БА́ЎМГАРТЭН (Baumgarten) Аляксандр Готліб (17.6.1714, Берлін — 26.5.1762),
нямецкі філосаф школы К.Вольфа. З 1740 праф. ун-та ў Франкфурце-на-Одэры. Родапачынальнік эстэтыкі як філас. дысцыпліны. У аснове канцэпцыі Баўмгартэна падзел пазнання на рацыянальнае і пачуццёвае. Эстэтыку лічыў часткай тэорыі пазнання, што датычыць паўсвядомых, заблытаных, незразумелых уяўленняў (т.зв. перцэпцый у прынятай Баўмгартэнам тэрміналогіі Лейбніца) уадрозненнеад ясных і лагічных меркаванняў, т.зв.аперцэпцый. Паводле Баўмгартэна, аперцэпцыямі, або рацыянальным пазнаннем, займаецца логіка, а перцэпцыямі, або пачуццёвым пазнаннем, — эстэтыка. Лічыў, што мастацкае (пачуццёвае) пазнанне, якое выяўляецца ў эстэт. суджэннях, з’яўляецца недасканалай формай лагічнага пазнання. Гал. працы: «Развагі» (1735), «Метафізіка» (1739), «Эстэтыка» (1750—58).
Тв.:
Рус.пер. — укн.: История эстетики. М.,1964. Т. 2. С. 49—65.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБО́ВЫЯ ШАЎКАПРА́ДЫ (Antheraea),
род матылёў сям. паўлінавочак атр. лускакрылых. 2 віды: кітайскі Д.ш. (A. pernyi) і японскі Д.ш. (A. jamamai). На Д. Усходзе трапляецца яго падвід (A. j. ussuriensis). Культывуюць у Кітаі, Японіі, Карэі, Індыі, Расіі, Беларусі і інш. для атрымання прыроднага шоўку. Добра акліматызуюцца.
Крылы ў размаху 10—15 см. Вусені звіваюць коканы. Пры размотванні аднаго кокана атрымліваюць шаўковую нітку даўж. 1,5—5 км. За год даюць 1—2 пакаленні. Вусеняў выкормліваюць лісцем розных відаў дубу (у эксперыменце на бярозе, вярбе, грабе). Уадрозненнеадтутавага шаўкапрада шоўк кітайскага Д.ш. больш грубы і моцны; выкарыстоўваюць на выраб часучы, у прыладабудаванні, электратэхніцы, медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМО́ННАЯ КІСЛАТА́,
2-гідроксі-1,2,3-прапантрыкарбонавая кіслата, (HO)OCCH2 C(OH)COOH, арганічная трохасноўная кіслата. Належыць да класа оксікіслот, малекулярная маса 192,12. Добра раствараецца ў вадзе і спірце, з воднага раствору пры т-ры ніжэй за 36,5 °C крышталізуецца ў выглядзе монагідрату. Адыгрывае важную ролю ў працэсах вугляводнага абмену і дыхання клетак. Уадрозненнеад жывёл шэраг раслін і мікраарганізмаў назапашваюць Л.к. ў вял. колькасці (6—8% у пладах цытрусавых, 8—14% у сцёблах махоркі, да 10% укульт. вадкасці грыбка Aspergillus niger). Асн.прамысл. спосаб атрымання Л.к. — лімоннакіслае браджэнне цукроў ці патакі з дапамогай грыбка Aspergillus niger; здабываюць таксама з пладоў лімона, лісця бавоўніку і інш. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці напіткаў, кандытарскіх вырабаў, медыцыне (для кансервавання крыві), фарбаванні, вырабе пластмас, фатаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІЭЛЕКТРАЛІ́ТЫ,
палімеры, макрамалекулы якіх маюць іанагенныя групы. Адрозніваюць полікіслоты, поліасновы і поліамфаліты (маюць кіслотныя і асноўныя групы адначасова). Поліамфалітамі з’яўляюцца бялкі і нуклеінавыя кіслоты. Бываюць лінейныя і прасторава сшытыя (гл.Іонаабменныя смолы).
