род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 600 відаў. Пашыраны пераважна ў Амерыцы, некат. ў Еўразіі і трапічнай Афрыцы. На Беларусі 1 від — Р. канапляны (E. cannabinum). Трапляецца на вільготных берагах рэк, азёр, каля балот і інш. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны Р. духмяны (E. aromaticum) і пурпуровы (E. purpureum).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы прамыя, простыя або галінастыя. Лісце супраціўнае, чаргаванае, радзей у кальчаках, суцэльнае або рассечанае. Лейкападобныя кветкі ў кошыках, сабраных у агульнае шчыткаладобнае суквецце. Плод — сямянка. Р. канапляны — лек. (мачагонны, ванітоўны, танізоўны, ранагаючы сродак), тэхн. (сцёблы даюць грубае валакно), фарбавальная (з лісця і кораня атрымліваюць сінюю і чорную фарбы), алейная (насенне мае да 25% алею), дэкар., ядавітая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФЛО́Р (Carthamus),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. 19 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі. У Еўразіі, Цэнтр. і Паўд. Амерыцы, Аўстраліі вырошчваюць С. фарбавальны (C. tinotorius) — стараж. культуру, вядомую ў Егіпце з 16 ст. да н.э. (выкарыстоўвалі для афарбоўкі павязак для мумій). На Беларусі інтрадукаваны ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН. Каля жылля, уздоўж дарог як заносны трапляецца С. шарсцісты (C. lanatus).
С. фарбавальны — аднагадовая травяністая расліна выш. да 100 см. Сцёблы галінастыя, цвёрдыя, белаватыя. Лісце сядзячае, скурыстае, з шыпамі па краі. Кветкі трубчастыя, дробныя, жоўтыя, аранжавыя, у кошыках. Плод — сямянка. Насенне мае да 60% алею (блізкі да сланечнікавага), з кветак атрымліваюць чырв. і жоўтую фарбу. Алейная, кармавая, фарбавальная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАБІЁЗА (Scabiosa),
род кветкавых раслін сям. варсянкавых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы, пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі 2 віды С.: галубіная (S. columbaria), занесеная ў Чырв. кнігу, трапляецца на парослых хмызняком пераўвільготненых лугавінах у далінах рэк, на вільготных узлесках, ускрайках балот, і жоўтая (S. ochroleuca), нар. назвы каўтуннік, папы, стараснік, расце на пясчанай глебе ў хваёвых лясах, уздоўж дарог. Характэрна для Пд рэспублікі. Інтрадукаваны С. каўказская (S. caucasica) і цёмна-пурпурная (S. atropurpurea).
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 20—80 см. Сцёблы прамастойныя, галінастыя, апушаныя. Лісце супраціўнае, суцэльнае або рассечанае. Кветкі ў верхавінкавых суквеццях, якія ўтвараюць густыя галоўкі накшталт кошыкаў складанакветных. Плод — арэх. Фарбавальныя, меданосныя, дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дом, -а і -у, мн. дамы́, дамо́ў, м.
1. -а. Будынак для жылля або для размяшчэння ўстаноў.
Цагляны д.
2. -у. Кватэра, памяшканне, а таксама сям’я, людзі, што жывуць разам, іх гаспадарка.
Званілі з дому.
Збегся ўвесь д.
3. -а. Установа, што абслугоўвае якія-н. грамадскія патрэбы, а таксама памяшканне, дзе яна знаходзіцца.
Д. адпачынку.
Д. мадэлей.
Д. кнігі.
4. -у. Дынастыя, род.
Д.
Раманавых.
○
Жоўты дом (уст.) — бальніца для душэўнахворых.
Заезны дом — памяшканне для начлегу з дваром для коней.
|| памянш.до́мік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.) ідамо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым.дамавы́, -а́я, -о́е.
Д. камітэт.
