САСТАЎНА́Я РЫ́ФМА,
рыфма, у якой рыфмуюцца не адно, а два і больш слоў, што стаяць у канцы радка. Узнікла ў фальклоры, найб. пашырана ў гумарыстычных творах:
Як зваліўся камар з высакосці —
Паламаў, пакрышыў свае косці.
С.р. часта ўжываецца ў сучаснай бел. паэзіі («Перад падарожжам» А.Куляшова, «Роздум» і «Казка» С.Дзяргая, «Хочаш, вымыю кашулю, адзінокі хлопец?» Д.Бічэль-Загнетавай, «Зазімак у Юрмале», «Кашуля Паўлюка Труса», «Нібы раўчук...» Р.Барадуліна і інш.).
А.А.Майсейчык.
т. 14, с. 191
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТ’ЯГРА́ХА (санскр. літар. — упартасць у ісціне),
форма грамадска-паліт. барацьбы ненасільнага характару ў калан. Індыі, распрацаваная М.К.Гандзі. Уяўляла сабой масавае несупрацоўніцтва індыйцаў з калан. ўладамі, што ўключала дэманстрацыі, байкот брыт. устаноў і тавараў, адмову ад выплаты падаткаў (як апошняя мера). Упершыню выкарыстана індыйцамі-эмігрантамі ў Паўд. Афрыцы ў пач. 20 ст. ў барацьбе за свае правы, у 1920—30-я г. — гал. форма барацьбы Індыйскага нацыянальнага кангрэса супраць брыт. калан. панавання ў Індыі.
т. 14, с. 194
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
legitymować się
незак. прад’яўляць (паказваць) свае дакументы;
legitymować się dowodem osobistym — прад’яўляць (паказваць) пасведчанне асобы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
wygrać
зак.
1. выйграць;
2. выкарыстаць што;
wygrać wszystkie swoje atuty — выкарыстаць усе свае козыры
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Скума́ць ‘разумець, дагадвацца’ (Нас.); параўн. польск. skumać ‘вывучаць’, чэш. zkoumati ‘вывучаць, даследаваць’, славен. skumati ‘ціха, няясна выяўляць свае жаданні’, ‘мець падазрэнні на каго-небудзь’, укр. палес. скума́сни ‘нудны, паганы, страшны’ (Лысенка, ССП). З прасл. *sъkumati < ад і.-е. кораня *kou‑m‑ з s‑mobile (гл. Куркіна, Этимология–1971, 61 і наст.; Трубачоў, Труды, 1, 284). Роднасным лічыцца слав. čuti, čujǫ з зыходным і.-е. коранем *keu̯‑/*skeu̯‑ (гл. Махэк₂, 716; Бернекер, 1, 643). Не выключана сувязь з куме́каць ‘цяміць, кеміць, разбірацца, разумець’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РУ́СКА-ПРУ́СКА-ФРАНЦУ́ЗСКАЯ ВАЙНА́ 1806—07,
вайна паміж 4-й кааліцыяй (склалася ў вер. 1806 з Вялікабрытаніі, Расіі, Прусіі, Саксоніі, Швецыі) і Францыяй (гл. Напалеонаўскія войны). У адказ на ультыматум Прусіі аб адводзе франц. войск за Рэйн армія Напалеона I імгненна ўварвалася ў Саксонію і Прусію. 14 кастр. ў Іена-Аўэрштэцкай бітве 1806 пруска-саксонскія войскі разбіты. 24 кастр. франц. войскі занялі сталіцу Прусіі Берлін, дзе 21 ліст. Напалеон падпісаў дэкрэт аб кантынентальнай блакадзе Вялікабрытаніі. Потым Напалеон накіраваў свае войскі супраць рас. арміі (3 корпусы, каля 160 тыс. чал., галоўнакамандуючы фельдмаршал М.Ф.Каменскі), якая да гэтага часу сканцэнтравалася ў раёне Пултуск—Астралэнка—Брэст-Літоўск. 28 ліст. французы занялі Варшаву. Паражэнне корпуса маршала Ж.Лана 26 снеж. каля Пултуска прымусіла Напалеона часова прыпыніць наступленне. 1 лют. ён накіраваў свае гал. сілы у напрамку Кёнігсберга, каб абысці левы фланг рас. арміі і потым акружыць яе. 7—8 лют. каля Пройсіш-Эйлаў адбылася бітва, якая сарвала першапачатковыя планы Напалеона. 14 чэрв. франц. войскі перамаглі рас. армію (галоўнакамандуючы з 13 студз. ген. Л.Л.Бенігсен) у бітве пры Фрыдландзе. Гэта прымусіла рас. імператара Аляксандра I падпісаць 7 ліп. з Напалеонам Тыльзіцкі мір 1807. 9 ліп. мірны дагавор з Францыяй падпісала і Прусія.
