Надво́р’е 1 ’месца па-за жылымі пабудовамі; дворышча’ (Нас., Яшк., Федар.), параўн. укр. надвірʼя, рус. надворье, польск. nadworze, чэш. nádvoři — усё да надвор ’вонкі, не ў памяшканні’ (месца), гл. двор, надворак.

Надвор’е 2 ’чыстае паветра, пагода’ (Нас.), ’надвор’е’ (Сл. ПЗБ, ТС), надворʼя ’надвор’е, пагода’ (Бяльк.), рус. надворье ’тс’. Да надвор ’вонкі, не ў памяшканні’ (стан паветра і інш.), гл. двор.

Надвор’е 3 ’медыц. стул’ (ТС). Эўфемізм, да папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Назы́каць ’напазычаць’ (Мат. Гом.). Пры наяўнасці польск. riażyczyć, якое сярод іншых мае і значэнне ’пазычыць’, можна было б думаць пра запазычанне, як сцвярджаецца адносна ст.-бел. жичити, зычити (Булыка, Лекс. запазыч., 114). Аднак варонеж. жичить ’пазычаць’, а таксама геаграфія беларускага слова прымушаюць бачыць у ім мясцовае ўтварэнне, магчыма, на базе па‑зыка ’доўг’, параўн. тураўск. іці (бегці) у позыку (позыкі) (ТС); не выключаны ўплыў з боку дзеяслова зыкаць ’бегаць, гізаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Найме́нна ’абавязкова’ (ашм., Сцяшк. Сл.), найіменна ’абавязкова, дакладна’ (маладз., Янк. Мат.). Са спалучэння *на іменне, параўн. іменне, іменне ’імя’ (Нас.), якое магло значыць ’на імя (ведаць)’, г. зн. ’дакладна, пэўна’, тады канцавое ‑а пад уплывам адпаведных прыслоўяў. Цікавую семантычную паралель, якая можа сведчыць у карысць версіі, даюць іменна (ад імя) і менавіта (< польск. mianowicie ад miano ’імя’), згодна з Брукнерам (329), першаснае значэнне ’называючы (па імёнах)’. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анало́й, налоʼй царк.; фанетычна змененае ст.-рус. аналогии (Сразн., 1, 22) ’пюпітр’ з грэч. ἀνάλόγι(ον) (аб чым Фасмер, ИОРЯС, 12, 2, 220; Фасмер, 1, 77; Ісачанка, ZfSl, 2, 504, у сувязі з формай налой у Герберштейна (1526) пацвярджае этымалогію Фасмера). Слова ў народнай мове перажыло пэўныя семантычныя змены (ад выключна царкоўнай прылады да століка для кніг, нот у хаце, ад століка да ўзвышэння; параўн. Даль, 2, 435; Нас. налоецъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́нцік ’прыгожая дзяўчына, прыгожы хлопец’ (Бяльк.). Рус. смал. а́нтик ’лясун’. Калі гэтыя ўтварэнні звязаны (семантыка: ’спакуслівы, як лясун’), відаць, іх трэба звязаць з анціпка ’д’ябал’ (гл.). Іначай — ад рус. анти́к ’рэдкі’, ’чалавек незвычайны’ (ССРЛЯ); ’камея’ (Даль); рус. слова < франц. antique ’старажытны’ < лац. antiquus (Шанскі, 1, А, 118); параўн. антычны (Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73), але няясны перанос націску, як і пры атаясамленні з анці́пка; параўн. а́нціць ’гуляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрын ’кій’ (Сцяшк.), ’кіёк, дручок’ (Сцяц.), ’палка’ (Сл. паўн.-зах.). У слоўніку Трубачова (Эт. сл., 5, 145) бел. слова адсутнічае. Параўн. рус. дыял. дрын, укр. дыял. дрін ’тс’. Паводле Трубачова, там жа (у Фасмера, Бернекера гэтых слоў няма), магчыма, да і.-е. *drūno‑ (ад і.-е. *dru‑ ’дрэва’); параўн. ст.-інд. druṇa‑ ’лук (зброя)’, перс. durūna ’дуга, вясёлка; лук’; першапачатковае значэнне ’драўляны’ (гл. яшчэ Трубачоў, ВЯ, 1975, № 1, 135). Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́ўжар ’далечыня’ (Сцяшк.), ’надта доўгі’ (Сцяц.). Зыходным з’яўляецца *даўжа́р (< *dьlžarь) да до́ўгі. Пасля перанясення націску на першы склад нібы «аднавіўся» вакалізм э (якога там ніколі не было!). Параўн. у фанетычным плане барса́ць, але бэ́рсаць (замест бо́рсаць). Такога ж паходжання і дэўш (дакладней, дэўж) ’даўжыня’ (Сл. паўн.-зах.): < *dьlžь (параўн. дэўж ’даўжыня’, Жд. 2). Лексема *dьlžь — прасл. слова (параўнальны матэрыял, але без бел. гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 211–212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жару́шнік ’расліна Rorippa Scop’ (Кіс., 112). Рус. жеру́шник ’тс’. Параўн. рус., укр. жеру́ха, укр. жерлуха, рус. жерлюха ’расліна Nasturtium R. Br. або Lepidium sativum’, польск. żerucha ’Nasturtium’, чэш. řeřicha, ст.-чэш. žeřucha ’Lepidium; Nasturtium’, славац. žerucha ’Lepidium’. Паводле Махэка, чэш. слова ад кораня жэр‑ці (гл.) у сэнсе ’паліць, мець востры смак’. Даль (1, 536), відаць, дапускаў метатэзу жеруха — рѣжуха. Гэтыя версіі могуць быць дастасаваны і да жару́шнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Звязда́ ’зорка’ (назва рэспубліканскай газеты) з рус. звезда < прасл. gvězda, роднаснага літ. žvaigzdẽ ’зорка’, ст.-прус. svãigstan ’ззянне, святло, бляск’. Іншыя этымалогіі і літ-py гл. Фасмер, 2, 85–86; Шанскі, 2, З, 76. Параўн. святло, кветка. Рус. слова звезда выкарыстоўвалася як назва рэвалюцыйнай газеты. Гэта назва прынята была для мінскай газеты, якая (1917–1924 гг.) выдавалася на рус. мове, а з 1924 г. на бел. мове, прычым назва была захавана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панчо́хі, адз. панчо́ха ’выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калена’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Гарэц.), панчо́ха, пончо́ха (ТС), панчо́ха, пончо́ха, панчаха́ (Сл. ПЗБ). З польск. pończocha (Карскі, Белорусы, 156; Кюнэ, Poln., 85). Рус., укр. панчо́ха таксама з польск. (Фасмер, 3, 200). Крыніца слова — сяр.-в.-ням. buntschuoch ’сельскі абутак, які завязваецца аборамі да калена’ (Міклашыч, 267; Брукнер, 686; Патабня, РФВ, 1, 263; Махэк, 499).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)