Кува́ць ’кукаваць’ (ТСБМ, Сцяшк., Нар. лекс.). Да кукаваць (гл.). Магчыма, пад уплывам гукапераймальнага кувец, кувік (пра крык некаторых птушак) (параўн. Бернекер, 641; Слаўскі, 3, 448–449).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Курч 1 ’карчага’ (З нар. сл.). Да курчыцца (гл.).
Курч 2 ’сабака з пароды хартоў, сетэр’ (Гарб.). Запазычанне з польск. kurcz ’тс’ (Слаўскі, 3, 394–395).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куцалім ’надта бедны гаспадар’ (Нар. сл.). Словаўтварэнне рэалізавалася тут праз канглютынацыю суфіксаў ‑аль і ‑ім. Куцы > куцаль (як доўгімдоўгаль) (Сцяцко, Афікс. наз., 94) > *куцалімы (як радзімы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куцу́к 1 ’камячок засохлага гною на поўсці жывёлы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. куцаць (гл.).
Куцу́к 2 ’касмыль’ (Жыв. сл., З нар. сл.). Да куцук 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаба́сіна ’лоб’ (Нар. лекс.), да лобі. Утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑ас (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 195), пашыранага ‑ін‑сі. Параўн. укр. лобас ’з вялікім ілбом’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паяд́аць ’з’есці, паесці’ (дзярж., Нар. сл.). Да па‑ (< прасл. po‑) і ітэратыўна-дуратыўнага дзеяслова яда́ць < прасл. ědati < ěsti, ědmь ’есці, ем’ (< і.-е. *ē̆d‑) > е́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Плусяні́ца, илусянына ’салома з проса’ (стол., Нар. лекс.). З праехацца, параўн. драг. просяныця ’тс’ з менай o > y і p > л, відаць, пад уплывам слова солома.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́йка ’соска’ (Нар. сл.), ’спецыяльна падрыхтаваны напітак для дзіцяці’ (ТС). Ад паіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑a са значэннем ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыдзю́жыць ’моцна пайсці (пра дождж)’ (рэч., Нар. сл.). Відаць, экспрэсіўнае ўтварэнне з коранем дзюж‑, у якім спалучаецца семантыка прысл. ду́жа ’вельмі’ і прым. ду́жы ’моцны’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыцю́паць ’прыйсці павольна, па-старыкоўску’ (Янк. 2), прыцюпацца, пріцюпацца, пріцёпацца ’змарыцца ходзячы, здарожыцца’ (Нас.; мсцісл., З нар. сл.), прытіпатысь экспр. ’прыйсці’ (кам., Жыв. НС). Гл. цюпаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)