Go on! Are you serious? — Ідзі́ ты! Ты гэ́та сур’ёзна?
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
proceed
[prəˈsi:d]1.
v.t.
1) праця́гваць рабі́ць, ісьці́дале́й
2) выдзяля́цца, ісьці́(ад, з чаго́)
Heat proceeds from fire — Ад агню́ ідзе́ цяпло́
3) ру́хацца напе́рад, ру́хацца ўгару́(у наву́цы, на стано́вішчы)
2.
n. usually proceeds
прыбы́так -ку, дахо́д -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Галалёдзіца. Параўн. рус.гололе́дица, укр.гололе́диця (гэта слова не адзначана ў Шанскага, 1, Г, 120), славац.дыял.holoľadica, славен.gololedica. Можна меркаваць, што гэта ўтварэнне суфіксам *‑іса ад *gololedъ ’тс’ (агляд літ-ры гл. у Шанскага, там жа). Іначай, але, здаецца, не вельмі пераканаўча Гараеў (107) і Праабражэнскі (1, 141) звязваюць *gololedica з голоть (голодь) і далей з укр.ожеле́диця, ожеледь (якія быццам маюць і.-е. сувязі). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 431–432. Сюды ж і галалёд ’галалёдзіца’ (агляд форм і геаграфіі слоў галалёдзіца, галалёд гл. у Яшкіна, 45). Параўн. рус.гололед, славен.gololèd, далейпольск.gołoledź. Слаўскі (1, 314) лічыць і *gololedъ і *gololedica праславянскімі фармацыямі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гальбо́та ’бедната’ (Жд. 2). У аснове гэтага ўтварэння ляжыць зыходнае *golьba (?) ад назоўніка *golь (да *golъ ’голы, бедны’). Бянтэжыць толькі суфіксацыя *‑ьba, якая звычайна сустракаецца ў аддзеяслоўных фармацыях. Далей да *golьba (?) быў даданы фармант *‑ota, добра вядомы ў назоўніках з абстрактным значэннем. Параўн. гальдоба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ге́гаць ’гергетаць’ (Сцяшк.), ґе́ґаць (Жд. 1, Шатал.). Гукапераймальнага паходжання. Параўн. укр.ґе́ґати, польск.gęgać і далейрус.га́гать, польск.gagać, чэш.gágati, літ.gagė́ti, ням.gāgen і г. д. Слаўскі, 1, 272; Траўтман, 74–75. Да прасл.*gagati гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 83–84.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клыгу́н ’чайка (Larus), рыбачка (Sterna)’ (Флёра II). Звычайна назва чайкі паходзіць ад яе сумнага крыку. Таму здаецца, што клыгун можна параўнаць з клігуніха (гл.) ’жанчына, якая ўсё стогне’ і далей з клікун (гл.) і клікаць(гл.). Параўн. таксама рус.клыкать ’плакаць’ і літ.klūkti ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спрэ́чка ‘спаборніцтва на словах, дыскусія’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр.), спрэ́чны ‘сварлівы’ (Сл. ПЗБ), дзеясловы спрача́цца (ТСБМ), дыял.спрэча́цца (ТС). З польск.sprzeczka ‘тс’ (Кюнэ, Poln., 99 з літ-рай). Сюды ж утворанае на аснове беларускага слова спрэ́ка ‘тс’ (Нас.). Далей гл. прэч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́крыцца ’завівацца’ (Касп.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 183) бачыць дзве магчымасці тлумачэння паходжання слова: са слав.*sukriti sę, звязанага з прым. *sukrъ(jь) і, далей, з *sučiti, *sъkati (гл. сукаць) або ад літ.sukrùs ’вяртлявы, жвавы’, sùkras ’тс’, лат.sukrs ’жвавы, энергічны’. Гл. таксама сукро.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гу́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Звонкі, выразны, далёка чутны. Гучным голасам прывітаў Шырокі маладых настаўнікаў.Колас.За дзвярамі пачуўся гучны тупат.Гартны.
2. Здольны ствараць чысты, звонкі гук. Гучная скрыпка. □ Дзесь збоку, яшчэ далей, Грае гучная труба.Колас.
3.перан. Які карыстаецца вялікай папулярнасцю; шырокавядомы. Гучная слава. □ Другі баран — ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гавары́цца, ‑варыцца; незак.
1. Выказвацца, расказвацца, паведамляцца. І тое, што далей гаварылася, ужо лёгка прасейвалася праз .. [Сашкаву] галаву.Чорны.// Вымаўляцца, выгаворвацца. Кожнае слова гаварылася шэптам. □ — Разумець трэба, для чаго якое слова гаворыцца...Лынькоў.
2.безас. Аб наяўнасці жадання, настрою гаварыць. [Астаповіч і Блецька] увайшлі, і Блецька моўчкі сеў. Нешта яму не гаварылася.Чорны.
3.Зал.да гаварыць (у 2 знач.).
•••
Як гаворыцца (узнач.пабочн.) — як прынята гаварыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)