У растворы макрамалекула П. — полііон, акружаны эквівалентнай колькасцю процііонаў, памеры якіх значна (на некалькі парадкаў) меншыя за памеры полііона. Моцныя П. (напр., полівінілсульфакіслата) у водных растворах цалкам іанізаваныя, зарад слабых П. (напр., поліакрылавай к-ты) залежыць адpH раствору. Сумарны зарад поліамфалітаў пры змяненні pH раствору можа мяняць знак (значэнне pH, пры якім зарад роўны нулю, наз. ізаэлектрычным пунктам). Наяўнасцю электрастатычных узаемадзеянняў (адштурхоўвання аднайменна зараджаных груп у макрамалекуле і прыцяжэння нізкамалекулярных процііонаў да полііона) абумоўлена адрозненне ўласцівасцей раствораў П. ад уласцівасцей раствораў неіанагенных палімераў і нізкамалекулярных электралітаў. Выкарыстоўваюць П. ў якасці іанітаў, як флакулянты пры абагачэнні мінер. сыравіны, стабілізатары калоідных сістэм ухарч. і парфумернай прам-сці, дабаўкі да паверхневаактыўных рэчываў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
В,
трэцяя літара бел. і некаторых інш.слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай В («ведзі»). Рознае вымаўленне лац. B і слав. В абумоўлена тым, што лац. алфавіт узнік на аснове грэчаскага (праз пасрэдніцтва этрускага) у 7—6 ст. да н.э., калі β перадавала гук «б», а ў перыяд стварэння слав. алфавіта ў 9 ст. β вымаўлялася грэкамі як «в» і замацавалася ў кірыліцы для перадачы гэтага гуку. Мела лікавае значэнне 2. У сучаснай бел. мове абазначае звонкія губна-зубныя фанемы («в») і («в’»), якія ў адрозненнеадрус. мовы функцыянальна не суадносяцца з губна-зубнымі («ф») і («ф’») і пасля галосных перад зычнымі, а таксама на канцы слоў пераходзяць у «ў» («траўка», «раўнапраўе», «высноў», «любоў»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎПРАВАДНІКО́ВЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
рэчывы з выразна выяўленымі ўласцівасцямі паўправаднікоўу шырокім інтэрвале тэмператур, прызначаныя для вырабу паўправадніковых прылад. Уадрозненнеад металаў электраправоднасць у П.м. павялічваецца з ростам т-ры. П.м. адчувальныя да знешніх уздзеянняў (награванне, апрамяненне, дэфармаванне і інш.), да наяўнасці ў іх дамешкаў і структурных дэфектаў. Асн. галіна выкарыстання — мікраэлектроніка. Найб. пашыраныя П.м.: крэмній, германій, алмаз, крэмнію карбід, злучэнні некаторых элементаў III і V (GaAs, InSb, GaN і інш.), II і VI (CdSe, ZnTe і інш.) груп перыядычнай сістэмы.
Літ.:
Мильвидский М.Г. Полупроводниковые материалы в современной электронике. М., 1986;
Пасынков В.В., Сорокин В.С. Материалы электронной техники. 2 изд. М., 1986;
Солимар Л., Уолш Д. Лекции по электрическим свойствам материалов: Пер. с англ.М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕ́ТНАЕ ПА́ЛІВА,
паліва для ракетных рухавікоў рэчыва ці сукупнасць рэчываў, якія выкарыстоўваюцца ў ракетных рухавіках у якасці крыніцы энергіі і рабочага цела для стварэння рухальнай сілы.
