прыро́да ж.

1. Natr f;

пераўтварэ́нне прыро́ды die mgestaltung der Natr, Natrumgestaltung f -;

з’я́ва прыро́ды Natrerscheinung f -, -en;

на ўло́нні прыро́ды im Frien, im Grünen; am Bsen der Natr (паэт.);

2. (сутнасць) Wsen n -s;

паво́дле прыро́ды dem Wsen nach

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сустрака́цца, сустрэ́цца beggnen vi (s) (з кім-н. Dвыпадкова); sich trffen* (паводле дамоўленасці); einnder trffen* (бачыцца); stßen* vi (s) (з чым-н. auf A);

сустрака́цца са знаёмымі Beknnte trffen*, Beknnten beggnen;

сустрака́цца з перашко́дай auf ein Hndernis stßen*, behndert wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

БАЦЫЛІ́Н,

антыбіётык, які выпрацоўвае сянная палачка (Bacillus subtilis). Паводле хім. саставу — поліпептыд. Уздзейнічае на грамстаноўчыя (стафілакокі) і грамадмоўныя (кішэчная палачка) бактэрыі. Шырока не выкарыстоўваецца (інактывуецца пры наяўнасці бялковых рэчываў крыві і сывараткі).

т. 2, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕ́КСА,

бел. дойлід 2-й пал. 13 ст., які паводле загаду валынскага кн. Уладзіміра Васількавіча ў 1276 залажыў крэпасць Камянец на р. Лясная. Мяркуюць, што Алекса ў 1271—89 пабудаваў Камянецкую вежу.

т. 1, с. 239

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБРА́ЗА,

наўмысная знявага гонару і годнасці асобы, выказаная ў непрыстойнай форме. Можа наносіцца вусна, у пісьмовай форме або дзеяннем, публічна, у прысутнасці пацярпелага або завочна. Паводле КК Рэспублікі Беларусь з’яўляецца крымін. злачынствам.

т. 1, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

андраме́да

(н.-лац. andromeda, ад гр. Andromede = паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка цара Эфіопіі Кефея, прынесеная ў ахвяру марскому страшыдлу і вызваленая Персеем)

нізкая вечназялёная кустовая расліна сям. верасовых, пашыраная ў лясной і тундравай зонах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

катастрафі́зм

(фр. catastrophisme, ад гр. katastrophe = пераварот, знішчэнне)

вучэнне, паводле якога развіццё зямной кары і арганічнага свету адбываецца ў выніку перыядычных сусветных геалагічных катастроф і патопаў, што наступаюць пасля трывалага перыяду спакою; тэорыя катастроф.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

го́рад

1. Стар. Замак, населены пункт, які быў абнесены сцяной, абкапаны ровам; крэпасць.

2. Вялікае цывілізаванае паселішча, буйны цэнтр (БРС).

3. Высокі ўзгорак, гара на месцы затанулага горада (паводле паданняў).

4. Месца, лагер у час гульні ў лапту, дзе стаіць адна група і выбівае мячык у другой (Стол.). Тое ж ка́ша (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ГАНУШКЕ́ВІЧ (Hanuszkiewicz) Адам

(н. 16.6.1924, г. Львоў, Украіна),

польскі акцёр і рэжысёр. Скончыў драм. школу ў г. Жэшаў (1945). Працаваў у т-рах Кракава, Познані і інш. У 1955 у Варшаве: дырэктар т-раў Паўшэхнага (1963—68), Нарадовага (1968—82), Новага (з 1989). Сярод пастановак: «Вяселле» (1963; 1974 і роля Паэта) і «Вызваленне» (1966, і роля Конрада) С.Выспянскага, «Пан Вакульскі» паводле Б.Пруса (1967), «Нябоская камедыя» З.Красінскага (1969), «Кардыян» Ю.Славацкага і «Гамлет» У.Шэкспіра (1970), «Сід» П.Карнеля (1984), «Злачынства і пакаранне» паводле Ф.Дастаеўскага (1964, і роля Раскольнікава); паэт. кампазіцыі «Хатні спеўнік» з муз. С.Манюшкі (1982) і інш. Здымаўся ў кіно. Адзін са стваральнікаў тэлевізійнага т-ра ў Польшчы, аўтар шэрагу яго пастановак («Пан Тадэвуш» паводле А.Міцкевіча і інш.). Ставіў спектаклі на сцэнах тэатраў ФРГ і Фінляндыі. Дзярж. прэмія Польшчы 1964, 1968.

Літ.:

Filler W. Teatr Hanuszkiewicza. Warszawa, 1974.

Н.К.Мазоўка.

т. 5, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ізаля́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ізаляваць; ізаляванне. Ізаляцыя інфекцыйна хворых. Закончыць ізаляцыю электраправодкі.

2. Стан паводле знач. дзеясл. ізалявацца; раз’яднанасць з іншымі, ізаляванае становішча.

3. Рэчыва, матэрыял, якімі ізалююць што‑н.; ізалятар (у 1 знач.). Ахаваць правады двайной ізаляцыяй.

[Фр. isolation — адасабленне, раз’яднанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)