АЧО́А (Ochoa) Севера (24.9.1905, г. Луарка, Іспанія — 1993),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АН ЗША (1957). Замежны чл.АНСССР (1966), Рас.АН (1991). Скончыў Мадрыдскі ун-т (1929). З 1929 (і ў 1936) у Ін-це мед. даследаванняў (г. Гайдэльберг, Германія), з 1931 (і ў 1934—35) у Мадрыдскім ун-це, з 1932 у Нац. ін-це мед. даследаванняў (Лондан). З 1937 на марской біял. станцыі (г. Плімут, Вялікабрытанія). З 1938 у Оксфардскім, з 1941 у Вашынгтонскім, з 1942 у Нью-Йоркскім ун-тах. Навук. працы па расшыфроўцы генет. коду і механізма біясінтэзу нуклеінавых к-т. Вылучыў і даследаваў фермент полінуклеатыдфасфарылазу. Нобелеўскаяпрэмія 1959 (з А.Корнбергам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РКЛА (Barkla) Чарлз Главер (7.6.1877, г. Уіднес, Вялікабрытанія — 23.10.1944),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1912). Скончыў Ліверпульскі ун-т (1898), дзе працаваў у 1905—09. З 1909 праф. Лонданскага, з 1913 Эдынбургскага ун-таў. Навук. працы па фізіцы рэнтгенаўскіх прамянёў. Упершыню эксперыментальна ажыццявіў палярызацыю рэнтгенаўскіх прамянёў, чым даказаў іх хвалевую прыроду (1904). Адкрыў характарыстычнае рэнтгенаўскае выпрамяненне з лінейчастым спектрам, якое выпрамяняецца рассейвальным рэчывам і характэрна для яго (1906; гл.Мозлі закон). Паказаў (1911), што характарыстычнае выпрамяненне цяжкіх хім. элементаў бывае двух тыпаў (K- і L-выпрамяненне). Нобелеўскаяпрэмія 1917.
Літ.:
Forman P. Barkla, Charles Glover // Dictionary of Scientific Biography. New York, 1970. Vol. 1.
рэлігійны і грамадскі дзеяч Усходняга Тымора. Біскуп каталіцкай царквы. У 1973—80 атрымаў духоўную адукацыю ў Партугаліі. З 1981 дырэктар каледжа на радзіме. У 1983 (афіцыйна пасвячоны ў 1987) — ліст. 2003 біскуп сталіцы Усх. Тымора г. Дылі. Асуджаў рэпрэсіі супраць мясц. насельніцтва з боку ўлад Інданезіі, якая ў 1975—99 акупіравала Усх. Тымор, дамогся прыцягнення ўвагі сусв. грамадскасці да масавых парушэнняў тут правоў чалавека. Адыгрываў важную ролю ў паліт. жыцці Усх. Тымора ў перыяд пасля вываду інданезійскіх войск (1999) і да афіц. абвяшчэння незалежнасці (20.5.2002). Нобелеўскаяпрэмія міру 1996 (з Х.Рамасам-Ортам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШЫБА (Koshiba) Масатошы (н. 19.9.1926, г. Таёхасі, Японія),
японскі фізік; адзін са стваральнікаў нейтрыннай астраноміі. Чл. Японскай акадэміі. Замежны чл.Рас.АН (2003). Скончыў Такійскі (1951) і Рочэстэрскі (ЗША, 1955) ун-ты. З 1970 праф. Такійскага, у 1987—97 Такайскага ун-таў. Навук. працы па эксперым. фізіцы высокіх энергій і касм. прамянёў. Разам з інш. сканструяваў і пабудаваў падземны 3000-тонны вадзяны дэтэктар нейтрына «Каміёкандэ», на якім упершыню зарэгістраваў касм. нейтрына ад выбуху звышновай зоркі ў Вялікім Магеланавым Воблаку (1987) і пацвердзіў вынікі эксперыментаў Р.Дэвіса (гл. Дадатак) па рэгістрацыі сонечных нейтрына (1988). Медаль Б.Франкліна (2003). Нобелеўскаяпрэмія 2002 (з Дэвісам, Р.Джаконі; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЙПАЛ (Naipaul) Відзьядхар Сураджпрасад (н. 17.8.1932, каля г. Порт-оф-Спейн),
