Той, хто кіруе гаспадарчай дзейнасцю ў якой‑н. галіне прамысловасць, сельскай гаспадаркі. Ціхан Піменавіч Бумажкоў стаў выдатным гаспадарнікам, вядомым кіраўніком прамысловых прадпрыемстваў.Чорны.// Той, хто загадвае гаспадаркай якой‑н. установы, прадпрыемства і інш. У лагеры засталіся адны гаспадарскі і хворыя ды яшчэ некалькі чалавек аховы.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спіртавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да спірту. Пах .. [перапрэлага лісця] перамешваецца са спіртавым духам дуба і гаркаватым — асіны.Мележ.// Зроблены са спірту, са спіртам. Спіртавыя лакі.// Які дзейнічае пры дапамозе спірту. Спіртавы тэрмометр. Спіртавая лямпа.// Які мае адносіны да вырабу спірту. Спіртавы завод. Спіртавая прамысловасць.
•••
Спіртавое браджэннегл. браджэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
на́фтавыÉrdöl-, Róhöl-;
на́фтавы раёнгеагр.Érdölrevier [-´vi:r] n -s, -e;
на́фтавы фанта́нспец.Érdölfontäne f -, -n;
на́фтавыя про́мыслы Ölfelder pl;
на́фтавая прамысло́васцьÉrdölindustrie f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ДАРО́ЖНА-БУДАЎНІ́ЧЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
будаўнічыя матэрыялы (вырабы), якія выкарыстоўваюцца пры буд-ве аўтамабільных дарог, пакрыццяў вуліц і плошчаў. Падзяляюцца на грунтавыя (гліны, суглінкі, пяскі, супескі), каменныя прыродныя (жвір, бутавы камень, друз, брусчатка і інш.) і штучныя (асфальтабетон, цэментны і палімербетон і інш.), керамічныя (клінкер, тратуарныя пліткі, цагляны друз, трубы для дрэнажу), шлакавыя (шлакавы друз, адлітыя з шлакавага расплаву камяні і пліты), арган. і мінер. вяжучыя рэчывы (бітум, дзёгаць, гудрон, смолы, пакосты; цэмент, вапна, гіпс), бетоны і вырабы з іх, палімерныя матэрыялы (ідуць пераважна на плёнкаўтваральныя ахоўныя пакрыцці і ўмацавальныя дабаўкі да грунтоў). Гл. таксама Будаўнічых матэрыялаў прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬНОАПРАЦО́ЎКА,
апрацоўка льносаломы на луб або льнотрасты на валакно. У гаспадарках ачасаную льносаломку рассцілаюць на льнішчы. У выніку жыццядзейнасці мікраарганізмаў яна ператвараецца ў трасту, у якой разбураюцца сувязі паміж валакністай і драўніннай часткамі сцябла. Раней трасту атрымлівалі таксама на льнозаводах вымочваннем ільносаломы ў спец. ёмістасцях біял. спосабам. Падрыхтаваную трасту або салому апрацоўваюць на мяльна-трапальных, а адходы трапання — на кудзелепрыгатавальных агрэгатах (гл.Ільноапрацоўчыя машыны). Пры мех. апрацоўцы разбураецца сцябло і валокны аддзяляюцца ад драўніннай часткі. Доўгае і кароткае льновалакно або луб сартуюць і адпраўляюць на льнокамбінаты. Гл. таксама Ільняная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЛАМАТЭРЫЯ́ЛЫ,
матэрыялы з драўніны, атрыманыя распілоўкай або фрэзераваннем бярвён уздоўж валокнаў; асн. прадукцыя лесапільнай вытворчасці.
Адрозніваюць П. радыяльнай, тангенцыяльнай і змешанай распілоўкі. П. з абпілаванымі кантамі наз. абразнымі, з неабпілаванымі — неабразнымі, апрацаваныя пасля пілавання (для згладжвання паверхні або фасоннай прафілёўкі) — струганымі. Бываюць агульнага прызначэння, спецыяльныя, экспартныя. Асн. віды П.: брусы, дошкі, брускі, абапалы, шпалы. Гл. таксама Дрэваапрацоўчая прамысловасць.
Піламатэрыялы: 1—3 — брусы (2-, 3- і 4-кантовыя); 4—6 — брускі (чыста абразны, з тупым і вострым абзолам); 7—9 — дошкі (чыста абразная, неабразная і аднабакова абразная); 10 — абапал дашчаны; 11—12 — шпалы (неабразная і абразная).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адрадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.
Аднавіць пасля перыяду разбурэння, заняпаду, часовага знікнення; выклікаць уздым, росквіт чаго‑н. Адрадзіць прамысловасць, гаспадарку. Адрадзіць традыцыі. □ Тое, што.. [Наталля Пятроўна] так хвалюецца, адрадзіла ў Сяргея надзею, якая амаль ужо згасала.Шамякін.[Андрэй:] «Ты сваім лістом усхвалявала мяне да апошняга, адрадзіла ўсё, што было між намі».Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рыбы, уласцівы ёй. Рыбныя запасы. Рыбны пах.// Звязаны са здабычай, продажам, купляй, развядзеннем, апрацоўкай і пад. рыбы. Рыбны рынак. Рыбная гаспадарка. Рыбная прамысловасць.// Прызначаны для рыбы. Рыбная тара.// Прыгатаваны з рыбы. Рыбны суп. Рыбныя катлеты.
2. Багаты рыбай. Рыбнае возера. Рыбнае месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)