Міраві́ны ’мір, прымірэнне, канец сваркі’ (Шат.). Беларускае. Да міравы < ст.-рус. мировати ’мірыцца, заключаць мір’ < мір1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набры́днуць ’надакучыць, абрыднуць’ (Бяльк., Сцяшк.), набры́даць ’моцна надаесці’ (Шат.), укр. набрида́ти ’тс’, рус. набри́днуть ’тс’. Гл. бры́днуць, брыда́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нага́н ’від рэвальвера’. З рус. наган, што ў сваю чаргу ад уласнага імя канструктара Nagyan (Фасмер, 3, 35).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́стлыш ’вада пад снегам’ (Касп.). Няясна, магчыма, ад насцілаць ’падсцілаць, рассцілаць’, параўн. рус. настлище ’лён, расселены на сцелішчы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́тмыч ’дагары’ (Мат. Маг.), параўн. рус. натмачь ’наводмаш’, засучить на́тмачь (’угору’?). Магчыма, да мы́каць ’смыкаць’ (*на‑от‑мыч).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нэ ’но, пайшоў (паганянне каня)’ (Бяльк., Гарэц., Касп.), рус. варонеж., пск. нэ ’тс’. Відаць, экспрэсіўна дэфармаванае но ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нясто́чнік (несточникъ) ’не майстар, няўмелы’ (Нас.). Паводле Насовіча (там жа), звязана з рус. точь‑в‑точь; гл. стбчнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паганю́ка, паганскі ’паўзуны’ (З нар. сл., мазыр.). Да паганы. Семантычная паралель у рус. пск. поганик, поган ’змяя, паўзун’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадона ’багародзіца, божая маці — партрэт ці скульптура ў касцёлах’ (ТСБМ). З рус. мадонна, якое з італ. madonna ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малюкі́ ’маляўкі рыбы’ (ТС), рус. калін. малюк ’тс’. Да малы́ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 129.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)