трынідадскі пісьменнік індыйскага паходжання. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це. З 1950 жыве ў Англіі. Піша на англ. мове. У раманах «Таямнічы масажыст» (1957), «Дом для містэра Бісваса» (1961), «Несапраўдныя» (1967), «У свабоднай краіне» (1971), «Герылья» (1975), «Загадка прыбыцця» (1987) і інш. праблемы асіміляцыі імігранта з былой калоніі, культ. маргінала з посткалан. краіны. Яго раманы — сумесь маст. прозы, аўтабіяграфіі, сац. даследавання і рэпартажу; у іх атмасфера элегічнай меланхоліі, адзіноты, песімізму, страхаў і комплексаў, мужнасці і іроніі. Аўтар аўтабіягр. кніг «Дарога ў свет» (1994), «Палова жыцця» (2001), зборнікаў аповесцей і апавяданняў, эсэ, дарожных нататак. Нобелеўскаяпрэмія 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДА́У Леў Давыдавіч (22.1.1908, Баку — 1.4.1968),
расійскі фізік-тэарэтык, стваральнік навук. школы тэарэтычнай фізікі. Акад.АНСССР (1946), чл.АН і навук. т-ваў многіх краін. Герой Сац.
Працы (1954). Скончыў Ленінградскі ун-т (1927). Ў 1927—31 удасканальваў адукацыю ў Даніі, Англіі, Швейцарыі. З 1932 ва Укр. фіз.-тэхн. ін-це ў Харкаве. З 1937 у Ін-це фіз. праблем АНСССР, адначасова праф. Маскоўскага ун-та (1943—47 і з 1955). Навук. працы па квантавай механіцы, фізіцы цвёрдага цела, квантавай тэорыі поля, фізіцы элементарных часціц, фізіцы плазмы, астрафізіцы і інш. Стварыў тэорыі электроннага дыямагнетызму (гл.Ландау дыямагнетызм), ферамагнітнага рэзанансу (1935), фазавых пераходаў 2-га роду (1937), звышцякучасці вадкага гелію (1941) і фенаманалагічную тэорыю звышправоднасці (разам з В.Л.Гінзбургам, 1950), выканаў шэраг грунтоўных даследаванняў у інш. галінах фізікі. Аўтар (разам з Я.М.Ліфшыцам) шматтомнага «Курса тэарэтычнай фізікі». Нобелеўскаяпрэмія 1962, Ленінская прэмія 1962, Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1953.
Тв.:
Собр. тр.Т. 1—2. М., 1969.
Літ.:
Абрикосов А.А. Академик Л.Д.Ландау. М., 1965;
Бессараб М.Я. Ландау: Страницы жизни. 4 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХФУ́З Нагіб (н. 24.12.1911, Каір),
егіпецкі пісьменнік. Скончыў Каірскі ун-т (1934). У 1930—40-я г. выступіў з рамант.гіст. раманамі на «фараонскую тэму» («Гульня лёсаў», «Радабіс», «Барацьба Фіў»). У рэаліст. раманах «Новы Каір» (1945), «Завулак аль-Мідак» (1947), «Пачатак і канец» (1949, экранізацыя 1960), трылогіі «Бейн аль-Касрэйн», «Каср аш-Шаук» (Дзярж.прэмія АРЕ 1957), «Ас-Сукарыя» (1956—57) шырокая панарама жыцця грамадства ў 1-й пал. 20 ст. Жыццё краіны пасля нац.-вызв. рэвалюцыі 1952 адлюстравана ў раманах «Жабрак» (1963), «Шлях» (1964), «Балбатня над Нілам» (1966, экранізацыя 1972), «Пансіён «Мірамар» (1967) і інш. Аўтар аўтабіягр. рамана «Люстэркі» (1971—72), зб-каў навел «Пад навесам» (1969), «Апавяданні пра наш квартал» (1975), п’ес і інш. Для яго твораў характэрна спалучэнне традыцый араб.нар. апавядальнай л-ры і еўрап. раманістыкі. Нобелеўскаяпрэмія 1988.
