне ад прыхілі́ць < хілі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярвя́стак (первясток) ’першы пачатак чаго-небудзь’, ’першынец’ (Нас.), ст.-бел. первястка ’першародка’ (1627). Запазычана з польск. pierwiastek, ст.-польск. pierwiastka паводле фанетычнай прыкметы — і > я (Цвяткоў, Запіскі, 2, 54), зыходны назоўнік *pьrvěstь ’першасць’ адлюстраваны ў прыметніках тыпу ўкр. первісний ’першапачатковы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёрка1 ’наганяй’ (светлаг., Мат. Гом.). Да праць (гл.) < прасл. *pьrati, perą пры ад’ідэацыі рус. по́рка ’лупцоўка’, якое ад пороть ’распорваць’.

Пёрка2 ’травяністая расліна з вузкімі лістамі’ (Мат. ТС), ’доўгі ліст якой-небудзь расліны’ (ТСБМ). Памяншальнае да пяро́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разба́яць ’забаўляць’ (Федар.), разба́іваць ’займацца пустымі размовамі’, ’разносіць звесткі аб чым-небудзь’ (Нас.), ’весці размову’ (Бяльк.), разба́іцца ’разгаварыцца’, ’доўга гаварыць’ (Нас.), рус. дыял. разба́ять, разба́ивать ’балбатаць, размаўляць пра пустое’, ’адгаворваць’, ’забаўляць’, ’расхвальваць’, разба́йка ’балбатня, пустаслоўе’. Ад раз- і ба́яць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рызыкава́ць ’ісці на рызыку’, ’падвяргаць рызыцы’, ’адважвацца на што-небудзь’ (ТСБМ; шальч., Сл. ПЗБ), рызыкавацца ’фанабэрыцца’ (пух., Сл. ПЗБ), ры́зыка ’магчымая небяспека’ (ТСБМ; пух., Сл. ПЗБ; Гарэц.), ’небяспека’ (лях.), рызыкоўна ’смела, нахабна’ (астрав., Сл. ПЗБ). З польск. ryzyko, ryzykować ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́мствоваць ’злоснічаць, абгаворваць, ганіць’ (ТС), рымстава́ць ’злавацца’ (жлоб., Жыв. сл.), рымсава́ць ’плакаць, упарціцца’ (чач., Жыв. НС). Рус. ре́мство ’нянавісць; злосць’, ремствовать ’ненавідзець’, укр. ре́мство, ремст ’абурэнне’, ремствувати ’наракаць’. Мацэнаўэр (LF 16, 181) параўноўвае з літ. susiremti ’уперціся супраць каго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супрацо́ўнік ’той, хто працуе разам у якой-небудзь установе, служачы’ (ТСБМ, Ласт.), вытворныя супрацо́ўніцтва, супрацо́ўнічаць (там жа). З су- і кораня прац‑ (гл. праца); калька рус. сотру́дник, сотру́днтать і г. д. Параўн. сучаснае (адваротны дэрыват?) супра́ца ’супрацоўніцтва’ (Беларусіка, 19, 226).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таро́йкацца ’доўга гаварыць, дамаўляцца, спрачацца; валаводзіць, марудзіць, спрачаючыся’ (ТСБМ), ’гутарыць, спрачацца’ (Шат., Варл., Гіл.), ’бавіцца; спрачацца’ (Жд. 3), ’важдацца, займацца’ (паст., Сл. ПЗБ), ’безвынікова мітусіцца па якой-небудзь справе’ (мядз., Нар. словатв.). Экспрэсіўны варыянт таро́кацца ’спрачацца, доўга дамаўляцца’, гл. тарокаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)