рэзерват у Францыі, У дэльце р. Рона. Засн. ў 1928 як бат. і заал. рэзерват з ахоўнымі і навук. мэтамі (без ператварэння ў нац. парк з наведваннем турыстамі). Пл. 13,5 тыс.га. Астравы, пратокі, мелкаводдзі, саланчаковыя лугі, балоты. Унікальны лес з рэліктавымі ўчасткамі з ядлоўцу са старымі дрэвамі выш. да 6 м і дыям. ствала да 20 см, з асаблівай флорай лішайнікаў і імхоў. У фауне больш за 300 відаў птушак, месцы масавых зімовак еўрап. качак, гняздоўі ружовых фламінга, белых чапляў і інш.; сярод 30 відаў млекакормячых табуны паўдзікіх белых коней і чорныя быкі; пашыраны амфібіі і паўзуны, у т. л. шматлікія міжземнаморскія віды: перапончатапальцы трытон, ісп. часночніца, сценная яшчарка і інш. У К. знаходзяцца буйны цэнтр па вывучэнні міграцыі птушак, біястанцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГУ́СТЫ (Herpestes),
род млекакормячых сям. віверавых атр. драпежных звяроў. 14 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Зах. Еўропе, Малой, Пярэдняй і Паўд. Азіі, Афрыцы. Акліматызаваны ў Вест-Індыі, на Гавайскіх і Фіджы а-вах. Жывуць у розных умовах. Трымаюцца паасобна, часам групамі. Найб. вядомы самы буйны прадстаўнік роду М. егіпецкі — іхнеўмон (H. ichneumon), або фараонаў пацук.
Даўж. цела да 65 см, хваста да 51 см, маса да 3,2 кг. Тулава падоўжанае, канечнасці кароткія, морда вострая. Поўсць кароткая, грубаватая. Афарбоўка бурая розных адценняў, часам са светлымі плямамі. Драпежнікі, кормяцца дробнымі жывёламі, пераважна грызунамі і змеямі, у т. л. ядавітымі. Імунітэту да змяінага яду не маюць, спраўляюцца з імі дзякуючы хуткай рэакцыі. Нараджаюць 2—4 дзіцяняці. Лёгка прыручаюцца. М. называюць таксама шэраг інш. родаў сям. віверавых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАПУ́ТУ (Maputo),
горад, сталіца Мазамбіка. Знаходзіцца на Пд краіны. Адм. ц. правінцыі Мапуту. 2212 тыс.ж. з прыгарадамі (1997). Вузел аўтадарог. Пачатковы пункт чыгунак у глыб мацерыка. Буйны порт у бухце Дэлагоа Індыйскага ак. (вываз бавоўны, цукру, сізалю, копры, драўніны, фруктаў), адыгрывае важную ролю ў знешніх сувязях Паўд.-Афр. Рэспублікі і Свазіленда. Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. цэнтр краіны. Прам-сць: харч., маш.-буд., металаапр., дрэваапр., нафтаперапр., хім., цэм., керамічная, абутковая, тэкстыльная. Ун-т. Музеі. Бат. сад.
Засн. ў 1721 як нідэрландская факторыя. З 1760 партуг. горад Ларэнсу-Маркіш. Хуткае развіццё М. пачалося пасля 1895, калі праз горад прайшла чыгунка з Трансвааля. З 1907 адм. ц.партуг. калоніі Мазамбік, з 1975 сталіца незалежнай дзяржавы. У 1975—76 наз. Кан-Фума, з 1976 сучасная назва. Прыморскі курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮКА́СЛ, Ньюкасл-эпон-Тайн (Newcastle upon Tyne),
горад у Вялікабрытаніі, на ПнУ Англіі. Адм. ц. графства Тайн-энд-Уір і гал. горад канурбацыі Тайнсайд. Вядомы з апошніх стагоддзяў да н.э. Каля 300 тыс.ж., у межах графства больш за 1,3 млн.ж. (1999). Порт на р. Тайн, паблізу ад яе ўпадзення ў Паўночнае м. Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйныпрамысл. і гандл.-фін. цэнтр краіны. Прам-сць: суднабудаванне і суднарамонт, вытв-сць катлоў, турбін, горнашахтавага абсталявання, эл.-тэхн., хім., харчовая. База рыбалоўства. Метрапалітэн. Ун-т. Муніцыпальная маст. галерэя. Музей навукі і тэхнікі (экспануецца паравоз Дж.Стэфенсана). Захаваліся рэшткі рымскага вала (2 ст.н.э.), гар. муроў (з 1265), раманскі замак (каля 1080), данжон (1172—77), «Чорныя вароты» (сярэдзіна 13 ст.), познагатычны сабор (каля 1216—1359), ратуша (сярэдзіна 17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРПІЁНЫ (Scorpiones),
атрад членістаногіх кл. павукападобных. 6 сям., да 70 родаў, каля 750 відаў. Вядомы з сілуру. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных паясах, на Пд умеранага пояса. Жывуць у камяністых мясцінах, у гарах, пустынях, вільготных лясах, на марскіх узбярэжжах. Звычайны С. роду Buthus, у т. л. жоўты, або стракаты, С. (B. eupeus). Найб.буйны трапічны С. Pandinus.
