Бука́та ’булка хлеба’ (Касп., Гарэц., Др.-Падб., Інстр. I), бука́тка (Нас.). Запазычанне з рум. мовы (праз укр. бука́та або польск. bukata ’тс’). Рум. bucátă ’кусок’ (паходзіць з лац. buccata). Спецыяльна аб бел. слове гл. Врабіе, Зб. Расэці, 994; ён жа, RomSl., 14, 134 (лічыць, што пасрэднікам была ўкр. мова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вядо́мы (БРС, Шат., Яруш., Грыг., Бяльк., Касп., Нас.). Укр. відо́мий, польск. wiadomy, чэш. vědomý і г. д. Слав. *vedomъ (да *věděti). Магчыма таксама лічыць, што ўсх.-слав. словы — запазычанні з польск. Адносна вядо́ма (БРС, КЭС, лаг.; Бяльк., Касп.) Мядзведзкі, напр., лічыў, што гэта слова запазычана з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́шнік ’верхняя частка, пояс у штанах’ (Касп.). Рус. га́шник, укр. гачни́к. Вытворнае ад усх.-слав. *gači ’штаны’. Трубачоў (Эт. сл., 6, 108) прыводзіць аналагічныя словы і для іншых слав. моў і лічыць, што было прасл. *gatjьnikъ: < *gatjьnъ (прыметнік ад *gatji ’штаны’) + суф. ‑ikъ. Няпэўна. Такія ўтварэнні маглі быць самастойнымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гламава́ты ’прыдуркаваты’ (Шат.). Няяснае слова Можа, звязана з групай слоў, якія Слаўскі (1, 281) прыводзіць для польск. glamać ’чмякаць у час яды, неакуратна есці’ (серб.-харв. glamàzati ’багата і не да ладу гаварыць; абдурваць і да т. п.’) і якія ён лічыць гукапераймальнымі. Няпэўна. Параўн. яшчэ гламазда́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кні́біць ’марочыць, дакучаць, назаляць’ (Нас.). Ці не звязана з укр. гнобити, гонобити ’прыгнятаць, піснуць’. Гл. ЕСУМ, 1, 539. Лаўчутэ (Балтизмы, 68) лічыць кнібіць балтызмам. Яна спасылаецца на Вяржбоўскага, які звязваў беларускае слова з літ. кпу́Ьсіоіі ’шчыпаць, церабіць’, а таксама літ. knibinti, knibinėti ’валтузіцца, кешкацца’, лат. kniebt, knipet ’шчыпаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наганя́й ’ушчуванне’ (Яўс.). Пры наяўнасці наганя́ць ’паўшчуваць’ (Яўс.), відаць, няма патрэбы лічыць запазычаннем з рус. нагоня́й ’тс’, аднак усходняя лакалізацыя ў межах Беларусі робіць такое меркаванне дапушчальным. Этымалагічна ўзыходзіць да *gonitiy гл. гнаць, але на семантыку слова маглі ўплываць утварэнні ад га́ніць ’ганьбіць, абгаворваць’, параўн. нага́на, нага́нны і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́скі ’які доўга носіцца’ (бялын., Янк. Мат., ТС), і носкі́ (ТС). Аддзеяслоўны назоўнік ад насіць, параўн. хо́дкі ’хадавы’ і пад.; аманімічнае ўтварэнне ад насіць, несці (яйкі) — но́скі ’нясучы (пра курэй)’, якое Аткупшчыкоў (Сравн.-типол. исследования слав. яз. и литератур. Л., 1983, 62) лічыць дакладным адпаведнікам літ. našus ’прадуктыўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́йд ’пераход; праход’ (Нас., Гарэц., Стан.). Бяссуфікснае ўтварэнне ад перайсці, 1 ас. адз. л. перайду́ (гл. ісці), параўн. пярэйсьце ’тс’ (Гарэц.). У падобным польск. przedejdę ’пайсці ўперад’, якое Банькоўскі (2, 829) лічыць багемізмам, параўн. чэш. předejdu ’апярэджу’, інфінітыў předejíti ’апярэдзіць’, выступае варыянт прыстаўкі (прыназоўніка) *perdъ (przede‑, гл. перада‑, перад).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талы́скаць ’штурхаць з боку ў бок’ (Ян.). Гукапераймальнага паходжання, аналагічнае да талыхаць (гл. наступнае слова), параўн. таласкаць, гл. Фасмер (4, 16) звязвае смал. талы́скаць, поталы́скать ’пабіць’ з талы́заць (гл.), параўн. і рус. прыбалт. талы́згать ’прыгнятаць, трапаць’, якое Анікін (Опыт, 284–285) лічыць экспрэсіўным наватворам, узнікшым на славянскай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асо́ба (БРС, Нас., Яруш.). Рус., укр., балг. особа, серб.-харв. о̀соба, польск., чэш., славац., славен. osoba, в.-луж., н.-луж. wosoba. У старабеларускай са значэннем ’форма, сукупнасць рыс, твар’ (Гіст. мовы, 1, 219). У ст.-рус., ст.-слав. толькі особь, ст.-рус. особѣ ’особна’. Літ. asabà ’асоба’ з польскай ці беларускай (Фрэнкель, 18). У польск. osoba з XV ст. Звычайна лічаць, што назоўнік утвораны з прыслоўнага выразу о собѣ ’особна’ (Фасмер, 3, 162). Гэта, аднак, незвычайны шлях утварэння назоўнікаў. Хутчэй трэба лічыць утвораным з вядомага ўжо ў стараславянскіх помніках дзеяслова особити (сѧ) ’жыць асобна’ як бяссуфіксны назоўнік. Рускае слова, вядомае з пачатку XVIII ст., Вінаградаў, Очерк, 32; Фасмер лічыць запазычаным з польскай, а Шанскі, КЭСРЯ, 315, — агульнаславянскім. Улічваючы час фіксацыі рускага слова (прыкладна на стагоддзе пазней, чым у заходнерускіх помніках), магчыма, трэба пагадзіцца з Вінаградавым і інш. Позняя фіксацыя і старабеларускія значэнні гавораць у карысць таго, што беларускае слова трэба лічыць запазычаным з польскай, дзе пашырана, магчыма, пад чэшскім уплывам. Дзеяслоў *osobiti ўтвораны непасрэдна ад прыслоўнага выразу *о sobě ці, хутчэй, ад праславянскага прыметніка *osobъ, што захаваўся ў выглядзе асобы, утворанага ад *о sobě; адсюль і асобны (*osobьnъ); ад асоба ’персона’ — асабовы, асабісты (магчыма, на польскай глебе).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)