рускі жывапісец, рысавальшчык; прадстаўнік рус. класіцызму. Паводле паходжання калмык. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1782—97), у 1798—1803 і 1807—40 выкладаў у ёй (з 1812 праф.). Вучань І.Акімава, Р.Угрумава. У 1803—06 пенсіянер АМ у Рыме. Майстар лірычнага вытанчанага рысунка. Пісаў карціны пераважна на рэліг. і міфалагічныя сюжэты, партрэты: «Сусанна» (1813), «Катаванне Збавіцеля» (1814), «Галава юнака» (1812), партрэт А.Тамілава (1831). Удзельнік размалёўкі Казанскага сабора ў Пецярбургу. Сярод вучняў К.Брулоў, Ф.Бруні, А.Іванаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРДА́НГІ, ярангі (на уйгурскай мове абрыў, стромкая града),
формы рэльефу сухіх гліністых пустынь. Уяўляюць сабой падоўжаныя вузкія грады з вострымі грабянямі і стромкімі асіметрычнымі схіламі; грады выцягнуты паралельна адна адной у напрамку пануючых вятроў і падзелены нешырокімі лагчынамі і жалабамі. Даўж. ад некалькіх дзесяткаў метраў да некалькіх кіламетраў, шыр. некалькі метраў, выш. да 5 м. Складзены пераважна з дробнаабломкавых азёрных і алювіяльных адкладаў, у асн. эолавага паходжання; некат. ролю ў іх утварэнні мае таксама размываючая дзейнасць часовых вадацёкаў. Я. характэрны для пустынь Цэнтр. Азіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пуцала́ны
(іт. pozzolana, ад Pozzuoli = назва гары каля Неапаля)
горныя пароды вулканічнага паходжання (попел, пемза, туфы; якія ўтвараюцца пры вывяржэнні лавы, багатай крэменязёмам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ку́льман ’світка’ (Мат. Гом.). Да кулёк (гл.) і куль2 (гл.). Параўн. сінанімічнае латуха (гл.). «Калісь ткалі кульманы з башлыкамі» (Мат. Гом., 4, 266). Магчыма, наяўнасць башлыка робіць матываванай сувязь з куль2. Лексема кульман утворана па аналогіі з іншымі назвамі суконнай світкі цюрк.паходжання: сукман (сукмень) (гл.), чекман (чекмень) (гл.). Перанос націску на корань другаснага паходжання па аналогіі з імёнамі германскага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сурчо́к ’свісток’ (Бяльк.). Гукапераймальнага паходжання ад незафіксаванага *сурчаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕТЭРЫНА́РНАЯ ЛАБАРАТО́РЫЯ,
дыягнастычная ўстанова ў сістэме вет. службы. У ветэрынарнай лабараторыі ўстанаўліваюць дыягназ хваробы жывёлы, выяўляюць хворых жывёл, прычыны іх гібелі і масавых захворванняў, а таксама вызначаюць якасць і бясшкоднасць прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання, кармоў і вады. Праводзяць таксама патолага-анатамічныя, гісталагічныя, бактэрыялагічныя, мікраскапічныя, вірусалагічныя, сералагічныя, мікалагічныя, хім., таксікалагічныя, біяхім., радыелагічныя, гельмінталагічныя і інш. даследаванні. Па тэрыторыі абслугоўвання адрозніваюць раённыя, міжраённыя, занальныя, гар., абласныя ветэрынарныя лабараторыі. Буйныя жывёлагадоўчыя комплексы і птушкафабрыкі маюць свае спец. ветэрынарныя лабараторыі. На Беларусі цэнтр.вет.-дыягнастычная ўстанова — рэспубліканская дзярж. ветэрынарная лабараторыя, якая ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю ветэрынарных лабараторый абласцей, раёнаў, жывёлагадоўчых комплексаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТЭ́ЛЬ (франц. hôtel),
1) гасцініца — дом з мэбляванымі пакоямі для часовага пражывання прыезджых грамадзян, турыстаў. Паводле катэгорыі абслугоўвання і сервісу атэлі падзяляюцца на 1-, 2-, 3-, 4- і 5-зоркавыя. Упершыню з’явіліся ў краінах Зах. Еўропы ў 14 ст. Пашырыліся ў краінах Еўропы, Амерыкі, Азіі пасля 2-й сусв. вайны. Развіццю сеткі атэляў садзейнічае міжнар. турызм.
2) У франц. архітэктуры 16—17 ст. — гарадскі асабняк у стылі барока з параднымі і службовымі дварамі для пражывання асоб дваранскага паходжання.
Атэль у Сан-Францыска. Арх. Дж.Портман. 1973.Атэль у Сан-Францыска. Інтэр’ер. Арх. Дж.Портман. 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАНХО́,
якуцкі гераічны эпас. Складаецца з многіх сказанняў, блізкіх паводле сюжэта, вобразаў і стылю, памерам 10—15 тыс. вершаваных радкоў. Частка тэксту — рытмізаваная проза і кароткія празаічныя ўстаўкі. Словы персанажаў спяваюцца, астатні тэкст выконваецца рэчытатывам, часта без інструмент. суправаджэння. Аланхо адлюстроўваюць рысы патрыярхальна-радавога ладу, міжрадавыя і міжплемянныя адносіны якутаў. У аснове сюжэтаў — барацьба асілкаў з племені айыы аймага са злоснымі аднарукімі ці аднаногімі пачварамі, абарона справядлівасці і мірнага жыцця. У аланхо паяднаны фантастыка і гіпербалізацыя ў паказе асілкаў з рэаліст. апісаннямі побыту, шматлікія міфы стараж.паходжання.
Літ.:
Пухов И.В. Якутский героический эпос олонхо. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́НІУС (Arrhenius) Свантэ Аўгуст (19.2.1859, маёнтак Вейк, каля Упсалы, Швецыя — 2.10.1927),
шведскі фізікахімік, адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі. Член Каралеўскай Шведскай АН (1901), замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1903), ганаровы акадэмік АН многіх краін, у т. л.СССР (1926). Скончыў Упсальскі універсітэт (1878). З 1905 дырэктар Нобелеўскага інстытута. Навуковыя працы па тэорыі раствораў электралітычнай дысацыяцыі, даследаванняў па хімічнай кінетыцы (ураўненне Арэніуса), а таксама па астраноміі, астрафізіцы, біялогіі (дастасаванне фізіка-хімічных законаў да біялагічных працэсаў), тэорыі касмічнага паходжання жыцця на Зямлі. Нобелеўская прэмія 1903.
Літ.:
Соловьев Ю.И. Сванте Аррениус, 1859—1927. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАДЗІ́НСКІ СКАРБ, Бесарабскі скарб,
рэчавы скарб, знойдзены ў 1912 каля г.п. Барадзіно (зараз Таруцінскі р-н Адэскай вобл.). Датуецца 16—15 ст. да нашай эры. Знаходзіўся ў глінянай пасудзіне, належаў военачальніку ці правадыру племя. Складаўся з 6 каменных баявых сякер (1 з нефрыту), 3 булдавешак для булавы з алебастру, 2 наканечнікаў коп’яў, утулкі ад наканечніка кап’я, сярэбраных кінжала і шпількі. Рэчы рознага паходжання: наканечнікі коп’яў аналагічныя знаходкам з сеймінска-турбінскіх могільнікаў у Прыўраллі, каменныя вырабы — знаходкам з Каўказа, шпілька і кінжал — з Цэнтр. Еўропы. Захоўваецца ў Гіст. музеі ў Маскве.