Паводле прызначэння і тыпу рухавікоў адрозніваюць вадкае, гелепадобнае, цвёрдае, гібрыднае (двухкампанентнае Р.п., у якім адзін кампанент цвёрды, другі — вадкі). Найб. пашырана Р.п. вадкае і цвёрдае. ВадкаеР.п. бывае адна-. двух- і шматкампанентнае. Двухкампанентнае мае гаручае (вадкі вадарод, газу, дыметылгідразін і інш.) і акісляльнік (вадкія кісларод, фтор, хлор, тэтрааксід дыазоту і інш.). ЦвёрдаеР.п. падзяляюць на балістычнае (гл.Балістыты) і сумесевыя цвёрдыя Р.п. (гл.Порах). Цвёрдае Р.п., уадрозненнеад вадкага, можа захоўвацца доўгі час (не патрабуецца папярэдняя запраўка рухавіка перад стартам). Выкарыстоўваюць Р.п. ў касм., авіяц., ваен. і інш. галінах тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕГНЕТАПАЎПРАВАДНІКІ́,
крышталічныя матэрыялы, якія спалучаюць уласцівасці сегнетаэлектрыкаў і паўправаднікоў. Тыповыя С.: ёдыд-сульфід сурмы SbSI, тытанат барыю BaTiO3. Сегнетаэл. і паўправадніковыя ўласцівасці С. узаемна звязаны: пры змене канцэнтрацыі носьбітаў зараду (асвятленнем, награваннем, легіраваннем) назіраецца змена сегнетаэл. уласцівасцей (напр., змена даменнай структуры, зрух пункта Кюры і інш.). У прыватнасці, у С. назіраецца хуткая змена аптычных характарыстык пры асвятленні, напр., падвойнага праменепераламлення (фотарэфрактыўны эфект), што застаецца і пасля спынення асвятлення. У сваю чаргу спантанная палярызацыя, нелінейнасць дыэлектрычнай пранікальнасці (сегнетаэл. ўласцівасці С.) абумоўліваюць электронныя працэсы ў С., не тыповыя для звычайных паўправаднікоў, напр., істотнае адрозненне паверхневай праводнасці ад аб’ёмнай. Выкарыстоўваюцца ў галаграфічных прыладах, тэрмарэгулятарах, тэрмакампенсатарах, сістэмах аптычнай памяці і інш.
Літ.:
Фридкин В.М. Сегнетоэлектрики — полупроводники. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕСНЯКІ́, цесныя сацыялісты,
назва ў 1903—19 балг. сацыял-дэмакратаў, якія вылучыліся з Балг. рабочай с.-д. партыі і ўтварылі ўласную Балг. рабочую с.-д. партыю (цесных сацыялістаў) — БРСДП (ц.с.). Лідэры: Цз.Благоеў, В.Калараў, Г.Дзімітроў. Выступалі за згуртаваную, «цесную» партыю (адсюль назва), прытрымліваліся ідэалогіі рэв.марксізму, але ў адрозненнеадрас.бальшавікоў-ленінцаў не бачылі ў сялянстве саюзніка пралетарыяту, не надавалі важнага значэння дыктатуры пралетарыяту, барацьбу за дэмакратыю не звязвалі з барацьбой за сацыялізм. У час Балканскіх войнаў 1912—13 і 1-й сусв. вайны займалі антываен., інтэрнацыяналісцкія пазіцыі. Віталі Кастр. рэвалюцыю 1917 у Расіі, удзельнічалі ў стварэнні Камуністычнага Інтэрнацыянала. У маі 1919 БРСДП (ц.с.) перайменавана ў Балг.камуніст. партыю (цесных сацыялістаў). Словы «цесных сацыялістаў» захоўваліся ў назве Балг. кампартыі да снеж. 1948.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧА́СЦЕ,
паняцце маральнага ўсведамлення, якое адпавядае ўнутр. задаволенасці чалавека ўмовамі свайго быцця, паўнаце і асэнсаванасці жыцця, ажыццяўленню свайго чалавечага прызначэння. УСтараж. Грэцыі першапачаткова Ш. (eudaimonia) атаясамлівалася з апекаваннем багоў. Эпікурэйцы (гл.Эпікурэізм) звязвалі Ш. з асалодай (геданізм), а стоікі — з дасягненнем унутр. свабоды, незалежнай ад абставін лёсу. Згодна з хрысц. вучэннем (Фама Аквінскі і інш.) забяспечыць Ш. можа толькі Бог. Для многіх філас. і этычных вучэнняў 20 ст. характэрна інтэрпрэтацыя Ш. ў экзістэнцыяльным плане, як суб’ектыўнае перажыванне чалавекам стану адзінства сутнасці і існавання. Феномену Ш. ўласцівы нарматыўна-каштоўнасны характар. Як і мара, Ш. з’яўляецца пачуццёва-эмацыянальнай формай ідэалу, але ў адрозненнеад яе ўяўляе сабой не абстрактны ўзор, а здзяйсненне імкненняў асобы. Адчуванне Ш. непарыўна звязана з забеспячэннем якасці жыцця асобы, уплывае на фарміраванне пэўнай жыццёвай пазіцыі. Гл. таксама Аптымізм і песімізм, Эўдэманізм.