т. 13, с. 461
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯЛІ́НСКАЯ Ева Зыгмунтаўна (26.12.1793, в. Узнога Клецкага р-на Мінскай вобл. — 20.12.1859),
удзельніца нац.-вызв. руху на Беларусі, пісьменніца, мемуарыстка. У сярэдзіне 1830-х г. стварыла і ўзначаліла «Жаночае таварыства», філіял тайнай арг-цыі Ш.Канарскага «Садружнасць польскага народа». У 1838 зняволена ў Кіеўскую цытадэль, пазней саслана ў г. Бярозаў Цюменскай вобл. (1839-41), Саратаў (1841—44). У «Дзённіку...» часоў ссылкі (апубл. ў віленскім час. «Атэнэум», 1846) апісала свае ўражанні ад прыроды Зах. Сібіры, паўстанне хантаў і ненцаў пад кіраўніцтвам Ваулі Піетоміна, побыт і фальклор народаў Поўначы і Паволжа. Напісала і надрукавала ў Вільні ў 1852—53 на польск. мове ўспаміны пра свае «падарожжы» ў Сібір, жыццё ў Бярозаве і Саратаве (перакладзены на англ., франц. і дацкую мовы і ўспрыняты сучаснікамі як дакумент эпохі). У аповесцях «Герсылія» (1849), «Пан дэпутат» (1852), «Пляменніца і цётка» (1853), ва «Успамінах аб жыцці» (1856, 1859—60) і інш. творах паказала жыццё розных слаёў бел. грамадства, асабліва шляхты. «Успаміны...» з’яўляюцца каштоўным творам па гісторыі нораваў на Беларусі, Валыні і ў Літве канца 18 — пач. 19 ст.
Літ.:
Грицкевич В.П. От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986. С. 188—203;
Географы і падарожнікі Беларусі: [Альбом-атлас). Мн., 1999.
В.А.Ярмоленка.
т. 16, с. 512
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уваткну́ць, уваткну, уваткнеш, уваткне; уваткнём, уваткняце; пр. уваткнуў, ‑ткнула; зак., што.
Тое, што і уткнуць у (1, 2 знач.). Дома, у сенцах старое хаты,.. маці ўваткнула свой серп у шчыліну над вушаком. Брыль. [Грышка] пачаў .. [начлежнікам] падпяваць, уваткyуўшы твар у каўнер кажуха. Чарот.
•••
Уваткнуць свае тры грошы — тое, што і уткнуць свае тры грошы (гл. уткнуць).
Уваткнуць свой нос (язык) — тое, што і уткнуць свой нос (язык) (гл. уткнуць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асвяжы́цца, -вяжу́ся, -вяжы́шся, -вяжы́цца; -вяжы́мся, -вежыце́ся, -вяжа́цца; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стаць свежым (у 3 і 5 знач.), свяжэйшым.
Паветра асвяжылася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аднавіцца, паднавіцца.
Веды асвяжыліся.
3. Аднавіць свае сілы, бадзёрасць (на свежым паветры, пасля купання і пад.; разм.).
А. ў рэчцы.
А. халодным напіткам.
|| незак. асвяжа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. асвяжэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
удаскана́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш дасканалым.
Навыкі ўдасканаліліся.
2. у чым. Павысіць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад.
У. ў гульні на скрыпцы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Развіцца, стаць вельмі ўспрымальным, вострым (пра пачуцці і пад.).
Густ удасканаліўся.
|| незак. удаскана́львацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. удаскана́льванне, -я, н.
|| наз. удаскана́ленне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)