распля́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць многа і доўга пляскаць.

распляска́цца ​1, ‑пляшчу́ся, ‑пле́шчашся, ‑пле́шчацца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плешчучыся, праліцца цераз край; разліцца па якой‑н. паверхні. Дома .. [Ваўчка] усё злавала на гэты раз: лепшы сын абярнуў у кухні вядро з вадой, і Ваўчок даў яму моцнага плескача, жонка замарудзіла падаць свежае малако, і ён са злосцю вырваў у яе з рук кварту, палова малака распляскалася па падлозе. Хадкевіч. / у перан. ужыв. Вывеў.. [Крамнёва] з нерашучасці стрэл на мосце і шырокі разліў белага святла, які імгненна распляскаўся па старых абымшэлых стрэхах, па чорных садах і агародах. Шашкоў.

2. Разм. Пачаць моцна і доўга пляскацца. Дзіця распляскалася ў ванне.

распляска́цца ​2, ‑пле́шчацца; зак.

Расплюшчыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́яцца, сеецца; незак.

1. Ісці, падаць (пра дробны снег, дождж). Асенні дождж, нібы праз рэшата, сеяўся па гразкай вуліцы. Лынькоў. Бралася на зіму. Сеяўся мокры снег. Новікаў. // Рассявацца, ападаць (пра змрок). Паміж дрэў ужо сеяўся і астойваўся вячэрні змрок. Паслядовіч.

2. Разм. Сыпацца (пра што‑н. сыпкае, дробнае). Зерне сеецца і сеецца з мяшка. □ Ціха сеецца пясок. І не трэба ўжо шоргаць у адтуліне трэскай. Ваданосаў.

3. Разм. Засявацца стыхійна. Высякалі бярэзнік і ніцую лазу, што сеяліся і раслі тут на балоце разам з травой рабінкай. Пташнікаў. [Мак] цвіце вельмі прыгожымі кветкамі, каб прывабіць сяго-таго, а то і сам сеецца. Сачанка.

4. Зал. да сеяць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахлу́п ’суцэльнае бервяно, якое кладзецца над вокнамі, дзвярамі’ (Інстр. лекс.), ахлупавата ’не крута’, ахлупны ’ахопліваючы, верхні’ (Касп.), рус. о́хлуп, о́хлупь ’вільчык, верхняя частка страхі’, о́хлупень ’тс’. Звязана з гукапераймальным хлопаць ’стукаць, ляскаць, выдаваць адрывістыя гукі’ чаргаваннем галоснага асновы, якая мае значэнне ’выдаваць шум, закрываючы ці адкрываючы адтуліну’, параўн. захлупі́цца ’задыхнуцца (ад раптоўнага недахопу паветра)’, рус. бранск. адхлупнуть ’адклеіцца, адстаць’, балг. захлупвам ’закрываць накрыўкай, пераварочваць уверх дном’, захлупак, похлупак ’накрыўка’ (адносна апошніх гл. Мірчаў, БЕ, 10, 2–3, 218–220); з захаваннем галоснага о рус. захлопнуть ’рэзка закрыць’, захлопка затычка’, славац. chlopňa ’накрыўка’; Махэк₂ (287) выводзіць рус. охлупень ад *xlupěti ’вісець, падаць’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага *xlup — для абазначэння розных рухаў, галоўным чынам раптоўных, нечаканых (там жа, 200 і наст.). Неверагодна перш за ўсё па лінгвагеаграфічных прычынах адносна рускага слова Фасмер, 3, 176 (з о‑ і хлупь ’хвост’, ’гузка ў птушак’). Параўн. ашлап.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разво́д м.

1. юрыд. (мужа і жонкі) Schéidung f -, -en;

пада́ць зая́ву на разво́д die Schéidung beántragen;

даць разво́д in die Schéidung wílligen;

2. вайск. Wáchauflösung f -, -en, Wáchaufzug m -(e)s, -züge; Wáchparade f -, -n;

3. с.-г. Áufzucht f -;

на разво́д zur Zucht;

4. (у розныя бакі) Trénnen n -s; Aus¦einánderbiegen n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дапамо́га ж. Hílfe f -, Unterstützung f -, -en, Béistand m -(e)s, -stände;

прыйсці́ на дапамо́гу zu Hilfe kómmen*;

з дапамо́гай чаго-н. mit Hílfe von (D), durch (A), míttels (G);

ху́ткая дапамо́га érste Hílfe (пры няшчасных выпадках);

грашо́вая дапамо́га finanziélle Hílfe;

дапамо́га па інвалі́днасці Invalídenunterstützung [ınva-];

◊

пада́ць руку́ дапамо́гі hílfreich sein; únter die Árme gréifen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

rzucić

зак. кінуць;

rzucić wzrokiem — кінуць позірк;

rzucić wezwanie — кінуць заклік;

rzucić myśl — падаць думку (ідэю);

rzucić światło na co — перан. высветліць, асвятліць што;

rzucić na papier перан. накідаць (што) на паперы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

у́хать несов.

1. разг. (издавать громкий звук) бу́хаць, грыме́ць; (громко кричать) ву́хкаць, во́хкаць;

вдалеке́ у́хал гром удалечыні́ бу́хаў (грыме́ў) гром;

2. (с шумом падать) прост. бу́хаць, го́паць; па́даць;

3. (класть в большом количестве) прост. бу́хаць, гаці́ць, пе́рці;

4. (пропадать) прост. ма́рна прапада́ць, гі́нуць;

5. (расходовать) прост. бу́хаць;

6. (ударять) прост. сту́каць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змяншацца, памяншацца, меншаць, убываць, убаўляцца; меншыцца (разм.); менець (абл.); зніжацца, паніжацца, падаць, спадаць, карацець, скарачацца, раставаць, таяць (перан.) □ ісці на спад

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

prostrate

[ˈprɑ:streɪt]

1.

v.t.

1) валі́ць, кі́даць да ног, паніжа́ць, прыніжа́ць

2) прыво́дзіць да зьнямо́гі, мардава́ць, зьнясі́льваць

Sickness often prostrates people — Хваро́ба ча́ста зьнясі́львае людзе́й

2.

v.i.

1) па́даць ні́цма

2) зьнемага́ць; стра́чваць сі́лы, слабе́ць, дахо́дзіць да зьнямо́гі

3.

adj.

1) які́ ляжы́ць ні́цма

2) зва́лены, зьнямо́жаны, зьнясі́лены (хваро́бай)

3) бясьсі́льны, перамо́жаны

a prostrate enemy — перамо́жаны во́раг

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

працягну́ць

1. (нацягнуць) spánnen vt, áusspannen vt, zíehen* vt;

2. (падаць) (áus)strécken vt;

працягну́ць руку́ die Hand áusstrecken;

працягну́ць каму-н. руку́ die Hand réichen (D);

3. (рабіць далей, не спыняючыся) wéitermachen аддз. vt; fórtfahren* vi; fórtsetzen vi; wéiterführen vt;

ён працягну́ў размо́ву er sétzte das Gespräch fort;

ён працягну́ў пра́цу er sétzte die Árbeit fort

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)