Даўж. звычайна 5—10 см, трапічнага пандынуса да 20 см. Галавагрудзі ўкрыты суцэльным панцырам з парай сярэдзінных і некалькімі парамі бакавых вачэй. Членістая гібкая метасома («хвост») мае на апошнім членіку брушка парную ядавітую залозу, якая адкрываецца на канцы выгнутага джала. Хеліцэры невял., клюшнепадобныя. Клюшні масіўныя. Дыхаюць лёгкімі. Апладненне сперматафорамі, вонкава-ўнутранае. Жывародныя, некат. адкладваюць яйцы. Начныя драпежнікі. Укол балючы для чалавека, а некат. трапічных — смяротны.
Скарпіёны: 1 — жоўты або стракаты; 2 — трапічны пандынус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
арма́да
(ісп. armada = флот)
вялікае злучэнне ваенных караблёў або самалётаў, якія дзейнічаюць узгоднена;
Вялікая а. — буйны ваенны флот іспанскага караля Філіпа II, накіраваны ў 1588 г. для заваявання Англіі і знішчаны англійскім флотам і штормам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спекуля́нтм. Spekulánt m -en, -en; Schíeber m -s, -;
буйны́ спекуля́нт Gróßschieber m; бірж. Börsenspekulant m, Jobber [´ʤɔbər] m -s, -; (які грае на павышэнне) Haussier [ho´sje:] m -s, -s; Préistreiber m -s, -; (які грае на паніжэнне) Kontermineur [-´nø:r] m -s, -s, Préisdrücker m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сюзерэ́н
(фр. suzerain)
1) гіст.буйны феадал у сярэдневяковай Заходняй Еўропе, які быў гаспадаром у адносінах да залежных ад яго васалаў;
2) перан. дзяржава, у адносінах да якой іншая дзяржава знаходзіцца ў васальнай залежнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
па́рус, ‑а; мн. парусы, ‑оў; м.
1. Умацаваны на мачце кавалак моцнай тканіны, якая надзімаецца ветрам і прыводзіць у рух судна. [Тапурыя:] — Узняўся страшэнны вецер, ён паламаў нашы высокія мачты і парваў шырачэзныя парусы на шмаццё.Самуйлёнак.Быццам крыло беласнежнай птушкі, пад блакітнай гладдзю ракі віднеўся парус.Даніленка.
2. Кавалак тканіны, што нацягнута на крылы ветранога млына.
3.Спец. Верхні, самы буйны пялёстак у кветках бабовых раслін.
4. У архітэктуры — трохвугольнае сферычнае спляценне, якое нагадвае па форме надзьмуты парус.
•••
Касы парус (спец.) — трохвугольны і чатырохвугольны парус.
На ўсіх парусах — вельмі хутка (ісці, ехаць і пад.).
[Ад грэч. pharos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старамо́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены па старой мадэлі, пашыты па старой модзе; які выйшаў з моды. Старамодны капялюш. Старамодная мэбля. □ З мэблі, што мне відна, — шафа, круглы стол пад квяцістым абрусам, на ім буйны старамодны будзільнік.Ракітны.Зазвінеў старамодны, з нікеляванымі каўпачкамі тэлефон, Глушко паспешліва зняў трубку.Навуменка.
2. Які не адпавядае сучаснасці, уласцівы мінулым часам. Старамоднае выхаванне. Старамодныя манеры. □ Лапшын славіўся на заводзе старамоднымі бакенбардамі.Асіпенка.// Які прытрымліваецца ўстарэлых поглядаў, прывычак. «Памдзей» аб’ездчык быў не шкодны: Так, чалавек ён старамодны І не такі, як Ворцюх, зыркі І меней здольны на прыдзіркі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)