1. Які не мае адхіленняў ад чаго‑н., пастаянны; нязменны. Няўхільны рост прадукцыйнасці працы. Няўхільны ўздым матэрыяльнага дабрабыту.//Цвёрды, непахісны. Галадай заўжды ведаў, чаго хацеў, і быў няўхільны ў сваіх намерах.Быкаў.Без прынук мы імкнём, няўхільныя, да мэты, прыгажэем, як і горад гэты, што ўзнялі яднаннем душ і рук.Русецкі.
2. Такі, што нельга парушыць, які не падлягае змяненню; абавязковы. Няўхільны закон.
3. Які непазбежна вынікае з абставін; немінучы. І чуе Цімох — і пад ім Звісае няўхільная кара.Колас.А здаралася ўсё гэта, калі ўспамінаць па парадку, не так сабе, .. а, як напэўна сказаў бы інжынер Лось, у выніку няўхільнага і заканамернага развіцця падзей.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́нцыр, ‑а, м.
1. Адзенне ў выглядзе кашулі, зробленае з пераплеценых дробных металічных кольцаў, якім карысталіся даўней для засцярогі ад удараў халоднай зброяй. Часам сталь скрабне паліцу, Часам іскрай пырсне крэмень... І хаваюцца пад дзёрнам Пікі, панцыры і шлемы, Труны царскіх слуг, ваякаў...Танк.//перан. Аб чым‑н. цвёрдым, што пакрывае што‑н. Гіпсавы панцыр. □ Цвёрды, як сталь, панцыр аўтастрады, што не паддаваўся і лому, прабіў звычайны баравічок — беленькі, далікатны!Карпюк.
2. Цвёрдае покрыва тулава ў некаторых жывёл (кракадзілаў, чарапах, ранаў). Бедная чарапаха схавалася ў свой панцыр.Маўр.
3. Металічная абшыўка ваенных караблёў, паяздоў; браня. Панцыр крэйсера.
4. Вадалазны скафандр для работы на вялікіх глыбінях.
[Ням. Panzer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыта́н1, ‑а, м.
1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — бажаство з ліку волатаў, якое змагалася з багамі Алімпа, а таксама нашчадак волатаў.
2.перан. Чалавек вялікага таленту, надзвычайнае розуму. Які віхар воплескаў заўсёды раздаваўся, калі ў прэзідыуме паказвалася гэта магутная фігура тытана чалавечай мыслі [А. М, Горкага].Купала.Ф. Энгельс, характарызуючы выдатных дзеячаў эпохі Адраджэння, назваў іх тытанамі па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці.Алексютовіч.
[Грэч. titanos.]
тыта́н2, ‑у, м.
Хімічны элемент, цвёрды метал серабрыста-белага колеру, які шырока выкарыстоўваецца ў караблебудаванні, ракетнай і авіяцыйнай тэхніцы.
тыта́н3, ‑а, м.
Вялікі кіпяцільнік асобай канструкцыі. — А ты бачыла, што ўжо тытан закіпеў? — звяртаецца да Вольгі Фрося.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́рта
(польск. karta < лац. charta, ад гр. chartes)
1) чарцёж зямной паверхні або зорнага неба (напр. геаграфічная к.);
2) ліст паперы, бланк, які трэба запоўніць спецыяльнымі звесткамі (напр. санаторная к.);
3) цвёрды папяровы лісток з умоўнай фігурай, які ў сукупнасці з іншымі лісткамі складае калоду для гульні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
упэ́ўнены
1. (цвёрды) sícher, fest;
упэ́ўнены го́лас síchere [féste] Stímme;
2. (перакананы) überzéugt (учым-н. von D), gewíss, sícher (G); zúversichtlich;
быць упэ́ўненым у по́спеху des Erfólges sícher sein, séiner Sáche gewíss sein;
быць упэ́ўненым укім-н. sich auf j-n verlássen*;
◊