Тв.:
Рус.пер. — Дети нашего квартала. М., 1959;
Вор и собаки. М., 1965;
Осенние перепела. М., 1965;
Пансион «Мирамар». Любовь под дождем. М., 1975;
Зеркала. М., 1979.
Літ.:
Кирпиченко В.Н. Нагиб Махфуз — эмир арабского романа. М., 1992.
французскі філосаф-ідэаліст, прадстаўнік інтуітывізму і «філасофіі жыцця». З 1900 праф. Калеж дэ Франс, з 1914 чл.Франц. акадэміі. Светапогляд Бергсона сфарміраваўся пад уплывам франц. спірытуалізму. Першаасновай свету лічыў нематэрыяльную «чыстую дзейнасць», матэрыю, час і рух — толькі формамі яе праяўлення. Інтэлектуальным метадам супрацьпастаўляў інтуіцыю як асн. метад спасціжэння ісціннага, канкрэтнага часу («працягласці»). Лічыў «адкрытае грамадства» з яго дынамічнымі мараллю і рэлігіяй неабходнай умовай далейшай эвалюцыі чалавецтва, разгортвання самога жыццёвага працэсу і творчасці. Нобелеўскаяпрэмія 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬШТЭТЭР (Willstätter) Рыхард Марцін (13.8.1872, г. Карлсруэ, Германія — 3.8.1942),
нямецкі хімік-арганік. Замежны чл. Расійскай АН (1923), ганаровы чл.АНСССР (1929). Скончыў Мюнхенскі ун-т, у якім выкладаў у 1892—1925 (з 1902 праф.), у 1905—15 у Вышэйшай тэхн. школе ў Цюрыху і ў Ін-це хіміі кайзера Вільгельма ў Берліне. З 1939 у Швейцарыі. Навук. працы па хіміі і біяхіміі прыродных злучэнняў.
Атрымаў крышт. хларафіл і вызначыў яго структуру (разам з А.Штолем). Даследаваў будову алкалоідаў (атрапіну, трапіну, какаіну), раслінныя пігменты (антацыяны і флавоны), ферменты (амілазу, пераксідазу, ліпазу, цукрозу), раскладанне цэлюлозы, працэсы каталітычнай гідрагенізацыі і фотасінтэзу. Нобелеўскаяпрэмія 1915.
Літ.:
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 2. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТУ́РЫЯС (Asturias) Мігель Анхель (19.10.1899, г. Гватэмала — 9.6.1974),
гватэмальскі пісьменнік. У 1925—33 і з 1954 у эміграцыі. У 1945—70 на дыпламат. рабоце. Аўтар кн. «Легенды Гватэмалы» (1930), раманаў «Сеньёр Прэзідэнт» (1946, пра лац.-амер. дыктатуру), «Маісавыя людзі» (1949, сутыкненне гарманічнага свету індзейцаў з чужым светам паўн.-амер. цывілізацыі). У трылогіі «Моцны вецер» (1950), «Зялёны Тата» (1954), «Вочы пахаваных» (1960) панарама жыцця Гватэмалы 20 ст. Аўтар раманаў «Мулатка як мулатка» (1968), «Перадвелікодная пятніца» (1972), зб.апавяд. «Уік-энд у Гватэмале» (1956), кн. легендаў «Люстэрка Ліды Саль» (1967) і інш.Нобелеўскаяпрэмія 1967.
Тв.:
El espejo de Zida sal y otros relatos. La Habana, 1988;