Не́хта ’хтосьці’ (Нас., Грыг., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), не́хтачка, не́хтачкі (Янк. 3., Яўс.), ст.-бел. нѣхто, нехто (Карскі 2–3, 91). Утворана пры дапамозе адмоўя не- (нѣ) ад хто (гл.), да якога можа далучыцца памяншальна-ласкальны суфікс ‑чка/‑чкі (Карскі 2–3, 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́шта ’штосьці’ (Гарэц., Касп., Шат.), нѣшта ’тс’ (Грыг., Нас.), не́шта ’нешта; чамусьці’ (Янк. 1, Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.), не́што ’тс’ (Сл. ПЗБ), не́шчо ’штосьці; чамусьці; неяк, як-небудзь’ (ТС), памянш. не́штачка (Некр., Янк. 3.). З не- (нѣ‑) і што (шчо), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазні́ца, мазьні́ца, мазны́ця ’пасудзіна для калёснай мазі, дзягцярка’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Растарг., драг., З нар. сл.; стол., Нар. лекс., Сл. ПЗБ, ТС), ’посуд для смалы’ (Маш.). Укр. мазниця, рус. мазница, польск. maźnica, чэш. maznice, славац. maznica. Паўн.-слав. ўтварэнне mazʼьnica. Да ма́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́кавіна, макаві́на ’галоўка маку’, ’адно зярнятка маку’, ’верхавіна, вершаліна дрэва’, ’верхняя частка снапа’ (ТСБМ, Др.-Падб., Касп., Мат. Гом., Юрч., Нас.; талач., Шатал.). З суфіксам ‑іна ўсх.-бел. і серб. ма̏ковина (у Вука). На астатняй слав. тэрыторыі — з іншымі суфіксамі. Да мак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манта́ч ’хлус, марнатравец’, манта́чыць ’марнатравіць’, ’падманваць’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг.), манты́чыць ’транжырыць’ (Нар. Гом.). З польск. mantacz ’спрытнюга, махляр, круцель, хлус’, якое з matacz ’тс’. Устаўное ‑н‑ з’явілася пад уплывам пачатковага насавога м‑ або пры ад’ідэацыі франц. menteur ’хлус’ (Варш. сл., 2, 876).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Маркаві́ннік, моркові́ннік ’жаўтацвет вясенні, Adonis vernalis L.’ (лельч., Бейл.). Відаць, назва перанесена з іншай расліны, таму што з раслінай морква нельга звязаць матывацыю наймення. Магчыма, да маркава́ць (> ⁺маркаваны ’значны, відочны’: жоўтая кветка здзіўляе нас сваім памерам і выгодна выдзяляецца сярод сваіх сучаснікаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацяры́зна ’зямельная або маёмасная ўласнасць, атрыманая ў спадчыну па мацярынскай лініі’ (Гарб.; Працы, 8, Нас.; шчуч.Сцяшк. Сл.), ст.-бел. материзна, матерызна ’мацярынская спадчына’ (XV ст.), люди материзные ’адзін з відаў прыгонных’ запазычаны са ст.-польск. macierzyzna ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 78).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маёнтак, маёнтык, мае́нток, маёнток ’зямельныя ўладанні памешчыка’, ’панскі двор, сядзіба’ (ТСБМ, Шушк., Лекс. і грам., Нас., Шат., Касп., Бяльк., ТС), яшчэ ст.-бел. маетокъ ’тс’ (1648 г.). Аднак пазней была ўспрынята польская форма majątek (Булыка, Запазыч., 195; Пальцаў, Лекс. і грам., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нялю́дскі, нялюдзкі, нелюцкі ’дрэнны, кепскі; няўдалы; нелюдзімы; бесчалавечны’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Сл. ЦРБ, ТС, Мат. Маг., Касп., Нас.), нелю́дны ’непрыгожы’ (Сл. Брэсц.), нелюдзя́шчы ’няздатны, хворы’ (Ян.), сюды ж нялю́дзьдзя ’вылюдак, не падобны да людзей’ (мсцісл., З нар. сл.). Гл. людскі, параўн. няўлюдны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няхо́ха (нехоха) ’чалавек, абыякавы да ўсяго’ (Ян.). Няясна, магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад не хацець, параўн. ілюстрацыю да слова: «ён у нас нехоха такі, не хоча нічога делаць» (там жа); паралель: даха ’тое, што дае’: Бацькава рука не браха, а даха (ТС, пад рука).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)