бу́дзьце ўпэ́ўнены! séien Sie únbesorgt!, verlássen Sie sich daráuf!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
фікса́цыя
(фр. fixation, ад лац. fixus = цвёрды, нерухомы, моцны)
1) замацаванне чаго-н. у пэўным становішчы;
2) замацаванне ў пісьмовым выглядзе звестак, думак;
3) засяроджанне на чым-н. увагі;
4) апрацоўка фіксатарам 2 клетак, тканак, органаў для кансервацыі іх структуры;
5) апрацоўка фіксажам праяўленых адбіткаў на негатыве або пазітыве.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Крэ́пкі ’дужы, моцны; цвёрды, крамяны’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., ТС, Ян., Шатал.). Укр.кріпкий, рус.крепкий, ст.-рус.крѣпкыи, ст.-слав.крѣпъкъ, балг.крепък, макед.крепок, серб.-харв.кре̏пки, кре̏пак, славен.krépec ’тс’, польск.krzepki, ст.-чэш.křěpky, славац.krepký ’тс’. Прасл.krěpъкъ ’моцны, сільны’ — прыметнік на ‑къ ад krěpъ. Зберагліся формы без ‑къ: ст.-слав.крѣпъ, славац.krepý, серб.-харв.krijep. Надзейных балтыйскіх і іншых індаеўрапейскіх паралелей няма. Традыцыйнае супастаўленне са ст.-ісл.hráefa ’вытрымаць’ (Бернекер, 614; Покарны, 620). На жаль, у гэтай лексемы няма адпаведнікаў. Зупітца (KZ, 27, 389) параўноўвае ст.-ісл.kraptr, ст.-в.-ням.kraft ’сіла, моц’. У гэтым выпадку не можа быць гаворкі аб генетычнай суаднесенасці. Магчыма, вынік лексічных пранікненняў, але абгрунтаваць германскую, славянскую або іншамоўную трэцюю крыніцу пакуль што не ўдаецца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Злы. Рус.злой, укр.злий ’тс’, польск., серб.-луж.zły ’кепскі, злы’, чэш., славац.zlý ’тс’, славен.zál, zèl ’злы’, ’някепскі’, серб.-харв.за̏о, балг.зъл, макед.зол. Ст.-слав.зълъ ’кепскі, злы’. Ст.-рус.зълый ’кепскі, злы’, ’варожы, грэшны’ (XI–XII стст.). Прасл.zъlъ, верагодна, мела значэнне ’кепскі’, адкуль потым развіваліся іншыя значэнні. Выводзяць з і.-е.*gʼhu̯el ’згінацца (у тым ліку духоўна)’, да якога адносяць іран.zūr ’хлусня’, ст.-грэч.φαλός ’дурны’, φῆλος ’зманлівы’, лац.fallo ’падманваю’, літ.atžúlas ’цвёрды, злы’. Шанскі, 2, З, 95; Фасмер, 2, 99 (дзе і літ-ра); Махэк₂, 716; Скок, 3, 642–643; БЕР, 1, 663–664; Абаеў, Этимология, 1966, 252; Траўтман, 372–373; Покарны, І, 489–490. Пра ст.-бел. ужыванне слова гл. Булахаў, Прыметнік, 3, 87–89.
Тула́ч ‘бягляк, уцякач, які хаваецца’ (Нас.), ‘выгнаннік, бадзяга’ (смарг., Сл. рэг. лекс.), ст.-бел.тулачъ ‘туляга, бадзяга’ (ГСБМ). З польск.tułacz ‘тс’, сінанімічнага да tułak (з чэш., Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401), якое з tułać się ‘бадзяцца, блукаць; вандраваць’, што да старой асновы tuł‑ ‘усоўваць, улазіць’ (Брукнер, 584). Паводле Махэка₂ (648), названы дзеяслоў разам з чэш.toulati se, славац.túlať sa ўзнік шляхам метатэзы пачатковых складоў з lutati ‘тс’, якое захавалася ў харв.lútati, серб.лу́тати, макед.лута, балг.лу́там се ‘тс’ < прасл.*lou‑tā‑ti > *lutati; першасны дзеяслоў можна звязаць са ст.-грэч.άλύω (з α‑пратэтычным) ‘бадзяюся’ (у Гамера), што наогул цяжка давесці. Лічыцца, што асновы на цвёрды і мяккі зычны маюць адно паходжанне (Борысь, 653). Параўн. туляч, туляць, гл.