род папарацей сям. качадыжнікавых. Больш за 10 відаў. Пашыраны ў горных і лясных абласцях зямнога шара. На Беларусі П. ломкі (C. fragilis), які расце на глебава-грунтавых агаленнях берагоў рэк, азёр, яроў, у дубровах, і П. судэцкі (C. sudetica) — рэліктава-таежны від, занесены ў Чырв. кнігу, трапляецца ў хвойных і мяшаных лясах.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 10—35 см. Карэнішча ўкрыта рэшткамі старых лісцевых чаранкоў. Лісце двойчы-тройчыперыстае з трохвугольнай пласцінкай. Сорусыразмешчаны чаргавана на ніжнім баку долек ліста. Зарастак наземны, зялёны, двухпалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРУ́Н,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1990). Размешчаны за 1 км на У ад в. Расходна Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Валун буйназярністага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату. Даўж. 4 м, шыр. 3,8 м, выш. 2,7 м, у абводзе 11,8 м, аб’ём бачнай часткі 22 м³, маса каля 58 т. Доўгая вось арыентавана з ПнЗ на ПдУ, што адпавядае напрамку руху ледавіка, які прынёс валун каля 20—18 тыс. гадоў назад з тэр., што прылягае да Фінскага заліва. У мінулым меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАДЗЕ́ЙНАЯсістэмы сіл, сіла, якая аказвае на цвёрдае цела такое ж механічнае дзеянне, як і дадзеная сістэма сіл, што прыкладзены да цела. Р. сістэмы n сіл
, дзе — адна з сіл, што дзейнічаюць на цела, i = 1, 2, ..., n. У найпрасцейшых выпадках, калі сілы прыкладзены да аднаго пункта або размешчаны ў адной плоскасці, Р. можна знайсці, карыстаючыся правілам паралелаграма. Р. мае не кожная сістэма сіл: напр., пара сіл або 2 сілы, якія не ляжаць у адной плоскасці, Р. не маюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЛІК,
лік, які можа быць выражаны як дзель двух цэлых лікаў. Кожны Р.л. выражаецца канечным дзесятковым дробам ці бясконцым перыядычным дробам.
Для Р.л. натуральным чынам вызначаны аперацыі складання, адымання, множання і дзялення (акрамя дзялення на 0), г.зн., што мноства Р.л. утварае алг. поле (гл.Поле ў матэматыцы). Поле Р.л. — найменшае поле, якое ўтрымлівае ўсе цэлыя лікі. Кожны ірацыянальны лік можа быць размешчаны паміж двума Р.Л. (значэнні па недахопу і па лішку), рознасць паміж якімі можа быць як пажадана малой. Гл. таксама Дроб у арыфметыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кало́на, -ы, мн. -ы, -ло́н, ж.
1. Частка архітэктурнага збудавання ў выглядзе высокага слупа, якая служыць апорай франтонаў, унутраных частак будынка або ў якасці манумента.
Станцыя метро з калонамі.
Трыумфальная к.
2. Пра людзей, прадметы, якія размешчаны або рухаюцца адно за адным на пэўнай дыстанцыі.
Паходная к.
Трактарная к.
◊
Пятая калона (кніжн., неадабр.) — пра арганізаванае здрадніцтва ўнутры краіны (першапачаткова — аб контррэвалюцыйнай групе, якая дзейнічала ў тыле Іспанскай рэспублікі ў 1936—1939 гг.).
|| памянш.кало́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.).
|| прым.кало́нны, -ая, -ае (да 1 і спец. да 2 знач.).
Калонная зала.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэ́дкі, -ая, -ае; радзе́йшы, -ая, -ае.
1. Недастаткова густы, вадзяністы.
Р. кісель.
Рэдкая смятана.
2. Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны.
Рэдкая барада.
Рэдкія зубы.
Р. невад (няшчыльна сплецены).
3.Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго.
Рэдкія паўстанкі.
4. Які складаецца з аддаленых адзін ад аднаго момантаў.
Рэдкія стрэлы.
Р. пульс.
5. Які паўтараецца, адбываецца, з’яўляецца праз вялікія прамежкі часу.
Рэдкая з’ява.
Р. госць.
Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях). Рэдка (прысл.) бачыцца.
Рэдкія металы.
|| наз.рэ́дкасць, -і, ж. (да 2—4 і ў некаторых спалучэннях да 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сферы́чны
(гр. sphairikos)
1) які мае форму сферы, шара;
2) размешчаны на сферы, характэрны для яе паверхні;
с-ая астраномія — раздзел астраноміі, які вывучае бачны рух свяцілаў на нябеснай сферы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэнтра́льны
(лац. centralis = які знаходзіцца ў сярэдзіне)
1) які з’яўляецца цэнтрам;
2) які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры;
3) галоўны, кіруючы;
4) які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лабавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Накіраваны прама перад сабой, у лоб; франтальны. Лабавая атака. □ Страціўшы ўсялякую надзею на прарыў абароны, вораг вырашыў зрабіць глыбокі абход, не паслабляючы лабавога ўдару.Гурскі.//перан.Разм. Прамалінейны, непасрэдны, ужыты без дадатковых сродкаў падрыхтоўкі. Ні змест, ні формы .. [работы] не маглі быць раскрыты лабавым падыходам.У. Калеснік.
2.Размешчаны ў пярэдняй частцы чаго‑н., пярэдні. Лабавое шкло аўтамабіля. Лабавая сцяна. □ Працавалі няспынна абодва кулямёты — вежавы і лабавы.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́лкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае невялікую глыбіню; проціл. глыбокі. Зямля падсыхала, рэкі рабіліся мелкімі і вузейшымі.В. Вольскі.// Які робіцца на нязначную глыбіню. Мелкае ворыва.//Размешчаны на невялікай глыбіні, недалёка ад паверхні. Недалёчка ад берага стаяў нізенькі зруб. Там біла крыніца. Калі ўгледзішся ў яе мелкае дно, відаць, як кіпіць там вада.Лынькоў.
2. З нізкімі краямі, з меншай глыбінёй у параўнанні з іншымі аднароднымі прадметамі. Мелкая талерка. Мелкія галёшы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)