○
Дамавая кніга — кніга для рэгістрацыі жыхароў якога-н. дома.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ве́рцяха ’макацёр’ (Сцяшк. МГ), гродз.верцеха ’тс’ (Шн., 3), камянецк. вэрцюха́ ’вялікая гліняная міска’ (Шатал.), драг.вэ́ртяга ’макацёр’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), бяроз.вэртэга́ (Шатал.). Укр.вертьо́га ’род посуду’, польск.wiercioch ’таўкач, качалка, якімі труць што-небудзь у посудзе’. Пашырана на бел.-укр. тэрыторыі. Узыходзіць да vьrtěti (vŕ̥těti) ’круціць’. Утворана пры дапамозе суф. Nomina agentis ‑ęga; пазней лексема стала абазначаць вынік дзеяння і злілася з назоўнікамі з суф. ‑оха (‑ёха), набыўшы адценне экспрэсіўнасці. На гэтай жа тэрыторыі вядома лексема вярцёха (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ложак ’мэбля — месца для спання, пасцель’ (Нас., ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Сцяшк., Яруш.; КЭС, лаг.), ложык (Бяльк.), лу͡ожэк (паўд.-мін., паўд.-усх., КЭС), ло́жок (ТС). Відавочна, паланізм — параўн. польск.łóżko < паўн.-слав.ložьko (памяншальнае ад lože > ложа1), якое пасля запазычання па-беларуску было б ложка, што вельмі блізка да лексемы ложка ’лыжка’, пашыранай на значнай тэрыторыі (гл., напрыклад, Сл. ПЗБ). Таму лексема пры запазычанні змяніла род і адпаведна суфікс па аналогіі да назваў прадмета паводле яго прызначэння, напрыклад прыпечак, абутак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нашармака́ ’абы-як, як-небудзь’ (Сцяшк.), ’дарэмна, на дарэмшчыну’ (ТС, Растарг.), рус.нашарма́к, нашармака́ ’задарма, на чужы кошт, дарэмна’. Цёмнае слова. Паводле Шубы (Прыслоўе, 142), вынік адвербіялізацыі ўстойлівага словазлучэння, у якім форма він. скл. назоўніка супадала з формай род. скл.; назоўнік *шармак можна звязаць з устарэлым польск.szerm ’мах, замах, удар, укол’, параўн. асабліва prostym szermem ’проста, не думаючы’, szermować językiem ’трапаць языком’, szermować ’выхваляцца; жартаваць’, якое запазычана з чэш.šermovati ’змагацца, фехтаваць’ (< с.-в.-ням.schërmen ’тс’, гл. Брукнер, 547; Махэк₂, 605).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Багаві́нне ’водарасці, ціна’ (БРС, Гарэц.), ’водарасці; глей, мул; топкае балота, дрыгва’ (Інстр. лекс.). Рус.курск.багови́нье ’рачныя і балотныя расліны’, укр.багови́ння, багаві́ння ’від водарасцей’. Вытворнае ад bagъva ’балота, багна’, укр.багва́ ’тс’ (праформа bagy, род. скл. bagъve; параўн. і назву рэчкі Багва, гл. Развадоўскі, Studia, 239 і наст.; Фасмер, 1, 102, але думка Развадоўскага (там жа) аб герм. паходжанні *bagy вельмі няпэўная), суф. ‑inьje. Праформай можа быць і bagov‑inьje (старая ŭ‑аснова тыпу bagŭ: bagov‑, параўн. Развадоўскі, Studia, 240).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кубра́к1 ’чалавек, які просіць міластыню на царкоўныя патрэбы’ (Нас., Нар. сл.). Укр.кубрак ’тс’, польск.kubrak ’тс’. Да кубрак2, не выключана кантамінацыя з жабрак (гл.).
Кубра́к2 ’мужчынскае суконнае верхняе адзенне (кароткае, вышэй калена)’ (Нар. сл., З нар. сл.). Польск.kubrak ’куртка, халат з простага сукна’. Калі лічыць, што кубрак узыходзіць да *кубур‑ак, можна меркаваць аб запазычанні з тур.kubur ’пакрывала, футляр’. На карысць гэтай гіпотэзы сведчаць такія турцызмы, як рум.cubur ’род адзення’ і інш. (Слаўскі, 3, 299).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прасо́л ’расол’ (Юрч. Фраз. 1), ’засол’ (Ян.), ’ляк у селядцах’ (Вешт.), прасуол ’булён’ (Федар. 7), пра́саль ’расол’ (пух., Сл. ПЗБ). Укр.просі́л ’салёная рыба, род халоднай стравы з салёнай рыбы’, рус.просо́л, про́соль ’лёгкі, свежы засол’, ’усё, што засольваецца ў запас: сала, рыба, гародніна’, серб.-харв.préso ’сок, у якім захоўваецца сыр’, славен.présol ’расол, лях’, балг.прясул ’падсоленая вада для захоўвання брынзы або салёнай гародніны’, макед.пресол ’тс’. Прасл.*persolъ. Да саліць. Семантычная палеска-паўднёваславянская паралель (гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 128).